Яфім Максімавіч Гаварушка (, в. Востраў, Рагачоўскі павет, Магілёўская губерня, цяпер Рагачоўскі раён Гомельскай вобласці — , Смалявічы, Мінская вобласць) — празаік, публіцыст, педагог.

Біяграфія Нарадзіўся года ў вёсцы Востраў Рагачоўскага павета. Выхоўваўся ў дзіцячым доме ў Бабруйску. У 1935 годзе скончыў МВПІ. Выкладаў беларускую мову і літаратуру ў Смалявічах. Арыштаваны 9 снежня 1936 года. Асуджаны 2 кастрычніка 1937 года на 6 гадоў пазбаўлення волі і 5 гадоў пазбаўлення грамадзянскіх правоў. Пасля вызвалення вярнуўся ў Смалявічы. Рэабілітаваны ў 1955 годзе. Працаваў настаўнікам і дырэктарам дзіцячага дома.

Памёр года ў Смалявічах. Пахаваны на мясцовых могілках.

Творчасць Апавяданні друкаваў у газетах «Піянер Беларусі», «Настаўніцкая газета», «Чырвоная змена», «Мінская праўда», у рускіх газетах «Лесная промышленность», «Северная правда», часопісе «Советская Отчизна» (1992). Публіцыстычныя артыкулы змяшчаліся ў часопісах «Маладосць», «Беларусь», «Бярозка», «Нёман», калектыўным зборніку «Праўда гісторыі. Памяць і боль» (Мінск, 1991).

Надрукаваў некалькі артыкулаў пра жыццё і творчасць акадэміка І. Замоціна. Уклаў кнігу рэпрэсаванага акадэміка І. Замоціна «Творы» (Мн., 1991). У апошнія гады жыцця складаў анталогію паэзіі рэпрэсаваных паэтаў «Песня падуладных».

Літаратура Літ. з даведн. Л. У. Маракова: БП, т. 6.

Катэгорыя:Рэпрэсаваныя савецкай уладай Катэгорыя:Пісьменнікі Беларусі Катэгорыя:Публіцысты Беларусі Катэгорыя:Педагогі Беларусі Катэгорыя:Нарадзіліся ў Рагачоўскім раёне