Яўген Ціхановіч (, станц. Джусалы, цяпер Жасалы (Кызылардзінская вобласць), Казахстан — ) — беларускі мастак і мемуарыст.

Біяграфія

Скончыў Віцебскі мастацкі тэхнікум (1932). Брат мастака-графіка Валянціна Ціхановіча. Быў жанаты з дачкой У. Галубка Людмілай, меў сына Генрыха і ўнука Яна, таксама мастакоў.

Аўтар дзесяткаў палотнаў, у т. л. партрэтаў пісьменніка В. Быкава, драматурга У. Галубка, скульптара А. Глебава, жывапісца М. Крыжаноўскага і інш., жанравых кампазіцый «Расповед байца», «Партызаны ў засадзе» і інш., сотняў графічных твораў, у т.л. краявідаў, ілюстрацый да кніг. Працаваў у галіне эстампу (у асноўным лінагравюры), майстра экслібрысу (адзін з першых увёў у гэты жанр партрэт).

Аўтар публіцыстычных артыкулаў-успамінаў, публікаваных у розных беларускіх перыядычных выданнях. Успаміны Я. Ціхановіча выйшлі асобнай кнігай.

У мастацкіх выстаўках удзельчаў з 1932. Удзельнік Сусветнай выстаўкі «ЭКСПО-70» (Японія).

Узнагароджаны дзвюма Ганаровымі граматамі і Граматай ВС БССР.

Літаратура Абакунчык Г. Пайшоў з жыцця адзін з найстарэйшых беларускіх мастакоў // Радыё Свабода: Культура. 2005 6 ліп., 15:39.

Катэгорыя:Мемуарысты Беларусі Катэгорыя:Мемуарысты паводле алфавіта Катэгорыя:Мастакі Беларусі Катэгорыя:Графікі Беларусі Катэгорыя:Вучні Фёдара Фогта