Алесь Дубровіч, сапр. Аляксей Рыгоравіч Рэдзька (, в. Галубічы Дзісенскага павета Віленскай губерні, цяпер в. Каралевічы, , Віцебская вобласць — , Глыбоччына) — беларускі паэт.
Біяграфія Друкавацца пачаў у 1928 годзе (карэспандэнцыі ў газеце «Доля працы»). У 1933 годзе апублікаваны яго першы верш «Беларусь». Удзельнік 1-га нелегальнага з’езда заходнебеларускіх пісьменнікаў (Вільня, 1933). Арыштаваны польскімі ўладамі ў 1934 годзе за падпісанне і публікацыю «Дэкларацыі групы паэтаў да ўсіх пісьменнікаў Заходняй Беларусі». Два з паловай гады без суда правёў у віленскай турме на Лукішках. Палітвязні выдавалі рукапісны часопіс «Краты», дзе ён змяшчаў свае творы пад псеўданімамі Макар і Мікіта. Пасля вызвалення ў 1936 годзе ўзяў псеўданім «Алесь Дубровіч». Актыўна друкаваўся ў заходнебеларускіх перыядычных выданнях («Беларускі летапіс», «Калоссе»).
У кастрычніку 1939 года быў дэлегатам Народнага сходу ў Беластоку. У 1940 годзе пасля з’яднання Заходняй Беларусі з БССР працаваў карэспандэнтам газеты «Вілейская праўда».
У гады вайны ў антыфашысцкім падполлі. Быў арыштаваны ў канцы лістапада 1942 года акупацыйнымі ўладамі; расстраляны.
Памяць ушанаваная на помніку каля в. Галубічы Глыбоцкага раёна, на месцы расстрэлу.
Сям'я Дзед вядомага дудара, музыканта і майстра народных інструментаў Дзмітрыя Дзёміна.
Творы У кн.: Сцягі і паходні. Мн., 1965; Крывёю сэрца. Мн., 1967; Радзіме — радок і жыццё. Мн., 1986.
Ушанаванне памяці Помнік на месцы расстрэлу патрыётаў, непадалёк ад вёскі Галубічы. Адна з вуліц горада Глыбокае носіць імя Алеся Дубровіча. У 2012 годзе ў Глыбокім была адкрыта Алея гонару, на якой устаноўлены бюст паэтаДа 105-гадовага юбілею паэта Алеся Дубровіча // Глыбоцкая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма..
Спасылкі
Катэгорыя:Паэты Беларусі Катэгорыя:Беларускамоўныя паэты Катэгорыя:Зняволеныя Вілейскай турмы Катэгорыя:Нарадзіліся ў Глыбоцкім раёне Катэгорыя:Зняволеныя Лукішскай турмы Катэгорыя:Дэпутаты Народнага Сходу Заходняй Беларусі Катэгорыя:Расстраляныя на акупаванай тэрыторыі СССР