thumb|250px|Абрус на стале Абрус, настольнікЭтнаграфія Беларусі: Энцыклапедыя / Рэд.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1989., скацерка, настольніца, стальніца, сурвэта — тканы, вязаны або плецены ў самыя розныя віды і ўзоры выраб, якім засцілаюць стол.
Гісторыя
Меў побытавае, святочнае, сімвалічнае значэнне, абавязкова ўваходзіў у пасаг нявесты. Найбольш, на беларускіх землях, вядомы белы колер абрусаў, але дадаваліся на абрусы і іхныя берагі ці махры і іншыя колеры. У многім стыль абруса блізкі да ручніка, суадносіцца і з народнымі строямі. Вызначаюцца турава-мазырскія, мотальскія, ляхавіцкія, капыльска-клецкія, панямонскія, паазерскія, наддзвінскія і іншыя абрусы матэрыяламі, мясцовай тэхнікай, формай і ўзорам. Некаторыя народныя матывы і вобразы выкарыстоўваюцца і сёння прамысловасцю, якая вырабляе абрусы з ільняных, баваўняных, шаўковых нітак.
Функцыі
Абрус выконвае некалькі функцый:
абараняе дарагую (з каштоўных парод дрэва, мармуру) паверхню стала ад забруджванняў і пашкоджанняў; прыкрывае дэфекты паверхні стала з’яўляецца элементам дэкору памяшкання
Літаратура
Катэгорыя:Тэкстыль