Окра, Стараруднянскі канал — рака ў Жлобінскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Дняпро.
Гідраграфія Даўжыня Окры 31 км. Плошча вадазбору 293 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 1,2 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,6 %.
Пачынаецца каля паўднёвай ускраіны вёскі Кірава, вусце за 3 км на захад ад вёскі Баравуха. Цячэ па Стрэшынскай нізіне.
Даліна на вялікім працягу адкрытая, трапецападобная, шырынёй ад 0,3 км да 2,5 км. Пойма двухбаковая, лугавая, у ніжнім цячэнні забалочаная (шырыня 150—350 м). Рэчышча каналізаванае на працягу 14,5 км (ад вытоку да вусця ракі Рудзенка), на астатнім працягу звілістае; шырыня ракі ў межань 5—15 м. Берагі ўмерана стромкія, у ніжнім цячэнні абрывістыя, вышынёй 0,5—1,5 м.
Асноўны прыток — рака Рудзенка (злева). У басейне ракі (на пойме Дняпра) старычныя азёры Вялікае, Бутач.
Каля ракі населеныя пункты Старая Рудня, Завад, Баранаўка, Сухі Востраў (нежылы).
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Рэкі Жлобінскага раёна Катэгорыя:Прытокі Дняпра