Помнік А. П. Чэхаву — бронзавы манумент, які быў усталяваны ў гонар 150-годдзя з дня нараджэння пісьменніка Антона Паўлавіча Чэхава. У Растове-на-Доне помнік размешчаны ў месцы скрыжавання праспекта Чэхава і Пушкінскай вуліцыВ Ростове-на-Дону появится памятник Чехову.

Гісторыя Помнікі Антону Паўлавічу Чэхаву ўсталяваны на тэрыторыі розных гарадоў: у Маскве, Таганрогу, Южна-Сахалінску, Краснаярску, Томску і ў некаторых невялікіх населеных пунктах. Вясной 2010 года з'явілася ідэя стварэння помніка Чэхаву ў Растове-на-Доне. Для арганізацыі і ўвасаблення гэтай задумы, была створана адмысловая камісія і праведзены конкурсВ Ростове решают, где бы установить памятник Чехову. Паводле яго вынікаў быў абраны праект помніка растоўскага скульптара, заслужанага мастака Расіі Анатоля Скнарына. Аўтар ствараў выяву пісьменніка па знойдзеных архіўных фатаграфіях.

З месцам размяшчэння помніка вызначыліся не адразу. Разглядалася некалькі варыянтаў: тэрыторыя паблізу дома купца Максімава на скрыжаванні вуліц Станіслаўскага і Сямашкі, каля Дома кнігі на Будзёнаўскім праспекце і на Пушкінскай каля Публічнай бібліятэкі. Таксама быў прапанаваны варыянт месцавання помніка пісьменніку на скрыжаванні вуліц Пушкінскай і Чэхава — на ім камісія ў выніку і спыніла свой выбар. Адкрыццё помніка адбылося 28 студзеня2010 годаВ Ростове-на-Дону открыт памятник Чехову. Вышыня помніка складала 2,5 метраПамятник Чехову в Ростове.

Катэгорыя:Славутасці Растова-на-Доне Катэгорыя:Помнікі Растова-на-Доне Катэгорыя:Помнікі Чэхаву