Генацы́д армя́н (,  — генацыд армян,  — армянская разня; па-армянску часцей выкарыстоўваецца выраз [МФА: ] — Вялікае Злачынства) — злачынства супраць армянскага насельніцтва, здзейсненае ў 1915 годзе ў час Першай сусветнай вайны (паводле некаторых крыніц і пазней) на тэрыторыях, якія кантралявалі ўлады Асманскай імперыі. Адбывалася фізічнае знішчэнне і масавыя дэпартацыі цывільнага насельніцтва ва ўмовах, што прыводзілі да яго гібелі. З уцекачоў-армян з Асманскай імперыі сфарміравалася большая частка дыяспары.

У супольнай Дэкларацыі ад 24 мая 1915 года краін-саюзніц (Вялікабрытанія, Францыя і Расія) масавыя забойствы армян упершыню былі прызнаны злачынствам супраць чалавецтва. Тэрмін «генацыд» прапанаваў Рафаэль Лемкін для абазначэння масавага знішчэння армян у Асманскай імперыі і яўрэяў на тэрыторыях, акупаваных нацысцкай Германіяй; азначэнне ўжываецца і ў больш позніх крыніцах.

Гістарычныя перадумовы Армянскі этнас сфарміраваўся на тэрыторыі сучаснай усходняй Турцыі і Арменіі, у рэгіёне, што ўключае ў сябе гару Арарат і возера Ван.

Насельніцтва Асманскай імперыі ў канцы XIX стагоддзя было этнічна размытым. У яго ўваходзілі некалькі мусульманскіх этнасаў: туркі, курды, арабы, чаркесы і іншыя выхадцы з Паўночнага Каўказа і інш., сярод хрысціянскіх этнасаў вылучаліся армяне, грэкі, балгары і інш. Таксама ў Асманскай імперыі жылі яўрэі і прадстаўнікі некаторых іншых народаў. У шэрагах асманскага афіцэрскага корпуса служылі, у тым ліку, арабы, якія таксама займалі высокія ўрадавыя пасады, асабліва падчас кіравання султана Абдул-Хаміда II.

Да пачатку XX стагоддзя этнонім «турак» (Türk) часта ўжываўся ў зневажальным сэнсе. «Туркамі» называлі цюркамоўных сялян Анатоліі, з адценнем пагарды да іх невуцтва (напр. kaba türkler «грубыя туркі»). У пачатку XX стагоддзя, з прыходам да ўлады младатуркаў, палітыка турэцкага нацыяналізму стала больш заўважнай, панцюркізм стаў афіцыйнай ідэалогіяй, а этнонім «турак» страціў адмоўную канатацыю (гл. раздзел «Арганізацыя знішчэння армян»). Тым не менш, многія арабы працягвалі лічыць сябе «асманамі» да канца існавання імперыі.

У артыкуле пры апісанні падзей, папярэдніх распаду Асманскай імперыі, для ідэнтыфікацыі мусульманскага насельніцтва, калі гэта не вызначаныя этнічныя групы (як, прыкладам, курдскія качавыя плямёны), выкарыстоўваюцца тэрміны «мусульмане» ці «асманы», хоць, строга кажучы, у лік апошніх фармальна ўваходзілі і армяне. Так, у склад асманскіх войскаў эпохі Першай сусветнай вайны ўваходзілі прадстаўнікі амаль усіх падуладных асманскім султанам народаў, у тым ліку, армяне. Пры апісанні дзяржаўных інстытутаў імперыі да сканчэння Першай сусветнай вайны галоўным чынам выкарыстоўваюцца тэрміны «атаманскі» ці «асманскі», радзей «турэцкі» — хоць гэта прынятая назва ў рускай і савецкай гістарыяграфіі (прыкладам, Руска-турэцкая вайна (1877—1878)).

Асманская імперыя і армянскае пытанне

Армяне Асманскай імперыі, не быўшы мусульманамі, лічыліся другаразраднымі грамадзянамі — . Армянам забаранялася насіць зброю, яны павінны былі плаціць больш высокія падаткі. Армяне-хрысціяне не мелі права сведчыць у судзе.

Нягледзячы на тое, што 70 % армянскага насельніцтва складалі бедныя сяляне, сярод мусульманскага насельніцтва быў пашыраны стэрэатып хітрага і паспяховага армяніна з вялікім камерцыйным талентам. Варожасць да армян пагаршалі нявырашаныя сацыяльныя праблемы ў гарадах і барацьба за рэсурсы ў сельскай гаспадарцы. Гэтыя працэсы ўскладняліся прытокам  — мусульманскіх уцекачоў з Каўказа (пасля Каўказскай вайны і руска-турэцкай вайны 1877—78 гадоў) і з наватворных балканскіх дзяржаў. Выгнаныя хрысціянамі са сваіх зямель, уцекачы пераносілі сваю нянавісць на мясцовых хрысціян. Спробы армян атрымаць асабістую і калектыўную бяспеку і адначасовае пагаршэнне іх становішча ў Асманскай імперыі прывялі да ўзнікнення так званага «армянскага пытання» як часткі больш агульнага .

У 1882 годзе ў Эрзурумскай вобласці было створана адно з першых армянскіх аб’яднанняў — «Сельскагаспадарчае таварыства», закліканае абараніць армян ад рабаванняў, што ажыццяўляліся курдскімі і іншымі качавымі плямёнамі. У 1885 годзе была створана першая армянская палітычная партыя Арменакан, платформа якой ставіла на мэце дасягненне мясцовага армянскага самавызначэння з дапамогай асветы і прапаганды, а таксама вайсковай падрыхтоўкі для супраціўлення дзяржаўнаму тэрору. У 1887 годзе з’явілася сацыял-дэмакратычная партыя Гнчак, мэтай якой было вызваленне турэцкай Арменіі шляхам рэвалюцыі з удзелам усіх этнічных груп і стварэнне незалежнай сацыялістычнай дзяржавы. Нарэшце, у 1890 годзе ў Тыфлісе прайшоў першы з’езд найбольш радыкальнай партыі Дашнакцуцюн. Праграма партыі ставіла на мэце атрыманне аўтаноміі ў межах Асманскай імперыі, свабоду і роўнасць для ўсіх груп насельніцтва, а ў сацыяльнай частцы абапіралася на стварэнне сялянскіх камун як асноўных элементаў новага грамадства.

Масавыя забойствы армян у 1894—1896 гадах

Масавыя забойствы ў 1894—1896 гадах, якія панеслі жыцці многіх дзясяткаў, а то і сотняў тысяч армян, складаліся з трох асноўных эпізодаў: разні ў , забойстваў армян па ўсёй тэрыторыі імперыі восенню і зімой 1895 года і разні ў Стамбуле і ў раёне Вана, нагодай для якой паслужылі пратэсты мясцовых армян. Найбольш крывавай і найменш вывучанай з’яўляецца другая фаза. Ступень удзелу ўлад у арганізацыі забойстваў дагэтуль з’яўляецца прадметам бязлітасных спрэчак.

У раёне Сасуна курдскія правадыры абклалі данінай армянскае насельніцтва. У той жа час асманскі ўрад запатрабаваў пагашэння запазычанасцей па дзяржаўных падатках, якія да таго прабачаліся, улічваючы факты курдскіх рабаванняў. У наступным годзе курды і асманскія ўрадоўцы запатрабавалі ад армян выплаты падаткаў, але сустрэлі супраціўленне, задушыць якое быў пасланы Чацвёрты вайсковы корпус. Былі забітыя не менш за 3000 чалавек. Паслы Брытаніі, Францыі і Расіі прапанавалі стварыць камісію па расследаванні, аднак прапанова была адхілена .

Пратэстуючы супраць нявырашанасці армянскіх праблем, гнчакісты ў верасні 1895 года вырашылі правесці вялікую дэманстрацыю, аднак на іх шляху ўстала паліцыя. У выніку распачатай страляніны дзясяткі армян былі забітыя і сотні параненыя. Паліцыя адлоўлівала армян і перадавала іх софтам — навучэнцам ісламскіх навучальных устаноў Стамбула, якія забівалі іх да смерці. Разня працягвалася да 3 кастрычніка. 8 кастрычніка мусульмане забілі і жыўцом спалілі каля тысячы армян у Трабзоне. Гэта падзея стала прадвеснікам арганізаванай асманскімі ўладамі серыі масавых забойстваў армян ва Усходняй Турцыі: , Эрзуруме, , Байбурце, Урфе і .

Нягледзячы на тое, што дашнакі устрымліваліся ад публічных акцый, разня 1895 года прывяла іх да рашэння . 26 жніўня 1896 года група добра ўзброеных дашнакаў захапіла будынак Атаманскага банка, узяла еўрапейскі персанал у закладнікі і, пагражаючы выбухам банка, запатрабавала ад турэцкага ўрада правесці абяцаныя палітычныя рэформы. У выніку перамоў прадстаўнік расійскага пасольства і дырэктар банка, Эдгар Вінсент, угаварылі нападнікаў пакінуць будынак банка пад асабістую гарантыю бяспекі. Аднак улады распарадзіліся пачаць напады на армян яшчэ да таго, як група дашнакаў пакінула банк. Цягам двух дзён пры выяўным патуральніцтве ўлад туркі забівалі да смерці армян, забіўшы больш за 6000 чалавек.

Дакладны лік ахвяр разні 1894—1896 гадоў падлічыць немагчыма. Яшчэ да сканчэння гвалтоўных дзеянняў лютэранскі місіянер , які знаходзіўся ў гэты час у Турцыі, выкарыстоўваючы нямецкія і іншыя крыніцы, сабраў наступную статыстыку: забітых — чалавек, спустошаных матэрыяльна — чалавек, разрабаваных гарадоў і вёсак — 2493, гвалтоўна навернутых у іслам вёсак — 456, апаганеных цэркваў і манастыроў — 649, пераўтвораных у мячэці цэркваў — 328. Ацэньваючы агульны лік забітых, Кінрос прыводзіць лічбу 50—100 тысяч, Блоксхэм — 80—100 тысяч, Аванісян — каля 100 тысяч, Адалян і Тотэн — ад 100 да 300 тысяч, Дадран — 250—300 тысяч, Сюні — 300 тысяч чалавек.

Прыход младатуркаў да ўлады. Кілікійская разня

У 1907 годзе султан Турцыі Абдул-Хамід II быў зрынуты і сасланы. Прынятыя новыя законы азначалі канец традыцыйнай перавазе мусульман над армянамі. Аднак, калі ў Стамбуле прыхільнікі Абдул-Хаміда паднялі мяцеж, у Адане кансерватыўна настроеныя мусульмане напалі на армян, што складалі чвэрць насельніцтва горада. Улады ўмяшаліся праз два дні, калі ўжо былі забітыя больш за 2000 армян. Вайсковыя падраздзяленні, што прыбылі ў горад, разам з пагромнікамі напалі на армянскую частку горада, якая была спалена. Пагромы прайшлі па ўсёй Кілікіі, даходзячы да Мараша і .

Пасля канстытуцыйнай рэвалюцыі 1908 года младатуркі фактычна прызналі захоп зямель армянскага насельніцтва пры Абдул-Хамідзе, яны таксама заахвочвалі перасяленне мухаджыраў на гэтыя тэрыторыі. Пачалася кампанія гвалтоўнага атурэчвання насельніцтва, забаранілі арганізацыі, звязаныя з нетурэцкімі этнічнымі мэтамі. мухаджыраў былі размешчаныя ў Анатоліі, што прывяло да значнай перавагі мусульман у імперыі, хоць у сярэдзіне XIX стагоддзя немусульмане складалі каля 56 % яе насельніцтвы. Перастаўшы супрацоўнічаць з партыяй турэцкіх буржуазных рэвалюцыянераў , армянскія палітычныя партыі зноў звярнуліся за падтрымкай да еўрапейскіх дзяржаў. Пры падтрымцы Расійскай імперыі ў лютым 1914 года Асманскай імперыі быў навязаны план, паводле якога ставілася на мэце стварэнне дзвюх зон з шасці армянскіх абласцей і горада Трапезунда, якія павінны былі кіравацца прадстаўнікамі еўрапейскіх дзяржаў.

Першая сусветная вайна. Генацыд армян

Арганізацыя знішчэння армян

Пасля рэвалюцыі Іціхат у 1908 годзе перад туркамі ўстала праблема пошуку новай ідэнтычнасці. Імперская атаманская ідэнтычнасць была падарвана канстытуцыяй, што зраўнавала розныя групы насельніцтва Асманскай імперыі ў правах і пазбавіла туркаў імперскага статусу. Апроч таго, гэта ідэалогія прайгравала агрэсіўнай ідэалогіі панцюркізму і ісламскай дактрыне. У сваю чаргу, пазіцыі ісламскай ідэалогіі падрывалі факт наяўнасці суседняй шыіцкай дзяржавы Персія і атэістычнага светапогляду лідараў Іціхат. Самым уплывовым ідэолагам младатуркаў быў сацыёлаг і паэт , які сфармуляваў прынцыпы, у адпаведнасці з якімі Асманская імперыя ўзяла ўдзел у Першай сусветнай вайне. Гэтыя прынцыпы ставілі на мэце стварэнне краіны , населенай цюркамоўнымі мусульманамі, прытым тэрыторыя Турана павінна была ахапляць увесь арэал цюркскага этнасу. Гэта канцэпцыя, што фактычна выключала няцюркаў не толькі з улады, але і ўвогуле з грамадзянскай супольнасці, была непрымальная для армян і іншых этнічных меншасцей Асманскай імперыі. Найболей зручны для асноўнага насельніцтва імперыі панцюркізм быў цягам некалькіх гадоў прыняты амаль усімі лідарамі Іціхат у якасці асноўнай ідэалогіі. Армяне, якія ідэнтыфікавалі сябе, перадусім, з рэлігійнага пункту гледжання, лічылі (магчыма, памылкова) цюркізм меншым злом за іслам. Падчас балканскай вайны 1912 года армяне ў большасці сваёй схіляліся да ідэалогіі асманізму, а армянскія салдаты — больш за 8 тысяч добраахвотнікаў — ігралі значную ролю ў турэцкіх войсках. Многія з армянскіх салдат, паводле сведчання англійскага пасла, дэманстравалі выключную адвагу. У сваю чаргу, армянскія партыі Гнчак і Дашнакцуцюн занялі антыасманскую пазіцыю. Прадстаўнік дашнакаў арганізоўваў у Тыфлісе праармянскія атрады для аперацый супраць Турцыі, а прадстаўнікі гнчакістаў прапанавалі вайсковую дапамогу расійскаму штабу на Каўказе.

2 жніўня 1914 года Турцыя падпісала з Германіяй, адным з пунктаў якога была змена ўсходніх меж Асманскай імперыі для стварэння калідора, што будзе весці да мусульманскіх народаў Расіі, што таксама значыла выкараненне армянскай наяўнасці на змененых тэрыторыях. Гэта палітыка была публічна агучана атаманскім урадам пасля ўступу ў вайну 30 кастрычніка 1914 года. У звароце было сцвярджэнне пра «натуральнае» аб’яднанне ўсіх прадстаўнікоў турэцкай расы.