Дуглас А́дамс (; , Кембрыдж — ) — брытанскі пісьменнік, аўтар твораў у жанры фантастыкі. Скончыў каледж Сент-Джон у Кембрыджы.

Адзін з любімых персанажаў пісьменніка — «негераічны» геройГл. напр. «Сеціўнае інтэрв'ю…». Пэўныя канцэпцыі з твораў ўвайшлі ў папулярную субкультуру Сеціва («вавілонская рыбка», якая дазваляе разумець кожную мовуНапр. у назве перакладальнага сервісу http://babelfish.altavista.com., «спадарожнік галактычнага аўтастопера», як метафара Сеціва, якое ўтрымлівае інфармацыю пра ўсё, прычым інфармацыя можа быць цалкам несапраўднай і нават небяспечнай; фраза «не панікуй»«Don't panick!»).

Творы

Серыя «Аўтастопам па Галактыцы» Спачатку серыя была створана як цыкл радыёпастановак для BBC, потым ператворана ў серыю раманаў. Аўтастопам па Галактыцы (The Hitch Hiker's Guide to the Galaxy) Рэстаран пры канцы сусвету (The Restaurant at the End of the Universe) Жыццё, сусвет і ўсё наогул (Life, the Universe, and Everything) Бывайце, дзякуй вам за рыбку (So Long, and Thanks for All the Fish) Пераважна бяскрыўдная (Mostly Harmless)

Серыя «Дэк Джэнтлі» Халістычнае дэтэктыўнае агенцтва Дэка Джэнтлі (Dirk Gently's Holistic Detective Agency, 1981). Доўгі і змрочны перапынак на чай для душы (The Long Dark Tea-Time of the Soul). Апошняя магчымасць бачыць… (Last Chance to See…; разам з Маркам Карвадайнам). Жытні сэнс (The Meaning of Liff; разам з Джонам Лойдам).

Беларускія пераклады Аўтаспынам па Галактыцы: [раман] / Дуглас Адамс. — Вільня: Логвінаў, 2015. — 221, с.

Крыніцы

Спасылкі Сеціўнае інтэрв'ю з Дугласам Адамсам на Slashdot.org.

Катэгорыя:Пісьменнікі Вялікабрытаніі Катэгорыя:Англамоўныя пісьменнікі