Эсваці́ні, Карале́ўства Эсваці́ні, да 2018 года – Свазіле́нд (сваці: Umbuso we Swatini, ) — невялікая краіна ў паўднёвай Афрыцы. Мяжуе з Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікай і Мазамбікам. Выхаду да мора не мае.

Сталіца — горад Мбабанэ (месцазнаходжанне ўрада); рэзідэнцыя караля і месцазнаходжанне парламента — горад Лабамба.

Назва Ранейшая назва дзяржавы — Каралеўства Свазіленд.

19 красавіка 2018 года кароль Мсваці III афіцыйна перайменаваў краіну ў Каралеўства Эсваціні, што ў перакладзе з мясцовай мовы сваці азначае «Зямля свазі»blr.belta.by.

Геаграфія Эсваціні

У Эсваціні ёсць вялікая разнастайнасць прыродных ландшафтаў, ад горных тэрыторый уздоўж мяжы з Мазамбікам да саван на ўсходзе і вільготных лясоў на паўночным захадзе.

Ландшафт уяўляе сабой плато: Высокі Вельд на захадзе (вышыня 1050—1850 м), Сярэдні Вельд (450—600 м) і Нізкі Вельд (150—300 м). Нізкі Вельд абрамлены на ўсходзе гарамі Лебомбо вышынёй 450—825 м з вяршыняй Эмлембе (1862 м).

Густая сетка рэк, што цякуць у Індыйскі акіян: Komati, Usutu, Ngwavuma, Mbuluzi і інш.

Гісторыя

Дзяржава, названая Свазіленд, была ўтворана ў 1968 годзе. У 1894 годзе Свазіленд захапілі буры (Рэспубліка Трансвааль, Афрыка). Пасля англа-бурскай вайны 1899—1902 гадоў Свазіленд аб’явілі брытанскім пратэктарам. У 1968 годзе Свазіленд атрымаў незалежнасць. У 1973 годзе кароль Собхуза II зацвердзіў адзінаўладдзе. Пасля смерці караля Сабхуза II у 1982 годзе ўладу атрымалі каралевы-рэгенты Дзелівэ да 1984 года, потым Нтфомбі. З 1986 года краінай кіруе Кароль Мсваці IIIСвази­ленд — краткая история.

Дзяржаўны лад і палітыка

Эсваціні — унітарная дзяржава. Форма праўлення — абсалютная манархія.

Кіраўнік дзяржавы — кароль. Яму належыць уся паўната заканадаўчай, выканаўчай і судовай улады.

Заканадаўчую ўладу кароль ажыццяўляе з дапамогай парламента, які фактычна ёсць кансультатыўны орган пры ім. Парламент складаецца з Палаты сходу (70 дэпутатаў; 59 абіраюцца прамым галасаваннем у аднамандатных акругах абсалютнай большасцю галасоў, 10 прызначаюцца манархам, генеральны пракурор Эсваціні становіцца членам палаты сходу па пасадзе) і Сената (30 месцаў; 20 членаў прызначаюцца манархам, 10 выбараў большасцю галасоў з дапамогай ускосных выбараў). Тэрмін паўнамоцтваў парламента — 5 гадоў.

Выканаўчую ўладу кароль ажыццяўляе непасрэдна альбо з дапамогай урада (Кабінет міністраў) або Прэм’ер-міністра.

Палітычныя партыі ў Эсваціні забароненыВялікая расійская энцыклапедыя .

Адукацыя У Эсваціні дзейнічае Паўднёваафрыканскі каледж міжнароднай супольнасці.

Літаратура

Спасылкі