Наіры — асірыйская назва групы плямён на тэрыторыі Урарту.
Гэта назва сустракаецца ў XIII—XI стагоддзях да н.э., прытым некаторыя геаграфічныя аб'екты, захоўвалі корань «Наіры» і пасля. Прыкладам возера Ван назвалася «морам краіны Наіры» (tamtu sa mat Nairi) і ў пазнейшых асірыйскіх тэкстахПиотровский Б. Б. Ванское царство (Урарту), Издательство Восточной литературы, Москва, 1959.
Некаторыя даследнікі лічаць асірыйскае слова «Наіры» назвай народа хурытаў, што дае ясную версію паходжання народаў УрартуGötze, Albrecht Hethiter, Churriter und Assyrer; Hauplinien der vorderasiatischen Kulturentwicklung im II. Oslo, H. Aschehoug; Cambridge, Mass., Harvard University Press, 1936. Гэты пункт погляду падмацоўваецца даследаваннямі пра сувязь мовы Урарту з хурыцкай мовайИоганнес Фридрих Дешифровка забытых письменностей и языков, УРСС, Москва, 2003 ISBN 5-354-00045-9Дьяконов И. М. Языки древней Передней Азии, «Наука», Москва, 1967.
Нястача крыніц не дазваляе зрабіць канчатковую выснову пра этнічны склад плямён Наіры і пра ступень шырання гэтых плямён на тэрыторыі Урарту.
Часам Наіры атаясамляецца сні хрыяй месапатамскіх і анаталійскіх крыніц (вядома пра хецка-асірыйскую бітву пры Ніхрыі за кантроль над рэшткамі Мітаніі), але з'яўленне адразу дзвюх назваў у адным спісе сведчыць супраць іх тоеснасціM. Salvini «Nairi, Na’iri» Reallexikon der Assyriologie 9. Edited by Erich Ebeling and Bruno Meissner. New York: Walter de Gruyter, 1998—2001. p. 87..
Сучаснае значэнне Існуюць таксама паняцці краіна Наіры ці наірскі народ, якія пазначаюць Арменію і армянскі народ. Выкарыстоўваючы яго як старажытную назву АрменііВ. Брюсов. Сборники и стихи 1909—1918 годов, Валерый Брусаў у вершы «Да армян» пісаў.
Раман класіка армянскай літаратуры Егішэ Чарэнца, які расказвае пра гістарычна складанае жыццё Арменіі, таксама атрымаў назву «Краіна Наіры».
Катэгорыя:Зніклыя народы Пярэдняй Азіі Катэгорыя:Урарту Катэгорыя:Старажытныя народы