Сяргей Хіжнічэнка (нар. , ) — казахстанскі футбаліст, нападнік. Ігрок нацыянальнай зборнай Казахстана (2009—2020).
Клубная кар’ера Выхаванец клуба «Усход» з роднага горада Аскемен. З 2008 года пачаў гуляць за «Усход» у Прэм’ер-лізе і хутка стаў адным з лідараў каманды. Пасля вылету «Усхода» з элітнага дывізіёна ў 2010 годзе папоўніў склад сталічнага «Лакаматыва», дзе пераважна выхадзіў на замену. Другую палову сезона 2010 правёў у арэндзе ў «Атырау».
У лютым 2011 года стаў іграком карагандзінскага «Шахцёра». Разам з клубам выйграў два чэмпіёнскіх тытула, стаў уладальнікам Кубка і Суперкубка Казахстана. У 2013 годзе дапамог камандзе прайсці ў групавы этап Лігі Еўропы.
У студзені 2014 года падпісаў кантракт з польскім клубам «Карона», аднак не здолеў праявіць сябе, за год забіўшы толькі адзін гол у чэмпіянаце. У снежні 2014 года вярнуўся ў Казахстан, падпісаўшы двухгадовы кантракт з «Актабэ», але ў 2016 годзе перайшоў у «Табол».
У студзені 2017 года прыбыў на прагляд у беларускі клуб «Шахцёр» з Салігорска і неўзабаве падпісаў кантрактНападающий Хижниченко подписал контракт с "Шахтером". Аднак, замацавацца ў аснове салігарчан не здолеў, звычайна толькі выхадзіў на замену. У чэрвені 2017 года пакінуў беларускі клуб"Шахтер" объявил о расставании с Хижниченко і неўзабаве вярнуўся ў карагандзінскі «Шахцёр».
У сакавіку 2018 года стаў іграком «Ардабасы» з Шымкента, аднак з-за цяжкай траўмы згуляў усяго ў чатырох матчах. У студзені 2019 года перайшоў у «Астану», разам з якой стаў чэмпіёнам Казахстана. У лютым 2020 года зноў далучыўся да «Ардабасы».
Сезон 2022 пачаў у складзе дэбютанта казахстанскай Прэм’ер-лігі «Аксу», аднак ужо ў красавіку пакінуў клуб.
Міжнародная кар’ера Выступаў за юніёрскую і моладзевую зборныя Казахстана. 10 чэрвеня 2009 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Казахстана ў адборачным матчы чэмпіянату свету 2010 супраць Украіны (1:2). Пазней замацаваўся ў якасці асноўнага нападніка зборнай.
Дасягненні Чэмпіён Казахстана (3): 2011, 2012, 2019 Уладальнік Кубка Казахстана: 2013 Уладальнік Суперкубка Казахстана (2): 2013, 2019
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Казахстана Катэгорыя:Ігракі зборнай Казахстана па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Усход Аскемен Катэгорыя:Ігракі ФК Астана Катэгорыя:Ігракі ФК Атырау Катэгорыя:Ігракі ФК Шахцёр Караганда Катэгорыя:Ігракі ФК Карона Кельцы Катэгорыя:Ігракі ФК Актабэ Катэгорыя:Ігракі ФК Табол Кастанай Катэгорыя:Ігракі ФК Шахцёр Салігорск Катэгорыя:Ігракі ФК Ардабасы Шымкент Катэгорыя:Ігракі ФК Аксу