Сабор Святога Пятра — каталіцкі сабор у горадзе , Харватыя. Кафедральны сабор архідыяцэзіі Джакава-Осіека, помнік архітэктуры. Адзін з сямі харвацкіх сабораў, якія носяць статус «малой базілікі».

Сабор пабудаваны ў 1866-1882 гадах пры архіепіскапе , значным дзеячам харвацкага нацыянальнага адраджэння, які быў галоўным ініцыятарам будаўніцтва новага сабора ў Джакаве наўзамен старой і сціплай царквы. Архітэктарамі сабора былі венскія архітэктары Карл Рэзнер і . Сабор трохнефны, мае ў плане форму лацінскага крыжа. Фрэскі з выявай сцэн з Старога Запавету ў галоўным нефе і сцэн з жыцця Святога Пятра ў алтарнай прасторы выканалі рымскія мастакі Аляксандр Максіміліян, Ладавіка Зейц і Акілле Ансільёні.

Асаблівай увагі заслугоўвае высокі 15-метровы ківорый над галоўным алтаром, які абапіраецца на 4 мармуровыя калоны. З кожнага боку ківорыя ў верхняй яго часткі медальёны з выявамі чатырох лацінскіх Айцоў Царквы: Амвросій Медыяланскі, Еранім Стрыдонскі, Аўрэлій Аўгусцін і Рыгор Вялікі. Аўтар ківорыя — Карл Рэзнер. У апсідзе храма знаходзіцца кафедра епіскапа з разнога дуба аўтарства Фрыдрыха фон Шміта. У кафедру ўпраўлены драўляны малюнак Багародзіцы, выкананы пізанскімі майстрамі XIV стагоддзя і набыты Штросмаерам у Італіі.

У крыпце сабора — магіла епіскапа Штросмаера. У 1993 годзе сабор наведваў Папа Ян Павел II.

Сабор акружае парк XIX стагоддзя, прызнаны ландшафтным помнікам і знаходзіцца пад аховай. У парку знаходзіцца палац епіскапа.

Спасылкі Аб саборы на афіцыйным сайце Джяковской епархіі (харв.)  Damjanović, Dragan, National Ideologies and 19th Century Art on the Example of Frescoes in the Đakovo Cathedral Apses, Društvena istraživanja. Časopis za opća društvena pitanja, Vol. 18, Nr. 3 (101); Zagreb, 2009 г., pages 461-478.

Катэгорыя:Славутасці Харватыі Катэгорыя:Каталіцкія храмы Харватыі Катэгорыя:Храмы паводле алфавіта Катэгорыя:З’явіліся ў 1882 годзе Катэгорыя:Храмы Святога Пятра Катэгорыя:Саборы Харватыі Катэгорыя:Малыя базілікі Харватыі Катэгорыя:Збудаванні ў неараманскім стылі