Жло́бінскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Гомельскай вобласці Беларусі. Цэнтр — горад Жлобін.
Плошча раёна складае 2100 км² (6-е месца). Раён мяжуе з Рагачоўскім, Буда-Кашалёўскім, Рэчыцкім і Светлагорскім раёнамі Гомельскай вобласці, Бабруйскім раёнам Магілёўскай вобласці.
Геалогія У тэктанічных адносінах тэрыторыя раёна прымеркавана да Жлобінскай седлавіны і Гарадоцка-Хацецкай ступені Прыпяцкага прагіну. Зверху залягаюць пароды антрапагенавага ўзросту магутнасцю 20—40 м, у ледавіковых лагчынах да 80—100 м; ніжэй неагенавыя і палеагенавыя да 45—50 м, мелавыя 10—115 м, юрскія 16—107 м, дэвонскія да 1000 м адклады. На поўдні раёна ў верхнім дэвоне вылучаецца саляносная тоўшча. Пад платформавым чахлом на глыбіні 700 м на паўночным захадзе і поўначы і 1500 м ніжэй узроўню мора на паўднёвым усходзе залягаюць пароды крышталічнага фундамента.
Вядомы радовішчы торфу, глін, пяскоў.
Геаграфія Паверхня раёна пераважна ў межах Гомельскага Палесся, паўночны захад — у межах Цэнтральнабярэзінскай раўніны. 98 % тэрыторыі на вышыні 130—145 м над узроўнем мора. Агульны нахіл тэрыторыі з поўначы на поўдзень. Найвышэйшы пункт 151,5 м (на поўдні, каля в. Дабрагошча); найменшая абсалютная адзнака 118 м (на паўднёвым усходзе, урэз Дняпра). Характэрны плоскія нізінныя ўчасткі, на паўночным захадзе забалочаныя.
Асноўныя рэкі — Дняпро, Бярэзіна і Добасна. Іншыя рэкі: Выдрыца, Окра. Размешчаны ландшафтны заказнік Смычок і часткова — Выдрыца.
Гісторыя У 1919 годзе Жлобін становіцца валасным цэнтрам.
Жлобінскі раён утвораны 17 ліпеня 1924 года ў складзе Бабруйскай акругі БССР. Цэнтр — мястэчка Жлобін. 20 жніўня 1924 года падзелены на 14 сельсаветаў: Бабоўскі, Бухарынскі, Казіміраўскі, Кароткавіцкі, Лукаўскі, Малевіцкі, Пірэвіцкі, Радушскі, Салонскі, Сенажаткаўскі, Скяпнянскі, Стараруднянскі, Чацвярнянскі, Шапілаўскі. 3 ліпеня 1925 года Жлобін атрымаў статус горада. 4 жніўня 1927 года да раёна далучаны Верхнеалбянскі (Вышнеалбянскі), Дабрагашчанскі, Затонскі, Кабанаўскі, Мормальскі, Навамаркавіцкі, Папаратнянскі, Стрэшынскі сельсаветы скасаванага Стрэшынскага раёна. 30 ліпеня 1928 года Шапілаўскі сельсавет перайменаваны ў Майскі. Пасля скасавання акруговага падзелу 26 ліпеня 1930 года раён у прамым падпарадкаванні БССР. 20 жніўня 1933 года Сенажаткаўскі сельсавет рэарганізаваны ў нацыянальны польскі сельсавет. 26 лютага 1937 года Бухарынскі сельсавет перайменаваны ў Акцябрскі. 14 жніўня 1937 года Казіміраўскі сельсавет разбуйнены на Казіміраўскі і Краснабярэжскі сельсаветы, скасаваны Сенажаткаўскі нацыянальны польскі сельсавет. З 20 лютага 1938 года раён у складзе Гомельскай вобласці. 28 чэрвеня 1939 года ў склад адноўленага Стрэшынскага раёна перададзены 10 сельсаветаў: Верхнеалбянскі, Дабрагашчанскі, Затонскі, Кабанаўскі, Кароткавіцкі, Мормальскі, Навамаркавіцкі, Папаратнянскі, Скяпнянскі і Стрэшынскі. 30 красавіка 1948 года ўтвораны Ракцянскі сельсавет. 29 красавіка 1950 года да раёна далучаны Кіраўскі сельсавет Рагачоўскага раёна. 16 ліпеня 1954 года скасаваны Казіміраўскі і Салонскі сельсаветы. 17 снежня 1956 года да раёна далучаны гарадскі пасёлак Стрэшын, Верхнеалбянскі, Дабрагашчанскі, Кабанаўскі, Кароткавіцкі, Мормальскі, Навамаркавіцкі, Папарятнянскі, Скяпнянскі сельсаветы скасаанага Стрэшынскага раёна. 11 лютага 1960 года скасаваны Мормальскі і Чацвярнянскі сельсаветы, 9 жніўня 1962 года — Бабоўскі сельсавет. 25 снежня 1962 года да раёна далучаны Дворышчанскі і Шчадрынскі сельсаветы Светлагорскага раёна. 7 сакавіка 1963 года Жлобін атрымаў статус горада абласнога падпарадкавання. 18 студзеня 1965 года скасаваны Дворышчанскі сельсавет, утвораны Сцяпскі (Сцяпоўскі) сельсавет. 8 снежня 1966 года зноў утвораны Салонскі сельсавет, скасаваны Скяпнянскі сельсавет. На 1 студзеня 1974 года ў складзе раёна гарадскі пасёлак, 19 сельсаветаў, 165 населеных пунктаў. 24 лістапада 1983 года Лукаўскі сельсавет перайменаваны ў Луцкі. 21 верасня 1992 года скасаваны Радушскі, Ракцянскі і Сцяпскі сельсаветы.
4 студзеня 2002 года Жлобінскі раён і горад Жлобін аб'яднаны ў адну адміністрацыйна-тэрытарыяльную адзінку — Жлобінскі раён з адміністрацыйным цэнтрам горад Жлобін.
12 лістапада 2013 года скасаваны Кабанаўскі сельсаветРешение Гомельского областного Совета депутатов от 12 ноября 2013 г. № 275 Об упразднении Кабановского сельсовета и об изменении границ Новомарковичского сельсовета Жлобинского района Гомельской области, Стрэшынскі пассавет рэарганізаваны ў сельсаветРешение Гомельского областного Совета депутатов от 12 ноября 2013 г. № 281 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Жлобинского района Гомельской области.
25 студзеня 2015 года ў склад Жлобіна ўключаны землі вёскі Лебядзёўка Луцкага сельсавета Жлобінскага раёна і пасёлка Рубеж Малевіцкага сельсавета Жлобінскага раёна.
23 лістапада 2022 года скасаваны Верхнеалбянскі сельсаветРешение Гомельского областного Совета депутатов от 23 ноября 2022 г. № 388 Об изменениях в административно-территориальном устройстве Жлобинского района Гомельской области.
Дэмаграфія 1999 год — 35,8 тыс. (без Жлобіна) 2005 год — 107,1 тыс. 2006 год — 105,0 тыс. 2009 год — 104 871 (перапіс) Зараз насельніцтва раёна складае 107,1 тыс. чалавек (2-е месца), у тым ліку ў гарадскіх умовах пражываюць 72,2 тыс. чалавек. Усяго налічваецца 156 населеных пунктаў.
Транспарт Транспартная інфраструктура ўключае чыгункі Мінск — Гомель і Орша — Калінкавічы, аўтадарогі Бабруйск — Гомель, Рагачоў — Светлагорск. Па Бярэзіне і Дняпру ажыццяўляецца суднаходства.
Вядомыя асобы С. П. Анішчанка, Герой Савецкага Саюза Уладзімір Васілевіч Бабкоў М. Ф. Вішнеўская, Герой Сацыялістычнай Працы Яўген Ганкін, беларускі мастак Уладзімір Ільіч Содаль, беларускі літаратуразнавец, журналіст, даследчык, краязнавец.
Славутасці
Крыніцы
Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Спасылкі
Сайт райвыканкама Славутасці
Катэгорыя:Раёны, утвораныя ў 1924 годзе