Філатэлісты́чная вы́стаўка — часовы публічны паказ філатэлістычных калекцый паштовых марак і іншых філатэлістычных матэрыялаў і літаратуры. Філатэлістычная выстаўка — неад'емны элемент у развіцці кантактаў і творчага спаборніцтва паміж філатэлістамі, наглядна адлюстроўвае развіццё філатэліі. Найлепшыя экспанаты на філатэлістычных выстаўках узнагароджваюць медалямі, плакетамі, дыпломамі, ганаровымі граматамі і г. д.
Класіфікацыя У залежнасці ад маштабу, складу ўдзельнікаў і г. д. філатэлістычныя выстаўкі дзеляцца на: сусветныя, міжнародныя (калі экспанентамі выступаюць філатэлісты некалькіх краін: Сусветная выстаўка паштовых марак «Прага 1962»), нацыянальныя (Белфіла), мясцовыя.
Міжнародныя выставы, у сваю чаргу, могуць быць двух відаў: якія праводзяцца па ініцыятыве і пад эгідай Міжнароднай федэрацыі філатэліі, арганізаваныя па ўзаемнай дамоўленасці філатэлістычных арганізацый дзвюх або некалькіх краін.
Катэгорыя:Філатэлістычныя выстаўкі Катэгорыя:Філатэлістычныя тэрміны