Кампрэсар (ад — сцісканне) — энергетычная машына або прыбор для сціскання і перамяшчэння газападобных рэчываў.
Паводле прынцыпу дзеяння кампрэсары можна раздзяліць на дзве вялікія групы: дынамічныя і аб’ёмныя.
У кампрэсарах аб’ёмнага тыпу рабочы працэс ажыццяўляецца ў выніку змены аб’ёму рабочай камеры. Да кампрэсараў аб’ёмнага тыпу адносяцца: Паршнявы кампрэсар Спіральны кампрэсар Кулачковы кампрэсар Вінтавы кампрэсар
У дынамічных кампрэсарах рабочы працэс ажыццяўляецца шляхам дынамічнага ўздзеяння на бесперапынны струмень газу. Да дынамічных кампрэсараў адносяцца: Турбакампрэсар Віхравы кампрэсар Струменны кампрэсар
Кампрэсары з’яўляюцца часткай больш складаных машын і прыбораў. Кампрэсары выкарыстоўваюць для перамяшчэння холадагента у халадзільніках, як крыніцу сціснутага паветра ў тармазных сістэмах, для адчынення і зачынення дзвярэй на грамадскім транспарце. Шырока распаўсюджана выкарыстанне кампрэсараў у пнеўмаінструменце: адбойных малатках, фарбавальных апаратах, гайкавёртах і г.д.
Гл. таксама Пнеўматычны акумулятар
Крыніцы
Катэгорыя:Абсталяванне Катэгорыя:Кампрэсары Катэгорыя:Пнеўматыка Катэгорыя:Экіпіроўка аўтамабіля