Шарль-Андрэ-Жозеф-Мары дэ Голь (франц: Charles-André-Joseph-Marie de Gaulle) — французскі генерал і палітык, прэзідэнт Францыі ў перыяд 1959—1969 ггCinquième République.
Жыццяпіс
Дзяцінства Нарадзіўся 22 лістапада 1890 ў горадзе Ліль (Францыя) у арыстакратычнай каталіцкай сям’і. Бацька — Анры дэ Голь быў выкладчыкам філасофіі і літаратуры ў езуіцкім вучылішчы, аказваў моцны ўплыў на сына. З ранняга дзяцінства Шарля бацька надаваў шмат увагі навучанню сына, на якога вельмі моцна паўплывала гісторыя, прывіўшы Шарлю амаль містычнае жаданне служыць Радзіме. Разам з тым праяўляўся вялікі інтарэс да ваеннай справы, што паўплывала на жыццёвы выбар Шарля, які паступіў у знакамітую французскую ваенную школу ў Сен-Сір. Вучобу скончыў на выдатна ў 1912.
Першая сусветная вайна З самага пачатку Першай сусветнай вайны Шарль дэ Голь бярэ ўдзел у баявых дзеяннях, быў 3 раза паранены. Пасля апошняга ранення, у бітве пры Вердэне, знаходзіцца ў цяжкім становішчыhttp://www.grolier.com/wwii/wwii_degaulle.html , яго «пасмяротна» узнагароджваюць ордэнам. Але ён застаецца жыць, трапляе ў нямецкі палон, адкуль шэсць разоў спрабуе збегчы. У чэрвені-верасні 1916 дэ Голь утрымліваўся ў палоне на тэрыторыі Беларусі — у Шчучынеhttps://by.ambafrance.org/Vizit-Posla-Francii-v-Grodno.
Менавіта ў няволі дэ Голь знаёміцца з творамі нямецкіх аўтараў, больш пазнае Германію, што яму дапамагло ў будучым ваенным камандаванні, тут ён піша сваю першую кнігу «Разлад у краіне ворага» (апублікавана ў 1916).
1920-ыя гады Пасля заканчэння вайны, пачынаючы з 1919 да 1921 Шарль дэ Голь знаходзіцца ў Польшчы, дзе працуе выкладчыкам ваеннай справы, а ў чэрвені-жніўні 1920 прымае ўдзел у польска-савецкай вайне (1919—1921) са званнем маёр. Пасля вяртаецца на Радзіму, дзе 6 красавіка 1921 бярэ шлюб з Івонай Вандру, ад якога 28 снежня нараджаецца сын Філіп. Капітан дэ Голь вяртаецца да працы выкладчыка, на гэты раз у Сен-Сіры, пасля ў 1922 дапушчаны ў Вышэйшую Ваенную школу. 15 мая 1924 нараджаецца дачка — Элізабета, а ў 1928 дачка Ганна, якая хварэла на сіндром Дауна.
Другая сусветная вайна
Пачатак вайны. Да ад’езду ў Лондан
Да пачатку Другой сусветнай дэ Голь меў званне палкоўніка. За дзень да пачатку вайны (31 жніўня 1939) быў прызначаны камандуючым танкавымі войскамі ў Саары, пісаў з гэтай нагоды: «На маю долю выпала граць ролю ў жудаснай містыфікацыі… Некалькі дзясяткаў лёгкіх танкаў, якімі я камандую, — гэта ўсяго толькі пылінка. Мы прайграем вайну самым вартым жалю чынам, калі не будзем дзейнічаць».
У студзені 1940 года дэ Голь напісаў артыкул «З’ява механізаваных войскаў», у якой падкрэсліў значэнне ўзаемадзеяння разнастайных сухапутных сіл, у першую чаргу танкавых, і ВПСШант К. Танки: Иллюстрованная энциклопедия. — С. 21. — ISBN 5-465-00378-2..
14 мая 1940 года яму даручылі камандаванне 4-й танкавай дывізіяй (першапачаткова 5000 салдат і 85 танкаў). З 1 чэрвеня ён часова выконваў абавязкі брыгаднага генерала (афіцыйна яго так і не паспелі зацвердзіць у гэтым званні, і пасля вайны ён атрымліваў ад Чацвёртай рэспублікі толькі пенсію палкоўніка). 6 чэрвеня прэм’ер-міністр Поль Рэйно прызначыў дэ Голя намеснікам ваеннага міністра. Надзелены гэтай пасадай генерал спрабаваў процідзейнічаць планам па перамір’і, да якіх схіляліся кіраўнікі ваеннага ведамства Францыі, і перш за ўсё міністр Філіп Пэтэн. 14 чэрвеня дэ Голь ездзіў у Лондан для перамоваў пра суды для эвакуацыі французскага ўрада ў Афрыку; пры гэтым ён даказваў прэм’ер-міністру Вялікабрытаніі Уінстану Чэрчылю, «што патрабуецца нейкі драматычны крок з мэтай забяспечыць Рэйно падтрымку, неабходную яму для таго, каб заахвоціць урад працягваць вайну»Уинстон Черчилль. Вторая мировая война. Ч. 2, гл. 10 .. Аднак у той жа дзень Поль Рэйно падаў у адстаўку, пасля чаго ўрад узначаліў Пэтэн; неадкладна пачаліся перамовы з Германіяй аб перамір’і. 17 чэрвеня 1940 года дэ Голь вылецеў з Бардо, дзе грунтаваўся Эвакуяваны ўрад, не жадаючы ўдзельнічаць у гэтым працэсе, і зноў прыбыў у Лондан. Па ацэнцы Чэрчыля, «на гэтым самалёце дэ Голь вёз з сабой гонар Францыі».
Першыя дэкларацыі
Менавіта гэты момант стаў пераломным у біяграфіі дэ Голя. У «мемуары надзеі» ён піша: «18 чэрвеня 1940 года, адказваючы на заклік сваёй радзімы, пазбаўлены якой-небудзь іншай дапамогі для выратавання сваёй душы і гонару, дэ Голь, адзін, нікому не вядомы, павінен быў узяць на сябе адказнасць за Францыю». У гэты дзень BBC перадало радыёвыступ дэ Голя — прамова 18 чэрвеня, якая заклікае да стварэння французскага Супраціўлення.
Генерал абвінавачваў урад Петэна ў здрадзе і заяўляў, што «з поўным усведамленнем доўгу выступае ад імя Францыі». З’явіліся і іншыя заклікі дэ Голя.
Так дэ Голь стаў на чале «Свабоднай Францыі» — арганізацыі, закліканай аказаць супраціўленне акупантам і калабарацыянісцкаму рэжыму Вішы. Легітымнасць гэтай арганізацыі грунтавалася, у яго вачах, на наступным прынцыпе: «Законнасць ўлады грунтуецца на тых пачуццях, якія яна натхняе, на яе здольнасці забяспечыць нацыянальнае адзінства і пераемнасць, калі радзіма ў небяспецы».
Спачатку яму давялося сутыкнуцца з нямалымі цяжкасцямі. «Я… спачатку нічога сабою не ўяўляў… У Францыі — нікога, хто мог бы за мяне паручыцца, і я не карыстаўся ніякай вядомасцю ў краіне. За мяжой — ніякага даверу і апраўдання маёй дзейнасці»Военные мемуары, с. 110.. Фарміраванне арганізацыі «Свабоднай Францыі» мела даволі зацяжны характар. Дэ Голю ўдалося заручыцца падтрымкай Чэрчыля. 24 чэрвеня 1940 года Чэрчыль паведамляў генералу Г. Л. Ісмею: «Уяўляецца выключна важным стварыць цяпер, пакуль пастка яшчэ не зачынілася, арганізацыю, якая дазволіла б французскім афіцэрам і салдатам, а таксама знакамітым спецыялістам, якія жадаюць працягваць барацьбу, прабіцца ў розныя парты. Неабходна стварыць свайго роду „падпольную чыгунку“… Я не сумняваюся, што будзе бесперапынны паток рашучых людзей — а нам неабходна атрымаць усё, што можна, — для абароны французскіх калоній. Ваенна-марское міністэрства і ваенна-паветраныя сілы павінны супрацоўнічаць. Генерал дэ Голь і яго камітэт будуць, вядома, аператыўным органам». Імкненне стварыць альтэрнатыву ўраду Вішы прывяло Чэрчыля не толькі да ваеннага, але і да палітычнага рашэння: прызнання дэ Голя «кіраўніком усіх свабодных французаў» (28 чэрвеня 1940 года) і да дапамогі па ўзмацненні пазіцый дэ Голя ў міжнародным плане.
Кантроль над калоніямі. Развіццё Супраціўлення
У ваенных адносінах галоўная задача заключалася ў пераводзе на бок французскіх патрыётаў «Французскай імперыі» — шырокіх каланіяльных уладанняў у Афрыцы, Індакітаі і Акіяніі. Пасля няўдалай спробы захапіць Дакар дэ Голь стварае ў Бразавілі (Конга) Савет Абароны Імперыі, маніфест аб стварэнні якога пачынаўся са словаў: «Мы, генерал дэ Голь (nous général de Gaulle), кіраўнік свабодных французаў, пастанаўляем» і г. д.Военные мемуары, с. 371—374 (текст документа).. У Савет уваходзяць антыфашысцка настроеныя ваенныя губернатары французскіх (як правіла, афрыканскіх) калоній: генералы Катру, Эбуэ, палкоўнік Леклерк. З гэтага моманту дэ Голь падкрэслівае нацыянальныя і гістарычныя карані свайго руху. Ён засноўвае ордэн Вызвалення, галоўным знакам якога становіцца Латарынгскі крыж з двума перакладзінамі — старажытны, узыходзячы да эпохі феадалізму, сімвал французскай нацыіВоенные мемуары, с. 416—417 (текст документа).. Пры гэтым падкрэслівалася і выкананне канстытуцыйных традыцый Французскай рэспублікі, так, «Арганічная дэкларацыя» (праваўстанаўліваючых дакументаў палітычнага рэжыму «Змагарная Францыя»), апублікаваная ў Бразавілі, даказвала нелегітымнасць рэжыму Вішы, спасылаючыся на тое, што ён выгнаў «са сваіх квазіканстытуцыйных актаў нават само слова „рэспубліка“, падаўшы на чале г. зв. „Французскай дзяржавы“ неабмежаваную ўладу, падобную ўладзе неабмежаванага манарха»Военные мемуары, с. 383—388 (текст документа)..
Вялікім поспехам «Свабоднай Францыі» было ўсталяванне неўзабаве пасля 22 чэрвеня 1941 года непасрэдных сувязей з СССР, — без ваганняў савецкае кіраўніцтва прыняло рашэнне аб пераводзе А. Я. Багамолава — свайго паўпрада пры рэжыме Вішы — у ЛонданИ. С. Иванов. Очерки истории Министерства иностранных дел России. 1802—2002: В 3 т. Т. 2.. За 1941—1942 гады разраслася і сетка партызанскіх арганізацый у акупаванай Францыі. З кастрычніка 1941 года, пасля першых масавых расстрэлаў закладнікаў немцамі, дэ Голь заклікае ўсіх французаў да татальнага страйку і да масавых акцыяў непадпарадкавання.
Пасляваенны час Пасля вызвалення Францыі ў жніўні 1944 дэ Голь у якасці кіраўніка часовага ўраду з трыумфам вярнуўся ў Парыж. Аднак галісцкі прынцып моцнай выканаўчай улады ў канцы 1945 быў адхілены выбарцамі, якія ўхвалілі канстытуцыю, шмат у чым падобную да канстытуцыі Трэцяй рэспублікі. У студзені 1946 дэ Голь выйшаў у адстаўку.
У 1947 дэ Голь заснаваў новую партыю — Аб’яднанне французскага народу, галоўнай задачай якой стала скасаванне Канстытуцыі 1946, якая абвясціла Чацвёртую рэспубліку. Аднак у партыі не атрымалася дасягнуць жаданага выніку, і ў 1955 яна была распушчаная.
У мэтах захавання прэстыжу Францыі і ўмацавання яе нацыянальнай бяспекі дэ Голь падтрымаў Еўрапейскую праграму рэканструкцыі і Арганізацыю Паўночнаатлантычнага дагавора. Падчас каардынацыі ўзброеных сіл Заходняй Еўропы ў канцы 1948 дзякуючы ўплыву дэ Голя французам было перададзенае камандаванне сухаземнымі войскамі і флотам. Як і многія французы, дэ Голь працягваў ставіцца з падазрэннем да «моцнай Германіі» і ў 1949 выступіў супраць Бонскай канстытуцыі, якая паклала канец заходняй вайсковай акупацыі, але не адпавядала планам Шумана і Плевена (1951).
У 1953 дэ Голь адышоў ад палітычнай дзейнасці, пасяліўся ў сваім маёнтку ў Каламбэ-ле-дэз-Эгліз і заняўся напісаннем сваіх «Ваенных мемуараў».
У 1958 зацяжная каланіяльная вайна ў Алжыры спрычынілася да вострага палітычнага крызысу. 13 мая 1958 у алжырскай сталіцы ультракаланіялісты і прадстаўнікі французскага войска ўзнялі мяцеж. Неўзабаве да іх далучыліся прыхільнікі генерала дэ Голя. Усе яны выступалі за ўтрыманне Алжыра ў складзе Францыі. Сам генерал пры падтрымцы сваіх прыхільнікаў умела скарыстаў гэта і дамогся згоды Нацыянальнага сходу на стварэнне свайго ўрада на прадыктаваных ім умовах.
Пятая рэспубліка
Першыя гады пасля вяртання да ўлады дэ Голь займаўся ўмацаваннем Пятай рэспублікі, фінансавай рэформай, пошукамі развязання алжырскага пытання. 28 верасня 1958 на рэферэндуме была прынятая новая канстытуцыя краіны.
21 снежня 1958 дэ Голь быў абраны прэзідэнтам рэспублікі. Пад яго кіраўніцтвам узрос уплыў Францыі на міжнароднай арэне. Аднак у каланіяльнай палітыцы дэ Голь сутыкнуўся з праблемамі. Пачаўшы ўрэгулёўваць алжырскую праблему, дэ Голь цвёрда праводзіў курс на самавызначэнне Алжыра. У адказ на гэта выбухнулі мяцяжы французскага войска і ўльтракаланіялістаў у 1960 і 1961, тэрарыстычная дзейнасць Узброенай сакрэтнай арганізацыі, замах на дэ Голя. Тым не менш пасля падпісання Эвіянскіх дагавораў Алжыр атрымаў незалежнасць.
У верасні 1962 дэ Голь прапанаваў папраўку да канстытуцыі, паводле якой выбары прэзідэнта рэспублікі павінны праводзіцца праз усеагульнае галасаванне. Сутыкнуўшыся з супрацівам Нацыянальнага сходу, вырашыў звярнуцца да рэферэндума. На кастрычніцкім рэферэндуме папраўка была ўхваленая большасцю галасоў. Лістападаўскія выбары прынеслі перамогу галісцкай партыі.
У 1963 дэ Голь наклаў вета на ўступленне ў «Агульны рынак» Вялікабрытаніі, блакіраваў спробу ЗША паставіць у краінах НАТА ядзерныя ракеты, адмовіўся падпісаць дамову аб частковай забароне выпрабаванняў ядзернай зброі. Яго вонкавая палітыка спрыяла прымірэнню і збліжэнню Францыі і Заходняй Германіі. У 1963 дэ Голь наведаў Блізкі Усход і Балканы, а ў 1964 — Лацінскую Амерыку.
21 снежня 1965 дэ Голь быў пераабраны на пост прэзідэнта на наступны 7-гадовы тэрмін. Доўгае супрацьстаянне ў рамках НАТА дасягнула кульмінацыі ў пачатку 1966, калі французскі прэзідэнт вывеў сваю краіну з складу ваеннай структуры блоку. Тым не менш Францыя засталася членам Атлантычнага дагавору.