Эрнэст Эрнеставіч Баліён (1816—1901) — расійскі энтамолаг, які спецыялізаваўся на цвердакрылых.

Біяграфія Першапачатковую адукацыю атрымаў у Рэфармацкім вучылішчы, па заканчэнні якога (1833) шмат гадоў займаўся прыватнай педагагічнай дзейнасцю, якая і прывяла яго ў Казань. Тут ён у канцы саракавых гадоў паступіў ва ўніверсітэт і па заканчэнні курса ў 1852 годзе быў вызначаны настаўнікам прыродазнаўчых навук у 2-ю казанскую гімназію.

У 1860 годзе прызначаны ад'юнкт-прафесарам у Горыгорацкі земляробчы інстытут. Пасля пераводу гэтага інстытута ў 1865 годзе ў Пецярбург, Баліён стаў спачатку дацэнтам, а потым прафесарам Пецярбургскага земляробчага інстытута (у Лясным) і, нарэшце, прафесарам Ляснога інстытута.

Пасля выхаду на пенсію, у канцы 80-х гадоў XIX стагоддзя ён пераехаў у Наварасійск, дзе набыў сабе дом у раёне цяперашняй вуліцы Цэдрыка. Сваю ўласную бібліятэку, якая складалася з кніг, часопісаў і газет, сабраных ім на працягу многіх гадоў, Баліён перадаў Наварасійску. … теперь же принять в полную собственность г. Новороссийска от Э. Э. Баллиона по означенной краткой описи его библиотеку в количестве 2909 томов и тут же передать эту библиотеку, как уже городскую собственность, в заведование его же: Э. Э. Баллиона, в качестве её пожизненного директора. Праз два гады пасля смерці Э. Э. Баліёна Наварасійская гарадская дума 15 лістапада 1903 года аднагалосна пастанавіла прызначыць стыпендыі імя Баліёна тром вучням мужчынскай гімназіі і тром вучаніцам жаночай гімназіі.

Яго калекцыі жукоў захоўваюцца ў Заалагічным музеі Адэскага ўніверсітэта і Лесатэхнічнага ўніверсітэта Санкт-Пецярбурга.

Працы «Краткая ботаника» Ч. I (Казань, 1857); «Опыт исследования о русских названиях простонародных и книжных млекопитающих животных, водящихся в пределах Российской Империи» (Казань, 1858) публикации исследований по энтомологии России, помещенных в «Bulletin de la soc. Imp. des naturalistes de Moscou» (1805—1888).

Літаратура

Спасылкі Лапин Е. Собрал все книги и пожертвовал // Новороссийский рабочий. История библиотеки

Катэгорыя:Энтамолагі Расіі Катэгорыя:Энтамолагі Катэгорыя:Энтамолагі Расійскай імперыі