Луі Анры Бусенар (, , Эскрэн, дэпартамент Луара — , Арлеан) — французскі пісьменнік.

Здзейсніў шмат падарожжаў. З 1877 года публікаваў вострасюжэтныя раманы, насычаныя геаграфічным і прыродазнаўчагістарычны матэрыялам. Звычайна яго героі — маладыя французы, якія паказваюць цуды адвагі і кемлівасці: «Праз Аўстралію. Дзесяць мільёнаў Чырвонага Апосума»(1879), «Падарожжа парыжскага гамена вакол свету» (1880) і інш. Бусенар пісаў таксама навукова-фантастычныя раманы: «Таямніца доктара Сінтэза» (1888), «Дзесяць тысяч гадоў сярод ільдоў» (1890).

Катэгорыя:Пісьменнікі Францыі Катэгорыя:Франкамоўныя пісьменнікі