Баляслаў Пачопка, Баляслаў Пачобка (, засценак Уляны, Рукойненская гміна, Віленскі павет (Расійская імперыя) — , м. , цяпер Івацэвіцкі раён) — беларускі рэлігійны і культурна-асветны дзеяч, удзельнік беларускага хрысціянскага руху, журналіст, педагог і публіцыст.

Біяграфія Нарадзіўся 13 кастрычніка 1884 года ў засценку Уляны Віленскага павета ў дваранскай сям’і Антона Пачопкі.

25 кастрычніка 1905 года залічаны выхаванцам Віленскай духоўнай каталіцкай семінарыі. У чэрвені 1907 года, на другі год навучання, пакінуў семінарыю.

З 1913 года — загадчык аддзела рэлігіі, у 1914—1915 гадах — рэдактар-выдавец першай беларускай катaліцкай газеты «Biełarus» (Вільня). Cталы аўтар газеты «Наша Ніва». Падрыхтаваў і выдаў у Вільні шэраг кніг на беларускай мове: «Жыццё папежа Піюса X» (1914), «Чалавек на вышыні сваёй годнасці», «Бог з намі: Беларускі малітэўнік» (1915), «Святы Езафат Кунцэвіч» (1916), «Як вучыць жыць і верыць св. Хрыстова Паўсюдная Царква» (1923).

У гады Першай сусветнай вайны выкладаў на першых Віленскіх беларускіх настаўніцкіх курсах (1915). У Вільні на Юр’еўскай вуліцы 13 лістапада 1915 года дзякуючы намаганням Алаізы Пашкевіч (Цёткі) і Баляслава Пачобкі, з удзелам Сабіны Іваноўскай была адкрыта першая беларуская школа.

Працаваў дырэктарам Свіслацкай беларускай настаўніцкай семінарыі (1916—18). Аўтар першай «Граматыкі беларускай мовы» (1918). Беларуская граматыка Пачобкі была надрукаваная асобнай кнігай лацініцай у друкарні «Гоман» (Вільня). На працягу прыблізна году (у 1918) гэтай граматыкай карысталіся пры выкладанні беларускай мовы ў Свіслацкай настаўніцкай семінарыі і навакольных школахІгар Бараноўскі. Помнік святару-беларусу (120-ыя ўгодкі з дня нараджэння а. Баляслава Пачопкі) // Царква. Грэка-каталіцкая газета. № 4 (43), 2004. — Брэст: ПП В. Ю. А., 2004. Яе крытыкавалі беларускія мовазнаўцы за шматлікія паланізмы і русізмы.

У міжваеннае дваццацігоддзе далучыўся да справы беларускага ўніяцтва. Пасвячоны ў святары ў 1925 годзе. Душпастырскую дзейнасць праводзіў на Палессі. З 17 верасня 1926 года — пробашч уніяцкага Бабровіцкага прыхода ў Косаўскім павеце. Удзельнік уніяцкіх канферэнцый у Пінску (1932, 1933). Друкаваўся ў перыядычных выданнях «Гоман», «Biełaruskaja krynica», «Chryścijanskaja Dumka». Супрацоўнічаў з газетай віленскіх краёўцаў «Przegląd Wileński».

За прыхільнасць да беларускай мовы і культуры праследаваўся польскімі ўладамі. Памёр 26.12.1940 пасля таго, як быў збіты невядомымі.

Пакінуў рукапісную спадчыну.

Літаратура Беларускія рэлігійныя дзеячы XX ст.: Жыццярысы, мартыралогія, успаміны / Аўтар-укладальнік: Ю. Гарбінскі. — Мн.-Мюнхен: Беларускі кнігазбор, 1999. ISBN 985-6318-65-3 Трацяк Я. Пачопка Баляслаў Антонавіч //  — с. 459 Бараноўск І. Помнік святару-беларусу (120-ыя ўгодкі з дня нараджэння а. Баляслава Пачопкі) // Царква. Грэка-каталіцкая газета. № 4 (43), 2004. Календарыюм // «Czasopis» № 12/2005

Спасылкі Творы на knihi.com

Катэгорыя:Постаці беларускага ўсходняга каталіцтва Катэгорыя:Журналісты Беларусі Катэгорыя:Публіцысты Беларусі Катэгорыя:Мовазнаўцы Беларусі Катэгорыя:Пісьменнікі Беларусі Катэгорыя:Беларускамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Педагогі Беларусі Катэгорыя:Нарадзіліся ў Віленскім павеце (Расійская імперыя) Катэгорыя:Выкладчыкі Свіслацкай беларускай настаўніцкай семінарыі