Станісла́ў Нікадзі́мавіч Була́к-Балахо́віч (, ; ) — беларускі, польскі і расійскі вайсковы дзеяч. Афіцэр кавалерыі Рускай імператарскай арміі, генерал-маёр Белай арміі, генерал Асобнага атрада БНР, камандзір добраахвотніцкіх атрадаў польскай арміі ў 1920 г., удзельнік грамадзянскай вайны ў Іспаніі на баку генерала Франка. Таксама вядомы як Бацька Булак-Балаховіч.
Раннія гады
Дзяцінства. Паходжанне Нарадзіўся 22 лютага (па старым стылі — 10 лютага) 1883 года ў Мейштах Новааляксандраўскага павета, Ковенскай губерні Расійскай імперыі ў сялянскай каталіцкай сям’іЛатышонак, А. Жаўнеры БНР. С. 234.. Бацька — Нікадзім Міхал Балаховіч, беларус, быў кухарам Мейштовічаў з Мейштаў. Маці — Юзэфа з дому Шафранаў, полька, была пакаёўкай Малгажаты Мейштовічавай (з дому Корвін-Мілеўскай) і дачкой кухара Корвін-МілеўскіхЛатышонак, А. Жаўнеры БНР. С. 243.. Пасля жаніцьбы, разам з братам Людвікам, пры дапамозе ўзятай у Мейштовічаў пазыкі, Нікадзім купіў маёнтак Юдуцыны пад Шаркоўшчынай, а ў 1887 годзе прадаў гэты маёнтак графу Лапацінскаму, падзяліўшы з братам інвентар. Пасля продажу маёнтка бацька ўзяў у доўгатэрміновую арэнду ад Мейштовічаў маёнтак Стакапіёва Новааляксандраўскага паветаЛатышонак, А. Жаўнеры БНР. С. 235..
Нікадзім і Юзэфа Балаховічы мелі 9 дзяцей: трох сыноў і шэсць дачок. Найстарэйшай была дачка Марыя, наступны — СтаніслаўЛатышонак, А. Жаўнеры БНР. С. 241.. Яго браты былі намнога малодшыя за яго: Язэп нарадзіўся ў 1894, Мечыслаў — у 1899. Малодшых сясцёр звалі: Паўліна, Людміла, Вераніка, Ганна і Стэфанія. Бацька Балаховіча быў свядомым беларусам. Маці варожа ставілася да беларускага пытання. Дома Балаховічы гаварылі па-беларуску. Станіслаў ведаў таксама рускую, польскую (даволі дрэнна), літоўскую і нямецкую мовыЛатышонак, А. Жаўнеры БНР. С. 242..
Паводле мужчынскай і жаночай лініі сваякамі Балаховічаў з’яўляліся сем’і Карловічаў, Лапінскіх, Ясінскіх, Лаўрыновічаў, Рабельчышаў, Эйсмантаў, Рудзінскіх і Балаховічаў. Усе яны жылі ў Новааляксандраўскім і Свянцянскім паветах.
Сваё імя Станіслаў, першы сын Балаховічаў, атрымаў па хросным бацьку Станіславе Незабытоўскім. Хроснаю маці была Марыя Мейштовічыха.
«Булак» — уласнабеларускае слова, якое азначае «воблака». Праўдападобна, гэта мянушка аднаго з шматлікіх адгалінаванняў БалаховічаўЛатышонак, А. Жаўнеры БНР. С. 255..
Адукацыя Хатнім настаўнікам, які даў першую навуку, быў стрыечны брат Юліюш Ясінскі. Пачатковую адукацыю атрымаў у павятовай школе ў Новааляксандраўску Ковенскай губерні. Пасля вучыўся ў чатырохгадовай прыватнай польскай гімназіі св. Станіслава ў Пецярбургу, пад апекай кс. Ксаверыя Ясінскага, яго дзядзькі па маці, у якога і жыўЛатышонак, А. Жаўнеры БНР. С. 236..
Пажаданнем сям’і было, каб Станіслаў паступіў у духоўную семінарыю. Паколькі яму было тады толькі 16 гадоў, то ён адбыў дзеля гэтага гадавую практыку ў маёнтку Міхала Мейштовіча, пасля чаго адмовіўся ад духоўнай кар’еры і прайшоў 4-гадовыя практычна-агранамічныя курсы ў маёнтку Броэль—Плятэраў у Бяльмонтах.
Праца З 1902 года пачаў самастойна зарабляць на сябе. У 1903 годзе працаваў як бухгалтар пры пабудове чыгункі ў Наваградскім павеце. Зіму правёў на Каўказе ў свайго швагра, загадчыка чыгуначных складоў. З сакавіка 1904 года да пачатку Першай сусветнай вайны займаў пасаду ўпаўнаважанага адміністратара маёнтка Гарадзец-Лужкі ў Дзісенскім павеце, які належаў графам Зіберк-Плятэрам. У маёнтку і мястэчку Балаховіч арганізаваў добраахвотную пажарную каманду, якую ўзначальваў да вайны.
Вайсковая служба
Пачатак Першай сусветнай вайны. Імператарская армія
З пачаткам Першай сусветнай вайны, 20 жніўня 1914 года з групай добраахвотнікаў з Дзісеншчыны і братам Язэпам на ўласных конях, экіпіраваны і ўзброены, адправіўся добраахвотнікам на фронтЛатышонак, А. Жаўнеры БНР. С. 237.. Паводле яго слоў, зрабіў гэта пасля адозвы вялікага князя Мікалая Мікалаевіча да палякаў ад 1 жніўня, у якой той заявіў «Хай сатруцца граніцы, якія разадралі на часткі рускі народ. Хай уз’яднаецца ён разам пад скіпетрам рускага цара. Пад скіпетрам гэтым адродзіцца Польшча, вольная ў сваёй веры, мове і самакіраванні». Быў накіраваны на перападрыхтоўку ў 53 батальён у Полацку.
20 жніўня 1914 года прыбыў і залічаны ў спісы 2-га Лейб-уланскага Курляндскага палка (на 1910 полк быў размешчаны ў горадзе Кальварыя). Службу адбываў у 5-м эскадроне, 3-м звязе. Паказаў сябе на службе добра, атрымаў медаль Св. Георгія 4-й, 3-й і 2-й ступені, два срэбныя і адзін залаты. Быў паранены ў баі пад Ваўрам. 9 чэрвеня 1915 быў паранены ў плячо ў часе бою ля вёскі Сярдыкі пад КоўнамЛатышонак, А. Жаўнеры БНР. С. 238.. Быў акружаны выведвальным атрадам немцаў, аднак прарваўся і своечасова паведаміў рэзерву пра напад, які рыхтаваўся. Паранены, браў удзел у адбіцці начной атакі і быў за мужнасць прадстаўлены да афіцэрскага чыну.
9 ліпеня 1915 года атрымаў першы афіцэрскі чын за мужнасць, са старшынствам з 9 чэрвеня. За захоп нямецкага абозу 17 ліпеня атрымаў першую афіцэрскую ўзнагароду, стужку Св. Ганны за адвагу і падвышэнне да камандзіра 3-га звяза 5-га эскадрона. 30 жніўня у часе контратакі на вёску Лепалаты ў Ковенскай губерні быў кантужаны цяжкім снарадам і лекаваўся ў Кейданах.
2-я кавалерыйская дывізія была перакінутая на Дынабургскі фронт. Балаховіч вызначыўся ў часе адступлення, камандуючы ўзводам каля Фрыдрыхштата і Якабштата, яму атрымалася 2 тыдні абараняць гэтую пазіцыю.
У лістападзе 1915 года быў камандзіраваны ў партызанскі атрад асаблівай важнасці пры штабе Паўночнага фронту ў якасці камандзіра эскадрона. Пад камандаваннем Леаніда Пуніна гэты атрад дзейнічаў супраць немцаў у раёне Рыгі. За сталыя дзёрзкія вылазкі ў тыл немцаў пунінскія партызаны былі празваныя «рыцарамі смерці». 23 студзеня 1916 года ў часе бітвы пад Тукумам быў паранены карабіннай куляй у левае плячоЛатышонак, А. Жаўнеры БНР. С. 239.. Быў эвакуяваны ў Петраград у Англійскі шпіталь, у красавіку вярнуўся на фронт і атрымаў Крыж Св. Станіслава II ступені і прызначэнне камандзірам эскадрона. Пазней быў прызначаны камандзірам 2-га эскадрона Пуніна і прадстаўлены на атрыманне чыну паручніка. У жніўні 1916 года быў адкамандзіраваны з 2-м эскадронам са 120 людзьмі ў 6-ы сібірскі корпус у распараджэнне начальніка штаба генерала Ярашэвіча. Тут дабіўся поспеху і атрымаў намінацыю на памочніка камандзіра атрада Пуніна і прадстаўлены да чыну ротмістра, а таксама атрымаў падзяку корпусу і XII арміі ў загадзе. 25 снежня 1917 года ў часе наступлення быў цяжка паранены куляй у сківіцу і галаву. Паранены давёў атаку да канцаЛатышонак, А. Жаўнеры БНР. С. 240..
У чэрвені 1917 года быў абраны салдацкім камітэтам камандзірам эскадрона і ў сувязі з гэтым пераведзены ў паручнікі ваенным камісарам Часовага ўрада. Пасля знаходзіўся на лячэнні ў Петраградзе. На момант Кастрычніцкай рэвалюцыі знаходзіўся ў Лузе (Санкт-Пецярбургская губерня), дзе меў атрад і кантраляваў ваколіцы.
Служба ў Чырвонай арміі Бальшавікі, не маючы рэальных сіл у раёне дыслакацыі атрада Балаховіча, вырашылі легалізаваць яго. У лютым 1918 прызначаны камандзірам I Лужскага партызанскага кавалерыйскага палка IV Петраградскай дывізіі Чырвонай Арміі, які пазней быў перайменаваны ў 3-і Петраградскі кавалерыйскі полкЛатышонак, А. Жаўнеры БНР. С. 249.. Загадам Льва Троцкага частка не падлягала кантролю ваеннага камісара. Балаховіч выкарыстаў гэта, не дапускаючы набору камуністамі і запаўняючы шэрагі беларусамі, палякамі ды рускімі.
У ліпені 1918 года партызанскі атрад займаўся задушэннем сялянскіх антыбальшавіцкіх паўстанняў у Лужскім павеце і ў Стругах Белых, якія былі выкліканыя дзеяннямі прадатрадаў. Пазней старшыня Пскоўскага губвыканкама дакладваў пра задушэнні на з’ездзе наступнае: «Атрад вёў відавочна правакацыйную работу ў вёсцы. На яго зверскія „рэквізіцыі“ і наогул яго манеру ад сялян увесь час даводзілася чуць скаргі. Калі з прычыны гэтага паднімалася сялянскае паўстанне, Балаховіч ехаў і ўціхамірваў яго са страшнай жорсткасцю…».
На 25 кастрычніка 1918 года колькасць палка складала 1 121 чалавек (38 — камандны склад, 883 — у страі і 200 па-за строем).
З узмацненнем белага руху і адначасовым ростам рэпрэсій з боку органаў ЧК Булак-Балаховіч прыйшоў да высновы пра неабходнасць перайсці на бок белых. У сярэдзіне кастрычніка 1918 года ў Пскове, які заставаўся ў руках немцаў, з’явіліся два афіцэры-балахоўцы, якія ўсталявалі кантакт з штабам белага Добраахвотніцкага корпуса, які фармаваўся ў гэтым горадзе. 17 кастрычніка было распрацавана пагадненне паміж Балаховічам і начальнікам выведкі Пскоўскага корпуса. Згодна з ім, Балаховіч меўся перайсці на бок белых у пачатку лістапада. Але яго I эскадрон пад камандаваннем пад’есаула Пярмікіна перайшоў да белых ужо 26 кастрычніка, праз што Балаховіч апынуўся ў складанай сітуацыі. Намеснік камісара Паўночнай камуны Багацін выклікаў Балаховіча да сябе, пагражаючы ў выпадку няяўкі Рэвалюцыйным трыбуналам.
У Петраград паехаў пераапрануты ў Балаховіча яго ардынарац, татарын Куба Хасяневіч, які перад канцом падарожжа пераапрануўся і збег. Балаховіч у гэты час пераканаў вайсковага камісара Гдоўска-Тарошынскага раёна Яна Фабрыцыуса ў сваёй адданасці савецкай уладзе і паабяцаў адпомсціць Пярмікіну. Пасля гэтага сфабрыкаваў загад ваеннага Рэўкама, паводле якога яму прадпісвалася наступаць на Пскоў, ды пачаў збіраць свае падраздзяленні ў раёне станцыі Белыя Стругі. Тут як «атаман сялянскіх партызанскіх атрадаў» ён выдаў адозву да сялянства з заклікам змагацца з бальшавікамі ды пачаў прасоўвацца ў бок ТарошынаЛатышонак, А. Жаўнеры БНР. С. 250..
У Пскоў Булак-Балаховіч са сваімі паплечнікамі (каля 800 шабель) прыбыў 2 лістапада 1918 года. Атраду была абвешчана амністыя, афіцэрам былі захаваныя іх ранейшыя чыны, а Булак-Балаховічу — нададзенае званне ротмістра.
У Белай арміі
У сярэдзіне лістапада Булак Балаховіч і яго афіцэры дабіліся адхілення генерал-маёра Аляксея Вандама ад камандавання і паспрабавалі правесці на пасаду самога Балаховіча, аднак камандаванне корпусам прыняў Г. Нэф.
25 снежня 1918 года часткі Паўночнай арміі падпарадкаваліся ўладзе незалежнай Эстоніі. Армія была пераўтвораная ў Паўночна-Заходні корпус, які быў падзелены на дзве групы ў аператыўных адносінах. Адна група дзейнічала ў раёне Нарвы, другая — на пскоўскім кірунку.
У студзені 1919 года за паспяховае адступленне ад Пскова быў прызначаны падпалкоўнікам. У лютым атрад увайшоў у склад Паўночнага корпуса генерала Радзянкі.
У канцы лютага Булак-Балаховіч прапанаваў камандаванню зрабіць набег на бальшавікоў. Балаховіч павінен быў з вострава Парысара зайсці ў тыл, выставіўшы заслону для прыкрыцця левага фланга атрада палкоўніка Вятрэнкі. Наступленне павінна было пачацца а 4-й гадзіне раніцы, але а 1-й гадзіне ночы Балаховіч папрасіў адкласці набег да наступнага дня. Гэтую просьбу ён матываваў з’яўленнем трэшчын на лёдзе Чудскога возера, па якім меўся ісці партызанскі атрад. Адмяніць прыказ Радзянка ўжо не мог, бо іншыя часткі выступілі ўжо ўвечары мінулага дня і сувязі з імі не было. У выніку атрад Вятрэнкі атрымаў неапраўданыя страты. Пасля гэтага няўдалага набегу, з мэтай пераўтварэння партызанскага атрада ў страявую частку, камандаванне скасавала штаб атрада Булак-Балаховіча як залішні, а сам конны атрад быў пераназваны ў Конны полк Булак-Балаховіча.
Вясной полк дзейнічаў на беразе Чудскога возера ў раёне вёскі Мехікарм і вострава Пійрысар, адкуль рабіў пірацкія напады ў тыл частак Чырвонай Арміі, у тым ліку на Талабскія астравы. 5 красавіка Балаховіч заняў Гдоў, дзе яму ўдалося захапіць казначэйства, кулямёты і вялікую колькасць рыштунку.
Да Вялікадня 1919 года Булак-Балаховіч атрымаў званне палкоўніка і, паводле хадайніцтва генерала А. Радзянкі, прызначаны інспектарам кавалерыі корпуса. Паводле слоў Радзянкі, зрабіў ён гэта з мэтай «адцягнуць яго ад партызан яго атрада і гэтым спыніць у корпусе імкненне да партызаншчыны». У гэты час ён знаходзіўся ў Нарве. Камандаванне палком атрымаў Язэп Балаховіч.