Мікалай (Мікола) Андрэевіч Янчук (, с. , , Сядлецкая губерня, Расійская імперыя (цяпер у Ласіцкім павеце, , Польшча) — ; Псеўданімы: Н. Корніцкій; Białorusin) — навуковец-славіст, , , , , этнограф, фалькларыст, літаратуразнавец, антраполаг.
Біяграфія
Сям’я Нарадзіўся ў сяле Карніца на Падляшшы. Бацька — Андрэй Янчук — быў старастам уніяцкай цэркві ў вёсцы. Падчас правядзення ўладамі палітыкі ліквідацыі уніі і пераводу вернікаў ў праваслаўе (1875) ён быў адным з тых, хто трымаўся старой веры, за што быў падвергнуты ўціскуТурьинская Х. М. Н. А. Янчук: у истоков «Этнографического обозрения» // Этнографическое обозрение. — № 4. — 2009. — C. 102.Кирчів Р. Рецензія на: «Bazyli Białokozowicz. Mikołaj Janczuk (1859—1921). Podlaskie skrzyżowanie tradycji słowiańskich. — Olsztyn: Wyższa szkoła pedagogiczna, 1996. — 250 s.» // Записки Наукового товариства імені Шевченка. — Том ССХLII. Праці Секції етнографії та фольклористики. — Львів: Наукове товариство імені Шевченка, 2001. — С. 647..
Адукацыя
Скончыў рускамоўную школу ў Карніцы (1871), вучыўся ў гімназіях Бельска і Масквы, скончыў Маскоўскага ўніверсітэта (1885Янчук Микола // Енциклопедія українознавства. У 10-х т. / Гол. ред. В. Кубійович. — Париж; Нью-Йорк: Молоде Життя, 1954—1989. ці 1884Янчук Мікалай // Этнаграфія Беларусі: Энцыклапедыя / Рэдкалегія: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — : БелСЭ, 1989. — 575 с. — С. 554. — ISBN 5-85700-014-9.). Працаваў настаўнікам, удзельнічаў у этнаграфічных экспедыцыях, у час якіх збіраў народныя песні. Далучыўся да розных суполак, у т. л.: (1887), Этнаграфічнае таварыства (1887), (1888), (1888), (1896)Янчук Н. А. // Музыкальная энциклопедия / Под ред. Ю. В. Келдыша. — : Советская энциклопедия, Советский композитор, 1973—1982..
Сталае жыццё
З 1892 года памочнік бібліятэкара , захавальнік ў Маскве. У 1889—1903 сакратар аддзялення этнаграфіі пры Маскоўскім універсітэце, з 1901 стваральнік і кіраўнік пры ім (да 1920). Адзін з заснавальнікаў часопіса «», дзе друкавалася шмат беларускіх матэрыялаў. Быў рэдактарам да 1915 года. У 1906 годзе стаў адным з заснавальнікаў ў Маскве.
Пасля кастрычніцкай рэвалюцыі чытаў курс беларускай і ўкраінскай літаратур у Маскоўскім універсітэце, удзельнічаў у рабоце камісіі па арганізацыі Беларускага ўніверсітэта, пасля адкрыцця БДУ ў 1921 прафесар кафедры беларускай літаратуры і этнаграфіі. У 1918—21 член Беларускага навукова-культурнага таварыства ў Маскве, супрацоўнічаў з Беларускім нацыянальным камісарыятам і Беларускім пададдзелам аддзела асветы нацыянальных меншасцей .
Падчас вяртання з Мінска ў Маскву захварэў на тыф і памёр.
Музычная дзейнасць
Збіраў і апрацоўваў беларускі, літоўскі, польскі, рускі, украінскі музычны фальклор. Асабліва вялікі ўнёсак зрабіў у вывучэнне песеннай культуры сялян Падляшша, Палесся, Беларусі і Украіны. Некаторыя народныя песні прыводзіць у . Аўтар апрацовак народных песень, рэдактар музычна-фальклорных зборнікаў. З’яўляецца аўтарам некалькіх арыгінльных музычных сачыненняў, у тым ліку харавога гімну «Не пагаснуць зоркі ў небе» на словы Я. Купалы.
Навуковая дзейнасць
Вывучаў побыт і народную творчасць усходніх славян. Вывучаў гарадзішчы в. Чэрнікаўшчына на Койданаўшчыне (1892). У Расійскім этнаграфічным музеі захоўваецца 18 набытых ім прыкладаў эстонскай і латышскай традыцыйнай культуры.
Адстойваў самастойнасць беларускай і ўкраінскай культур і народаў. Цікавіўся беларускім нацыянальным адраджэннем, падтрымліваў кантакты з рэдакцыяй «Нашай нівы». Першы паставіў на навуковую аснову збіральніцтва і вывучэнне баларускага музычнага фальклору, даў аб’ектыўную эстэтычную адзнаку беларускаму песеннаму меласу, тонка перадаваў у сваіх запісах меладычнаю і рытмічную своеасаблівасць розных фальклорных жанраў.
Матэрыялы экспедыцыі ў Мінскую губерню (у 1886) друкаваў у газеце «Минский вестник» (1886—87) і навуковых выданнях. Склаў «Праграму для збірання этнаграфічных звестак» (1887, з Программа для собирания сведений об юридических обычаях, составленная секретарем Отдела этнографии при Императорском обществе любителей естествознания, антропологии и этнографии Д. ч. М. Н. Харузиным / Сост. М. Н. Харузин. — М. : Типография Е. Г. Потапова, 1887. — 335 с. с.). Аўтар музычна-фалькларыстычных прац «Маларускае вяселле ў Корніцкай парафіі Канстанцінаўскага павета Сядлецкай губерні» (1886), «Па Мінскай губерні» (1889), працы па антрапалогіі «Некаторыя дадзеныя да пытання аб антрапалагічным тыпе беларусаў» (1890).
Літаратурная дзейнасць А од мэнэ маім внукам Ніц ся нэ зостанэ, І моя нікчэмна слава Так як сьніег розстанэ…
Нэх розстанэ, абы сонце Было тэплэ й яснэ, Щоб ім ліепша была доля, Жыце сьвіетлэ й краснэ! Мікалай Янчук. «Янкові Купалі».Мікалай Янчук. «Янкові Купалі» Свае літаратурныя творы пісаў на рускай і палескай мовах. Захаваўся верш Янчука на адной з падляшскіх гаворках прысвечаны «Янку Купалу».
Аўтар п’ес «Піліп Музыка» (1887), «Не дапамогуць чары…» (1891), «Выхаванец» (1899), «Ці заробіш, ці праробіш», «Вядзьмарка», «На чужыне», «Святы вечар». Напісаў паэтычны зборнік «Крымскія вершы».
Удзельнічаў у выданні першай кнігі вершаў Янкі Купалы па-руску (Избранные стихотворения в переводах русских поэтов, Масква, 1919). Пераклаў для яе Купалавы вершы «Нашай ніве», «Ой, чаму на хаты гэтыя?..», «Над сваёй Айчызнай», «Я відзеў душы сільныя»Янка Купала. Поўны збор твораў у 9 тамах // — Мінск: Мастацкая літаратура, 2003. — Т. 9, кніга 1. — С. 602. — 686 с. — 5800 экз. — ISBN 985-02-0552-0..
Творы
Малорусская свадьба в Корницком приходе Константиновского уезда Седлецкой губернии. — , 1885. Заметка о старых рукописных песенниках, добытых из Волынской губернии // Киевская старина — № 1. — 1888. По Минской губернии // Труды этнографического отдела Общества любителей естествознания, антропологии и этнографии. — Т. 9. — Вып. 1. — 1889. Польские ученые музыканты и этнографы. Оскар Кольберг // Этнографическое обозрение. — № 2. — , 1889. Вступительная записка об изучении народной песни и музыки и о деятельности Московской музыкально-этнографической комиссии // Труды музыкально-этнографической комиссии. — Т. 1. — , 1906. Князь Одоевский и его значение в истории русской церковной и народной музыки // Труды музыкально-этнографической комиссии. — Т. 1. — , 1906. Несколько замечаний об источниках изучения первобытной музыки // Труды музыкально-этнографической комиссии. — Т. 1. — , 1906. О мнимо-народных белорусских песнях исторического и мифологического содержания // Сборник Харьковского историко-филологического общества. — Т. 18. — Харьков, 1908. О музыке былин в связи с историей их изучения // Русская устная словесность. — Т. 2. Былины. — , 1919.
Узнагароды
Ордэны Святога Станіслава III ступені, Святой Ганны III і II ступеняў, святога Уладзіміра IV ступені, памятныя медалі.
Літаратура Артыкулы 150 гадоў з дня нараджэння Мікалая Янчука // Наша слова, № 47 (938), 25.11.2009. Календарыюм // «Czasopis» № 12/2006 Николай Янчук — исследователь польско-восточнославянского пограничья // Советское славяноведение. — № 5 — 1989. — С. 47-59. Кирчів Р. Рецензія на: «Bazyli Białokozowicz. Mikołaj Janczuk (1859—1921). Podlaskie skrzyżowanie tradycji słowiańskich. — Olsztyn: Wyższa szkoła pedagogiczna, 1996. — 250 s.» // Записки Наукового товариства імені Шевченка. — Том ССХLII. Праці Секції етнографії та фольклористики. — Львів: Наукове товариство імені Шевченка, 2001. — С. 647—652. Турьинская Х. М. Н. А. Янчук: у истоков «Этнографического обозрения» // Этнографическое обозрение. — № 4. — 2009. — C. 102—109. Шаров Н. В. Н. А. Янчук // Труды Белорусского государственного университета. — , 1922. — № 2—3. Янчук Мікалай // Этнаграфія Беларусі: Энцыклапедыя / Рэдкалегія: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — : БелСЭ, 1989. — 575 с. — С. 554. ISBN 5-85700-014-9. Янчук Микола // Енциклопедія українознавства. У 10-х т. / Гол. ред. В. Кубійович. — Париж; Нью-Йорк: Молоде Життя, 1954—1989. Янчук Н. А. // Музыкальная энциклопедия / Под ред. Ю. В. Келдыша. — : Советская энциклопедия, Советский композитор, 1973—1982. Янчук Микола Андрійович //
Микола Андрієвич Янчук. «Наука на Україні», 1922, № 3;
Манаграфіі Петровская Г. А. Не погасла звезда: Жизненный и творческий путь Н. А. Янчука. : Наука и техника, 1987. — 78 с. Mikołaj Janczuk, 1859—1921. Podlaskie skrzyżowania tradycji słowiańskich. — Olsztyn: Wyższa Szkoła Pedagogiczna, 1996. — 250 s. ISBN 83-85513-95-7
Спасылкі
Катэгорыя:Этнографы Расіі Катэгорыя:Этнографы Беларусі Катэгорыя:Этнографы Украіны Катэгорыя:Антраполагі Беларусі Катэгорыя:Археолагі Беларусі Катэгорыя:Фалькларысты Расіі Катэгорыя:Фалькларысты Беларусі Катэгорыя:Літаратуразнаўцы Расіі Катэгорыя:Літаратуразнаўцы Беларусі Катэгорыя:Славісты