Пасцельныя клапы (Cimicidae) або блашчыцы — невялікае сямейства паўцвердакрылых з падатраду клапоў, якое ўключае ў сябе каля ста відаў. Члены сямейства сілкуюцца выключна крывёю чалавека і іншых цеплакроўных жывёл і з’яўляюцца касмапалітамі. Пасцельныя блашчыцы не з’яўляюцца строга начнымі насякомымі, аднак больш актыўныя ноччу, калі могуць непрыкметна карміцца на гаспадары. Дзень насякомыя праводзяць у зацішных месцах, напрыклад, у шчылінах мэблі, за карцінамі, шпалерамі, у свідравінах электраправодкі і гэтак далей, а ўначы выходзяць на паляванне. Самы вядомы член сямейства — .

Апісанне Клапы маленькіх памераў, чые памеры не перавышаюць 9 мм. Цела клапоў плоскае, авальнае, афарбоўка вар’іруецца ад жаўтлява-белага да цёмна-бурага. Таксама маюць вельмі кароткія не функцыянальныя крылыBugGuide Family Cimicidae — Bed Bugs.

Распаўсюджанне Распаўсюджаныя па ўсім свеце. У Паўночнай Амерыцы распаўсюджаныя 15 відаў з 8 родаў, з якіх 7 відаў распаўсюджаныя ў Канадзе.

Экалогія Клапы — паразіты; німфы і імага харчуюцца крывёй цеплакроўных жывёл, у асноўным млекакормячых і птушак.

Класіфікацыя падсямейства: Afrociminae род: Afrocimex падсямейства: Cimicinae род: Bertilia род: Cimex род: Oeciacus род: Paracimex род: Propicimex падсямейства: Cacodminae род: Aphrania род: Cacodomus род: Crassicimex род: Leptocimex род: Loxaspis род: Stricticimex падсямейства: Haematosiphoninae род: Caminicimex род: Cimexopsis род: Haematosiphon род: Hesperocimex род: Ornithocoris род: Psitticimex род: Synxenoderus падсямейства: Latrocimicinae род: Latrocimex падсямейства: Primicimicinae род: Bucimex род: Primicimex

Катэгорыя:Сямействы насякомых Катэгорыя:Клаповыя