Амні́бусны вы́пуск, таксама ідэнты́чны вы́пуск, ідэнты́чная, або амні́бусная, се́рыя (; ад — «для ўсіх») — у філатэліі выпуск паштовых марак, які ажыццяўляецца шэрагам краін або тэрыторый на агульную тэму і, магчыма, з адзіным агульным малюнкам.

Амнібусныя выпускі часта эмітавалі краіны, якія знаходзіліся пад агульным палітычным кантролем, або групы калоній, дзякуючы наяўнасці шчыльнага супрацоўніцтва, якое было неабходным для арганізацыі і ажыццяўлення такой эмісіі.

Амнібусныя выпускі варта адрозніваць ад сумесных выпускаў, якія звычайна значна меншыя па аб'ёме. Рык Мілер адносіць да амнібусных выпускаў сумесныя або каланіяльныя выпускі пяці і болей паштовых адміністрацый на агульную тэму.

Катэгорыя:Філатэлістычныя тэрміны Катэгорыя:Паштовыя маркі