Ангільберт (або Энгельбрэх ці Энгельберт; ; каля 740/750 — ) — абат і хрысціянскі святы. Дзень памяці — 18 лютага.

Вучань выдатнага навукоўца і паэта VIII стагоддзя Алкуіна (735—804), дзякуючы пратэкцыі апошняга быў прыняты пры двары караля Карла I Вялікага, дзе ўзначальваў прыдворную капэлу і, апроч гэтага, выступаў у ролі выхавальніка Піпіна — сына Карла I. Вучань апынуўся годны свайго настаўніка, і неўзабаве Ангільберт, за яго паэтычны талент, атрымаў пры двары мянушку Гамер.

Нягледзячы на тое, што кароль вельмі сурова, часам дэспатычна, ставіўся да сваіх дочак, ён не пярэчыў, калі адна з іх — Берта, стала ў сутнасці грамадзянскай жонкай Ангільберта, і ў іх нарадзіліся два сыны: (Нітгард і Гарнід)Слоўнік святых .

У 790 годзе Ангільберт адправіўся на поўнач Францыі, дзе яму было даручана выконваць абавязкі настаяцеля абацтва Сен-Рык’е, дзе ён і пражыў да самай смерці 18 лютага 814 года і быў пахаваны пры храме Сен-Рык’е. У царкве дагэтуль захоўваюцца яго мошчы.

З лацінскіх вершаў (сабраных Мінем у 99-й частцы «Раtrologie») захаваўся адзін урывак эпасу пра Карла Вялікага, у якім апісваецца сустрэча Карла з Папам Львом III; у іншым вершы ён апісвае сваё хатняе жыццё, у трэцім вяртанне з поля бітвы другога сына Карла.

Спасылкі St. Angilbert

Катэгорыя:Святыя перыяду Каралінгаў Катэгорыя:Хрысціянскія святыя IX стагоддзя Катэгорыя:Каталіцкія святыя Катэгорыя:Нарадзіліся ў VIII стагоддзі Катэгорыя:Лацінамоўныя паэты Катэгорыя:Паэты VIII стагоддзя Катэгорыя:Абаты Сен-Рык’е