Узбро́еныя Сі́лы Рэспу́блікі Белару́сь (УС РБ) — структурны элемент ваеннай арганізацыі дзяржавы, які прызначаны для забеспячэння ваеннай бяспекі і ўзброенай абароны Рэспублікі Беларусь, яе суверэнітэту, незалежнасці і тэрытарыяльнай цэласнасціВаенна-інфармацыйны партал Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь. Узброеныя Сілы. Задачы .
Узброеныя Сілы падпарадкоўваюцца Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь і цэнтральным органам ваеннага кіравання (Міністэрства абароны РБ і Генеральны штаб узброеных сіл).
Складаюцца з 2 асноўных відаў: Сухапутных войскаў і Ваенна-паветраных сіл і войскаў супрацьпаветранай абароны; таксама ў склад УС уваходзяць Спецыяльныя войскі, Тыл узброеных сіл, Узбройванне ўзброеных сіл, воінскія часці забеспячэння, абслугоўвання і аховы цэнтральных органаў ваеннага кіравання, а таксама ВНУ і арганізацыі Міністэрства абароны.
Гісторыя
Прадгісторыя Першыя ўзброеныя сілы ўласна беларускай дзяржавы спрабаваў сфарміраваць урад Беларускай Народнай Рэспублікі — Рада народных міністраў, у лістападзе 1918 года, з удзелам актывістаў беларускіх узброеных фарміраванні ранейшага часу.
Фарміраванне УС РБ сфарміраваны на базе Беларускай ваеннай акругі УС СССР пасля абвяшчэння дзяржаўнай незалежнасці, для чаго 20 верасня 1991 года была прынята пастанова Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь «Аб стварэнні Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь».
Савету Міністаў Рэспублікі Беларусь былі падпарадкаваны мясцовыя органы ваеннага кіравання рэспублікі, чыгуначныя войскі, сістэма грамадзянскай абароны, дыслацыраваныя на тэрыторыі рэспублікі. Вышэйшаму органу выканаўчай улады даручалася вызначыць парадак перадыслакацыі ў межах Беларусі, увод і вывад з яе тэрыторыі часцей і злучэнняў Узброенных сіл СССР, пагранічных, чыгуначных і будаўнічых войскаў, размешчаных на тэрыторыі рэспублікі, а таксама матэрыяльна-тэхнічных сродкаў, якія належалі ім. З асенняга прызыву 1991 года пачалося праходжанне ваенных збораў і абавязковай тэрміновай воінскай службы грамадзянамі Беларусі на тэрыторыі рэспублікі. 20 сакавіка 1992 года было афіцыйна абвешчана аб стварэнні Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь. Пачатак непасрэднаму стварэнню ўласных узброенных сіл паклала пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 6 мая 1992 года «Аб перапарадкаванні фарміравання Узброенных Сіл, якія дыслацыруюцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, Міністэрству абароны». Была скасавана Беларуская ваенная акруга. Усе яе часці і падраздзяленні, а таксама часці цэнтральнага падпарадкавання, не ўваходзячыя ў склад стратэгічных сіл СНД, перайшлі ў распараджэнне новастворанага міністэртваГісторыя Беларусі: у 6 т. / рэдкал.: М. Касцюк (галоўны рэдактар) [і інш.]. Т. 6: Беларусь у 1946—2009 гг. / [Н. Васілеўская і інш.; рэдактар тома У. Навіцкі]. — Мінск: Современная школа: Экоперспектива, 2011. — 727 с.: іл., партр. — С. 594. — ISBN 978-985-469-337-8..
3 лістапада 1992 года быў прыняты закон «Аб Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь»Закон Республики Беларусь № 1904-XII .
Развіццё У 1992—1996 гадах былі скарочаны або перафарміраваны 250 воінскіх часцей. У гэты час завершана ракетна-ядзерная дэмілітарызацыя БеларусіБелорусская армия: история, форма, звания, численность и вооружение.
Узброеныя сілы ў канцы 2000-х гадоў дзейнічалі і развіваліся згодна з Канцэпцыяй нацыянальнай бяспекі (зацверджана ўказам Прэзідэнта РБ № 390 ад 17 ліпеня 2001), Ваеннай дактрынай Рэспублікі Беларусь (зацверджана законам РБ ад 3 студзеня 2002) і Канцэпцыяй будаўніцтва Узброеных сіл да 2010 года; у 2001—2005 гг. была праведзеная ваенная рэформа. Выдаткі на абарону складалі 1,49 % ад ВУП (2006); 78 % выдзеленых фінансавых сродкаў выдаткоўваліся на ўтрыманне і 22 % ― на развіццё (2006).
Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 17.11.2000 г. № 600. была зацверджана Эмблема Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.
У 2001 годзе ВПС і войскі СПА Беларусі аб’яднаны ў адзіны від войскаўИстория ВВС и войск ПВО .
У 2002 годзе на Барысаўскім ваенным палігоне ў ходзе аператыўна-тактычнага вучэння «Бярэзіна-2002» упершыню былі адпрацаваны практычныя дзеянні тэрытарыяльных войскаў.
11 мая 2006 года Прэзідэнт Беларусі А. Лукашэнка падпісаў Указ № 312 «Аб некаторых мерах па ўдасканаленні транспартнага забеспячэння Узброеных Сіл, іншых войскаў і воінскіх фарміраванняў Рэспублікі Беларусь», па якім на базе чыгуначных, аўтамабільных і дарожных войскаў былі створаны транспартныя войскі Беларусі.
2 жніўня 2007 года на аснове ПДВ і спецназу ГРУ створаны Сілы спецыяльных аперацый.
У 2009 годзе зацверджана новая ваенная ўніформа.
2 жніўня 2010 года А. Лукашэнка падпісаў указ аб накіраванні ў Ліван групы беларускіх вайскоўцаў для ўдзелу ў міратворчай місііБелорусские миротворцы в Ливане. У гэтым жа годзе першыя міратворцы з Беларусі прыбылі ў Ліванскую РэспублікуБелорусские миротворцы в Ливане: миссия выполнима.
1 ліпеня 2016 года была ўведзена альтэрнатыўная служба. Да яе прыцягваюцца грамадзяне, якія прыдатны да тэрміновай службе ва ўзброеных сілах, але не могуць яе праходзіць па рэлігійных меркаваннях. Дадзеная катэгорыя прызыўнікоў накіроўваецца на грамадска карысную дзейнасцьОбщественно-политические и в области права -Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь.
20 ліпеня 2016 года ўступіла ў сілу новая ваенная дактрына. У новай версіі дактрыны прапісана, што некаторыя дзяржавы ў еўрапейскім рэгіёне «спрабуюць справакаваць унутраныя ўзброеныя канфлікты з ужываннем як ваеннай сілы, так і тэрарыстычных і дыверсійных сіл». Па гэтай прычыне быў распрацаваны план дзеянняў супраць гібрыднай вайны і каляровай рэвалюцыі. Пры распрацоўцы дактрыны і наступных зменаў у тактыцы ўлічваўся вопыт Данбаскага і Сірыйскага канфліктаў. Вялікае значэнне атрымала падрыхтоўка да баявых дзеянняў ва ўмовах населенага пунктаПод наблюдением Путина: военные завершили учения «Запад-2017»При разработке нового плана обороны Белоруссии учли опыт конфликта на Украине // Интерфакс, 19 декабря 2019.
У кастрычніку 2022 года армія дзяржавы разам з некаторымі расійскімі фарміраваннямі, размешчанымі ў краіне, у поўным складзе была ўключана ў рэгіянальную групоўку войск Беларусі і РасііРегиональная группировка войск и сил Беларуси и России: что это такое?.
У красавіку 2024 года была прынята новая дактрына. Паводле дакумента, ваеннай пагрозай прызнаюцца: размяшчэнне і вытворчасць ЗМЗ на тэрыторыях сумежных дзяржаў; узброеныя інцыдэнты з правакацыйнымі мэтамі; канцэнтрацыя паблізу мяжы воінскіх фарміраванняў; эскалацыя ўнутранага ўзброенага канфлікту на тэрыторыях беларускіх саюзнікаў і краін-суседзяў; правядзенне мабілізацыі для нападу на Беларусь. Прапісана, што Беларусь зможа аказваць ваенную дапамогу саюзнікам у выпадку агрэсіі супраць іхВоенная доктрина опубликована в Беларуси.
Склад
У цяперашні час ва Узброеных Сілах два віды УС — Сухапутныя войскі, Ваенна-паветраныя сілы і войскі супрацьпаветранай абароны. Таксама непасрэдна генеральнаму штабу падпарадкоўваецца род войскаў — Сілы спецыяльных аперацый (ССА). Існуюць таксама спецыяльныя войскі (службы), органы тылу.
Колькасць Узброеных Сіл на 1 сакавіка 2016 года — 64 932 пасады. З іх 14 502 афіцэра, 6850 прапаршчыкаў 25 671 салдат і сяржантаў, 3502 курсанта, а таксама 16 407 асоб грамадзянскага персаналу.
Баявы склад мірнага часу — тры авіяцыйныя базы, дзве радыётэхнічныя і чатыры зенітныя ракетныя брыгады, тры зенітных ракетных палка, чатыры механізаваных брыгады, адна ракетная, адна рэактыўна-артылерыйская і тры артылерыйскія брыгады, адна дэсантна-штурмавая брыгада, адна паветрана-дэсантная брыгада і адна брыгада спецыяльнага прызначэнняМинистр обороны рассказал о состоянии белорусской армии. .
Сухапутныя войскі
Сухапутныя войскі непасрэдна кіруюцца Міністэрствам абароны і арганізацыйна падзяляюцца на два аператыўныя (аперацыйныя) камандаванні: Заходняе і Паўночна-Заходняе; таксама дзейнічаюць асобныя часці і арганізацыі, падпарадкаваныя непасрэдна камандаванню Сухапутных войскаў227 агульнаваенны палігон, 131 база рамонту і захоўвання вучэбнага абсталявання, 40 база аховы, сувязі і абслугоўвання, 72 гв. аб’яднаны вучэбны цэнтр падрыхтоўкі прапаршчыкаў і малодшых спецыялістаў..
У склад Заходняга камандавання ўваходзяць (2008): 2 механізаваныя брыгады, 1 артылерыйская і 1 зенітная ракетная брыгады, а таксама іншыя часці і падраздзяленні6 і 11 гв. асобныя механізаваныя брыгады, 111 гв. артылерыйская брыгада, 62 зенітная ракетная брыгада, а таксама: 250 абаа, 1199 змап, 255 артпап, 48 абрэб, 40 абрхба, 557 іп, 815 цтз, 108 апмз, 22 арсп, 582 крц, 230 авп, 74 апс, 50 гв. бзут, 591 кпппа, 117 нтч.. У склад Паўночна-Заходняга камандавання ўваходзяць (2008): 1 механізаваная брыгада, 1 артылерыйская і 1 зенітная ракетная брыгады, а таксама іншыя часці і падраздзяленні120 гв. асобная механізаваная брыгада, 231 гв. змяш. артылерыйская брыгада, 740 зенітная ракетная брыгада, а таксама: 258 абаа, 427 рэакт. полк (кадр.), 10 абрэб, 80 абрхба, 7 іп, 814 цтз, 110 апмз, 527 арсп, 244 црэр, 1019 крц (кадр.), 230 авп, 60 апс, 19 і 37 гв. бзут, 789 кпппа, 121 нтч..
Ваенна-паветраныя сілы і супрацьпаветраныя войскі
Ваенна-паветраныя сілы і войскі супрацьпаветранай абароны — від Узброеных Сілаў, прызначаны для абароны ад удараў праціўніка з паветра, а таксама для паражэння войскаў праціўніка, агнявой падтрымкі і забеспячэння баявых дзеянняў Сухапутных войскаў.
Арганізацыйна ВПС і войскі СПА складаюцца з воінскіх часцей непасрэднага падпарадкавання, аператыўнага, тэхнічнага і тылавога забеспячэння.
Сілы спецыяльных аперацый
Сілы спецыяльных аперацый — род войскаў непасрэдна падначалены генеральнаму штабу ВС Беларусі, скарочанае найменне — ССА УС РБ.
Транспартныя войскі
11 мая 2006 года Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ № 312 «Аб некаторых мерах па ўдасканаленні транспартнага забеспячэння Узброеных Сіл, іншых войскаў і воінскіх фарміраванняў Рэспублікі Беларусь». Дакумент прыняты ў мэтах стварэння адзінай сістэмы транспартнага забеспячэння Узброеных Сіл, іншых войскаў і воінскіх фарміраванняў Беларусі. Згодна з Указам на базе існуючых чыгуначных, аўтамабільных і дарожных войскаў былі створаны транспартныя войскі Беларусі.
Тэрытарыяльныя войскі
Ва ўмовах скарачэння колькасці Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь і зніжэння ўзроўню ўзбраенняў, адным з найбольш эканамічных шляхоў кампенсацыі сіл і сродкаў, падтрымання абараназдольнасці дзяржавы на належным узроўні з’яўляецца арганізацыя тэрытарыяльнай абароны дзяржавы.
Для вырашэння задач па тэрытарыяльнай абароне ствараюцца тэрытарыяльныя войскі (ТэрВ), якія з’яўляецца рэзервовым кампанентам Узброеных Сіл і будуць разгортвацца ў пагражальны перыяд або з пачаткам вайны.
Колькасць войскаў тэрытарыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь — 120 тысяч чалавек, што ўдвая больш, чым служыць у рэгулярных ВС РБ. Камплектаванне фарміраванняў ТэрВ вырабляецца з жыхароў адпаведных адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак, здольных да ваеннай службы. Войскі тэрытарыяльнай абароны ўключаюць воінскія фарміраванні ў выглядзе асобных стралковых батальёнаў і асобных стралковых рот.
Задачы тэрытарыяльнай абароны: удзел у абароне прымежнай тэрыторыі; падтрыманне рэжыму ваеннага становішча; ахова і абарона дзяржаўных і ваенных аб’ектаў; барацьба з дыверсійна-разведвальнымі групамі і незаконнымі ўзброенымі фарміраваннямі; інжынерныя мерапрыемствы па падрыхтоўцы гарадоў і населеных пунктаў да абароны і абсталяванне абарончых рубяжоў; ліквідацыя наступстваў прымянення зброі масавага знішчэння, вынікаў масіраваных удараў, правядзенне выратавальных і аварыйна-аднаўленчых работ; вядзенне актыўнай узброенай барацьбы на часова захопленай праціўнікам тэрыторыіТерриториальные войска сегодня Законы Республики Беларусь о защите республикиТерриториальная оборона — нормативные акты.
Іншая дзейнасць
Неваеннае выкарыстанне Узброеных сіл Для Беларусі характэрна штогадовае прыцягненне вайскоўцаў да грамадзянскіх заняткаў, напрыклад, для ўборкі ўраджаюК битве за урожай подключились военные | Военный информационный портал Министерства обороны Республики Беларусь .