Ву́ліца Ка́рла Ма́ркса, былая Язе́рская (ці Азё́рская), Скі́дзельская, Брыгі́цкая, Куту́заўская, Купе́цкая — вуліца ў гістарычным цэнтры горада Гродна, названая ў савецкія часы ў гонар Карла Маркса (1818—1883), заснавальніка камуністычнай ідэалогіі. Працягласць вуліцы каля 650 м, ад плошчы Савецкай да Цэнтральнага Гродзенскага аўтавакзала.
200px|thumb|Вуліца Маркса на карце Гродна 200px|thumb|Вуліца Маркса Вядома з другой паловы XVI ст.
Азёрская вуліца, якая выходзіла з Рынку, была галоўнай усходняй планіровачнай воссю Горадні. Крыніцы шматразова падкрэсліваюць яе значэнне ў жыцці горада. Так, у 1634 усходні тракт, які быў працягам Азёрскай вуліцы, адным з пісараў Гарадзенскага земскага суда быў акрэслены так: «… дорога Великая, которая идет з … Городна до Скидля».
Вуліца з’яўляецца своеасаблівым гандлёвым цэнтрам, на працягу амаль усёй вуліцы размешчаны крамы і камерцыйныя ўстановы. Асаблівасццю вуліцы з’яўляецца вялікая колькасць шлюбных салонаў у параўнанні з іншымі гарадскімі вуліцамі.
На вуліцы жылі Эліза Ажэшка, Станіслаў Касцялкоўскі, Зоська Верас і іншыя выдатныя постаці гродзенскай даўніны. Асноўная гістарычная забудова вуліцы, якая захавалася да нашага часу, адносіцца ў асноўным да канца XIX — пачатку XX ст.
Гісторыя Сфарміравалася не пазней XV ст. уздоўж старога Смаленскага тракта. З’яўлялася адной з галоўных усходніх планіровачных восей Гродна. У XVI ст. ад гaрадскога рынку вуліца забудоўвалася ў асноўным дамамі рамеснікаў — 46 з 49 вулічных участкаў знаходзіліся ва ўласнасці мяшчан. Адным з нешматлікіх шляхецкіх уладальнікаў нерухомасці на Азёрскай вуліцы быў «боярин господарский» Мацейка Петрашкевіч. thumb|left|300px|Асноўныя дамінанты гарада — Фарны касцёл (зялёны колер), Езуіцкі касцёл (сіні колер) і Брыгіцкі касцёл стаялі амаль на адной лініі, ствараючы лакальную горадабудаўнічую вось. Жоўтым колерам пазначана вуліца Язерская (Маркса). У 1567 перад Смаленскай брамай знаходзілася так званая «Крывая карчма», якая пазней належала манахіням-брыгіткам, а за ей — ужо за горадам — гарадская шыбеніца. У 1634 усходні тракт, які быў працягам Азёрскай вуліцы, адным з пісараў гродзенскага земскага суда быў апісаны як «дорога Великая, которая идет з… Городна до Скидля».
З цягам часу на вуліцы стала больш шляхецкіх сядзіб. На працягу XVIII ст. працэс пераразмеркавання ўладанняў і выціскання з вуліцы мяшчанскай уласнасці паглыбіўся.
З XVII ст. на архітэктурны стыль вуліцы паўплываў манастыр брыгітак, на тэрыторыі якога захаваўся помнік драўлянага дойлідства — лямус, і будынак манастыра езуітаў, які выходзіў на вуліцу бакавым фасадам.
У рэвізіі горада 1680 было запісана, што толькі 13 участкаў належала мяшчанам. Паўднёвы бок Азёрскай вуліцы ў той час складаўся з 10 гарадскіх участкаў ды 4 земскіх сядзіб, а таксама зямельнага комплексу кляштара брыгітак. На паўночным баку вуліцы знаходзіліся ўчасткі кляштара езуітаў і па два ўчасткі гарадскога ды земскага падпарадкавання.
У XVII—XVIII стст. на вуліцы былі пабудаваны такія важныя аб’екты, як комплекс Брыгіцкага кляштара (№ 27), частка Езуіцкага калегіума («Старая Бурса» і гаспадарчыя пабудовы) (№ 2), палац Бжастоўскіх (пазней палац Сапегаў — больш вядомы, як «Баторыеўка») (№ 1).
У 1780 з 33 участкаў Азёрскай вуліцы толькі адзін знаходзіўся ў распараджэнні горада. У выніку згаданых маёмасных адносін колькасць вулічных участкаў на Азёрскай вуліцы зменшылася з 49 (XVI ст.) да 33 (канец XVIII ст.). thumb|справа|300px|У канцы XIX ст. — пачатку XX ст. вуліца насіла назву Купецкая. Фота на паштоўцы пачатку XX ст. Забудова вуліцы захавалася без змен. thumb|справа|300px|Вуліца Купецкая (Маркса) з вышыні птушынага палёту. Пачатак XX ст. thumb|справа|300px|Нямецкія вайскоўцы крочаць па вуліцы Карла Маркса. Ліпень 1941 г. У 1864 вуліца змяніла назву на Купецкую.
У 1907 па вуліцы Купецкай дамамі валодалі:
№ 3 — Ямант; № 4 — дом праваслаўнага духавенства; № 5 — Фількевіч; № 6 — Булькаўштэйн; № 7 — Аўгусевіч; № 8 — Каўфман; № 9 — Іофэ; № 10 — Прусак (пасля Борэр); № 11 — Абрамскі; № 12 — Тарасевіч; № 13 — Вільнер; № 14 — Балун; № 16 — Капельман; № 18 — Сапачынскі; № 19 — Калецкі; № 20 — Троп; № 21 — Гінзбург; № 22 — Бартноўскі; № 23 — Макараў; № 24 — Міхальскі; № 25 — Шарашэўскі; № 27 — рымска-каталіцкі жаночы кляштар; № 28 — Казлоўская (пасля Кацэнэленбоген); № 29 — Восінскі; № 30 — Емяльянаў; № 31 — Стрыйскі; № 32 — Жамойцель; № 34 — Шэгідзевіч (пасля Дышко); № 36 — Дышко; № 38 — Шарашэўскі; № 40 — Алісоўскі; № 42 — Казлоўскі (пасля Грэчка); № 44 — Шварц.
Нягледзячы на складаныя часы, нядрэнна захавалася жылая забудова канца XIX ст. — пачатку XX ст., у 1960—1970 праводзілася яе рэканструкцыя, падчас якой змянілася архітэктурнае аблічча значнай колькасці будынкаў.
Будынкі
Няцотны бок № 1: thumb|справа|Палац Сапегаў. Выгляд з боку вуліцы Карла Маркса thumb|справа|Экспазіцыя Гродзенскай кунсткамеры Былы Палац Сапегаў у Гродна, «Баторыеўка» ці «Дом караля Стэфана Баторыя». Трохпавярховы будынак. Знаходзіцца на рагу плошчы Савецкай. Помнік архітэктуры XVII ст., адзін з самых старажытных свецкіх будынкаў горада.
Пабудаваны прыкладна ў сярэдзіне XVII ст. і за час свайго існавання неаднаразова перабудоўваўся. Будынак уяўляе сабой трохпавярховы мураваны атынкаваны палац, першапачаткова Г-падобны ў плане. Галоўным, доўгім фасадам выходзіў на Рынак. Магчыма, што паводле праектнага плана палац павінен быў мець сіметрычныя бакавыя крылы, з якіх было пабудавана толькі адно. На дваровым фасадзе меў адкрытыя галерэі і вялікі скразны аркавы праезд па цэнтры. Захаваўся план рэканструкцыі палаца ў 1717. Самае ранняе адлюстраванне фасадаў вядома па гравюры 1867 Напалеона Орды, на якім аднак адсутнічае адзін стаўпец акон. Як мяркуюць даследчыкі, самым стойкім дэкаратыўным элементам будынка з’яўляецца аздоба акон: дзве паўкалоны, якія падтрымліваюць шырокую панэль перакрыцця, што характэрна для архітэктуры Рэнесанса. Асаблівасцю будынка таксама з’яўляюцца парныя шырокія руставаныя лапаткі на сучасных рэштках былога палаца. thumb|злева|Дом па вуліцы Карла Маркса, 3 Цяпер увесь будынак займае кафедра анатоміі медуніверсітэта, пры якой адчынена анатамічная экспазіцыя «Гродзенская кунсткамера», пры якой прадстаўлены каля 80 экпанатаў чалавечых пачварнасцяў, некаторыя з іх сустракаюцца вельмі рэдкаГродненская кунсткамера открыта пока только для избранных .№ 3: Двухпавярховы будынак. Пабудаваны ў 1990—2000-х гг.
У пачатку XX ст. тут стаяла камяніца Яманта (Ямонта), пазней — Якуба Любіча. На 1911 тут жыў урач Хаім Шапіpa. На 1928 у ім працавалі пякарня Ёзеля Каплана і склеп Ю. Беркі. Будынак знішчаны ў 1944. thumb|справа|злева|Дом па вуліцы Карла Маркса, 5 Будынак займае медыцынскае таварыства «Біотыка».№ 5: Двухпавярховы будынак. Вядомы як «дом Касцялкоўскіх». Год пабудовы — 1870. Гісторыка-культурная каштоўнасць.
Двухпавярховы атынкаваны цагляны дом, дэкаратыўная аздоба якога сканцэнтравана на другім паверсе параднага фасада будынка (першы паверх яе страціў пасля шматлікіх перабудоваў). Карніз і дэкаратыўны міжпаверхавы пояс прафіляваны. Вокны другога паверха аздоблены падаконнымі цаглянымі ліштвамі і сандрыкамі з замкамі, міжаконныя прасценкі расчленены шматпластовымі пілястрамі. Фасад на першым паверсе мае аркавы праезд і рэшткі параднага ўвахода. Фасад мае два балконы, якія страцілі пepшапачатковы выгляд літых чыгунных крат. Будынак — прыклад эклектыкі ў ансамблі.
Першапачаткова камяніца належала Касцялкоўскім, пазней — Фількевічам. У доме жыў гісторык С. Касцялкоўскі, вольнапрактыкуючы ўрач Маісей Вольф (1903), вольнапрактыкуючы ўрач Энгельгард (1915). У розныя часы ў доме працавалі: аптэчная крама Развадоўскага і Атовіча (1895), крама Берты Тыпограф (з 1919), цырульня Каятана Савінскага, крамы Абрама Віліна, Тыпограф Берты і Квінты Стэфані (1928), аптэчны склад Эліі Лацкага (1938).
Цяпер у будынку зняходзяцца сувенірна-кветкавая крама «Архідэя», на яе месцы ў 2012 адкрылася крама жаночых штучак «Сарока», крама «Сантэхніка». thumb|злева|Дом па вуліцы Карла Маркса, 7№ 7: Двухпавярховы будынак. Год пабудовы — 1870. Гісторыка-культурная каштоўнасць. Вядомы як «дом Аўгусевіча».
Двухпавярховы дом атынкаваны, дэкаратыўная аздоба якога сканцэнтравана на другім паверсе параднага фасада будынка. Першы паверх страціў аздабленне пасля шматлікіх перабудоў. Карніз і дэкаратыўны міжпаверхавы пояс прафіляваны. Вокны другога паверха аздоблены падаконнымі цаглянымі ліштвамі і сандрыкамі. Па цэнтры фасаду маецца аркавы праезд, над якім размешчаны літы чыгунны балкон. Будынак — прыклад эклектыкі ў ансамблі.
У 1910 у будынку размяшчаўся атэль «Венскі» (а да гэтага, магчыма, тут быў атэль «Кіеўскі»), у якім у 1870-х гг. спыняўся Зыгмунт Глогер (1845—1910) выдатны польска-беларускі археолаг, гісторык і этнограф. Тут жа мясцілася вядомая ў горадзе кандытарскаяКоролевский город Гродно, путеводитель, Рифтур, 2008, А. Семенчук и др., с. 48. З 1914 у доме працавала спажывецкая крама Разаліі Панасюк. У 1922 у будынку мясціўся «Polski dom handlowy», а ў 1928, магчыма, працавала цукерня «Michal Racki i S».
Цяпер у будынку месціцца Швейная майстэрня па вырабу скуры, футра і дублёнак, швейная і багетная майстэрні. thumb|злева|Дом па вуліцы Карла Маркса, 9№ 9: Двухпавярховы будынак. Гісторыка-культурная каштоўнасць. Вядомы як дом Іофе. Пабудаваны ў 1904.
Дэкаратыуная аздоба дома сканцэнтравана на другім паверсе параднага фасада будынка. Карніз і дэкаратыўны міжпаверхавы пояс прафіляваны. Вокны другога паверха аздоблены падаконнымі цаглянымі ліштвамі і сандрыкамі. Дэкаратыўная аздоба моцна пацярпела падчас капітальнага рамонту: зменены перакрыцці бакавога аркавага праезда, зменены са стратай дэкора вокны, нават на другім паверсе. Затое застаўся па цэнтры некрануты літы чыгунны балкон і гіпсавы партал увахода на яго. Будынак — прыклад эклектыкі ў ансамблі.
Будынак доўгі час належаў вольнапрактыкуючаму зубному ўрачу Іофэ, пэўны час належаў Міхелю Сярэбранаму. У 1928 тут працавалі крамы капялюшоў Шніткес Эйдля і крама па продажы пер’я Страсберга Ісака. У 1950 у будынку знаходзіўся «ОРС облстройтреста», у 1970 — крама «Кристалл», у 1984 адкрылася крама па продажу дываноў «Ковры», якая на плошчы ў 112 м кв. прадавала дываны Брэсцкага дывановага камбіната.
Цяпер у будынку знаходзяцца крама «Зіка»; а таксама крама для майстроў прыгажосці «Парыхмахер.бай», якая размешчана ў асобнай двухпавярховай прыбудове, якая мае нумар 9а. thumb|злева|Дом па вуліцы Карла Маркса, 11№ 11: Двухпавярховы будынак. Гісторыка-культурная каштоўнасць. Вядомы як дом Абрамскага. Пабудаваны ў 1861.
Доўгі двухпавярховы атынкаваны цагляны дом, дэкаратыўная аздоба якога сканцэнтравана на парадным фасадзе будынка. Карніз і дэкаратыўны міжпаверхавы пояс прафіляваны. Вокны другога паверха аздоблены падаконнымі цаглянымі ліштвамі і сандрыкамі. Першы паверх руставаны. Па цэнтры фасада размешчаны аркавы праезд. Па фасаду размеркаваны тры літыя чыгунныя балконы, адзін добра захаваўся, ад двух астатніх засталіся толькі кранштэйны. Будынак — прыклад эклектыкі ў ансамблі.
Месца і памеры будынка супадаюць з комплексам соймавай залы — гродзенскага палаца Сапегаў на вуліцы Брыгіцкай, які ўяўляў сабой прамавугольны ў плане будынак з цэнтральным рызалітам з паўднёвага боку (ад дзядзінца). У пачатку XVIII ст. ім валодалі Сапегі (віленскі ваявода Казімір Ян Сапега або яго сын, маршалак ВКЛ Аляксандр Павел Сапега). У 1717—1718 палац быў пераабсталяваны пад залу пасяджэнняў Пасольскай Ізбы і Сената ў час правядзення ў Гродне соймаў Рэчы Паспалітай. У 1726 па загаду караля Аўгуста II інтэр’еры палаца нанова аздоблены архітэктарам І. Д. Яўхам. Да пачатку XIX ст. палац знаходзіўся ў нязменным выглядзе.