Аляксандр Андрэевіч Данілевіч (нар. , в. Моўчадзь Слонімскага павета Гродзенскай губ., цяпер Баранавіцкі раён Брэсцкай вобл. — Чэмер А. Наваградская… С. 25., Вільня) — педагог, матэматык, публіцыст.
Біяграфія Скончыў Свіслацкую настаўніцкую семінарыю (1896). Вучыўся на фізіка-матэматычным факультэце універсітэта Шаняўскага ў Маскве. У 1915 годзе за ўдзел у рэвалюцыйным руху высланы ў Верхаянск Іркуцкай губерні.
Восенню 1917 года прыехаў у Мінск. Працаваў у першых беларускіх навучальных установах. Публікаваўся ў газетах «Вольная Беларусь», «Беларускі шлях», «Звон», «Беларусь», «Беларускае жыццё», часопісе «Рунь».
З 1920 года ў Заходняй Беларусі. Выкладаў матэматыку ў Навагрудскай і Віленскай беларускіх гімназіях. Распрацоўваў беларускую матэматычную тэрміналогію, аўтар падручніка па матэматыцы на беларускай мове. Пасля 2-й сусветнай вайны чытаў курс вышэйшай матэматыкі ў віленскіх ВНУ. Памёр у 1954 годзе ў Вільні, пахаваны на Ліпаўскіх могілках недалёка ад царквы, 100 метраў ад Яна Цеханоўскага.
Да вянка на магіле быў прымацаваны фотаздымак яго вучняў (7-га класа Навагрудскай беларускай гімназіі) з тэкстам:
Літаратура
Чэмер А. Наваградская беларуская гімназія / Андрэй Чэмер. — Вільнюс: Savarenas, 1997. — 135 с : іл. ; 20 см — ISBN 9986-749-04-2.
Катэгорыя:Публіцысты Беларусі Катэгорыя:Матэматыкі Беларусі Катэгорыя:Педагогі Беларусі Катэгорыя:Выкладчыкі Навагрудскай беларускай гімназіі Катэгорыя:Выкладчыкі Віленскай беларускай гімназіі Катэгорыя:Нарадзіліся ў Моўчадзі Катэгорыя:Члены Мінскай беларускай школьнай рады