Чэро́кі (саманазва: ᏣᎳᎩ, літаральна «сапраўдныя людзі») — індзейскі народ, карэнныя жыхары ЗША. Жывуць пераважна ў штатах Аклахома, Паўночная Караліна, Паўднёвая Караліна, Тэнесі, Джорджыя. Агульная колькасць (2010 г.) — 819 105 чал.The American Indian and Alaska Native Population: 2010
Чэрокі — адзін з нешматлікіх паўночнаамерыканскіх карэнных народаў, які карыстаецца арыгінальнай пісьменнасцю, складзенай правадыром Секвоем каля 1821 г.
Паходжанне Чэрокі маюць агульнае паходжанне з іракезамі. Згодна іх паданням, яны перасяліліся ў рэгіён паўднёвых Апалачаў з іншых мясцін. Мяркуецца, што гэта перасяленне адбылося ў XIII ст. У нашы дні вылучаюць некалькі магчымых раёнаў фарміравання чэрокі — поўдзень ад Вялікіх азёр, рака Дэлавэр, паўночная плыня ракі Місісіпі. Некаторыя даследчыкі лічаць, што продкі чэрокі пражывалі ў Паўночнай Караліне здаўна і мелі дачыненне да стварэння мясцовай развітай культуры ручнога земляробстваCherokee Origin and Religion.
Гісторыя Кантакты і гандлёвыя зносіны паміж чэрокі і англійскімі каланістамі Паўднёвай Караліны пачаліся ў другой палове XVII ст. У 1693 г. дэлегацыя чэрокі наведала Чарлстан у пошуках ваеннага саюзу. Адмоўным вынікам першых кантактаў стала эпідэмія воспы ў 1697 г.CHEROKEE HISTORY TIMELINE У 1714—1715 гг. чырокі ваявалі на баку брытанцаў супраць тускарора, у 1716 г. — супраць маскогі. У сувязі са скарачэннем насельніцтва для падтрымкі саюзніцкіх адносін у 1721 г. чэрокі саступілі каланістам свае землі ў Паўднёвай Караліне.
Найбольш актыўнымі гандлярамі, місіянерамі, прадстаўнікамі калоніі і каралеўскіх улад, якія ўзаемадзейнічалі з чэрокі, былі шатландцы. Многія з іх уступалі ў шлюбы з мясцовымі жанчынамі і жылі сярод індзейцаўWilliam L. Anderson, Traders and Invaders, Assimilators and Destroyers: The Scots and Irish Among the Cherokee. У 1730 г. шатландцы Людовік Грант і Аляксандр Камінг упэўнілі Майтоя, правадыра паселішча Тэліка ў Тэнесі, прыняць тытул караля або імператара ўсіх чэрокі і садзейнічалі канцэнтрацыі ўлады ў яго руках Lowell Kirk, MOYTOY, «EMPEROR» OF THE CHEROKEE. Яго прадстаўнік Атакулакула, па нараджэнню алганкін, наведаў Лондан і заключыў з Георгам II пагадненне аб брытанскім пратэктараце дзяржавы чэрокі. У далейшым чэрокі актыўна падтрымлівалі брытанцаў у Сямігадовай вайне супраць Францыі і ў задушэнні індзейскага паўстання Пантыяка. У сваю чаргу брытанцы дапамаглі ім выйграць вайну супраць маскогі. Пасля сутычак паміж пасяленцамі Вірджыніі і Паўднёвай Караліны з чэрокі ў 1758—1761 гг. Георг III у 1763 г. забараніў каланістам перасяляцца за АпалачыThe Royal Proclamation of 1763. Пазней гэтая забарона стала адной з прычын Амерыканскай рэвалюцыі.
Пасля абвяшчэння незалежнасці ЗША амерыканскія перасяленцы пры падтрымцы рэвалюцыйных улад пачалі без усялякага кантролю захопліваць землі чэрокі, стваралі атрады добраахвотнікаў для абароны і атак на паселішчы індзейцаў. У 1776 г. злучэнні Кантынентальнай арміі на чале генерала Чарльза Лі арганізавалі ваенную экспедыцыю супраць чэрокіThe Revolutionary War, Cherokee Defeat, and Additional Land Cessions. Вайна з амерыканцамі выклікала разлад паміж старымі правадырамі, што імкнуліся пагадзіцца на ўмовы перасяленцаў узамен на мір, і маладымі воінамі. Апошнія перасяляліся на захад і працягвалі ваяваць з захопнікамі. У 1791 г. правадыры чэрокі пагадзіліся на Холстанскае пагадненне з ЗША. Яно ўсталёўвала новыя межы на карысць перасяленцаў, абвяшчала пратэктарат амерыканцаў над народам чэрокі, ставіла ўзаемны гандаль пад кантроль амерыканскага ўрадаTreaty of Holston, 1791 .
У канцы XVIII — першай трэці XIX ст. адбываўся працэс «акультурвання» чэрокі па праграме амерыканскага асветніка Бенджаміна Хокінса. Быў створаны нацыянальны ўрад. У 1801 г. ён запрасіў пратэстанцкіх місіянераў. Ствараліся камерцыйныя баваўняныя плантацыі, на якіх выкарыстоўвалася праца чарнаскурых рабоўSLAVERY IN THE CHEROKEE NATION. На амерыканскія грошы будаваліся сучасныя дарогіOld Federal Road . Правадыр Секвоя стварыў на аснове лацініцы складовае пісьмо чэрокіSequoyah and the Cherokee Syllabary . У 1827 г. была прынята Канстытуцыя нацыі чэрокіCONSTITUTION OF THE CHEROKEE NATION .
«Акультурванне» сустракала апазіцыю з боку прыхільнікаў традыцыйнага ладу. Стала распаўсюджанай міграцыя нязгодных на Захад, дзе паступова склалася група так званых заходніх чэрокі. Яны супрацьстаялі іншым мясцовым плямёнам. У 1817 г. заходнія чэрокі атакавалі племя осэйдж у Арканзасе, пры гэтым знішчылі іх вёску разам з мірнымі жыхараміCLAREMORE MOUND, BATTLE OF. Ваенныя дзеянні працягваліся да 1825 г. З 1815 г. амерыканскія ўлады адкрыта заахвочвалі міграцыю.
28 мая 1830 г. у ЗША быў прыняты закон аб перамяшчэнні ўсіх індзейцаў, што не былі амерыканскімі грамадзянамі, на захад ад ракі Місісіпі. Чэрокі пры падтрымцы членаў Рэспубліканскай партыі і місіянера Сэмюэла Вустэра падалі іск у Вярхоўны суд, які ў 1832 г. прызнаў іх незалежнасць і права займаць свае тэрыторыіCherokee Indian Cases (1830s). Аднак Прэзідэнт Эндру Джэксан і ўрад штата Джорджыя праігнаравалі гэта рашэнне.
29 снежня 1835 г. частка правадыроў падпісала дагавор у Новай ЭчоцеTREATY WITH THE CHEROKEE, 1835 , у якім дала згоду на перасяленне ўзамен на новыя землі ў Аклахоме, 5 млн долараў у якасці кампенсацыі і 300 тысяч долараў для ўладкавання. У саміх ЗША існавала крытыка дагавора, сцвярджалася, што большасць чэрокі яго не падтрымлівае. Але ў 1836 г. Кангрэс ЗША прызнаў дагавор з перавесам у 1 голас. Гэта прывяло да масавага перасялення, што ўвайшло ў гісторыю пад назвай Дарога слёз. Разам з чэрокі перасяляліся і іх чарнаскурыя рабы. У 1842 г. у Аклахоме адбылося паўстанне рабоўSLAVE REVOLT OF 1842. Частка ўсходніх чэрокі-традыцыяналістаў яшчэ раней выйшла са складу нацыі чэрокі і прыняла грамадзянства Паўночнай Караліны. Яны захавалі свае землі.
У Грамадзянскую вайну ў ЗША большасць чэрокі падтрымала Канфедэратыўныя Штаты Амерыкі, актыўна ўдзельнічала ў ваенных дзеяннях на баку паўднёўцаў. 19 ліпеня 1866 г. федэральныя ўлады ЗША прымусілі прадстаўнікоў нацыі чэрокі ў Аклахоме падпісаць новы дагаворTREATY WITH THE CHEROKEE, 1866 , паводле якога вызваляліся рабы. Стварэнне асобнага штата Аклахома прывяло да спрэчак аб магчымасці існавання нацыянальнага ўрада. Правадыры чэрокі адстойвалі ідэю стварэння асобнага індзейскага штата СеквояSequoyah, the Stillborn State for Native Americans. У 1907 г. праблема была вырашана праз саюзны дагавор з штатам Аклахома.
Многія чэрокі прымалі ўдзел у I Сусветнай вайне і II Сусветнай вайне ў складзе арміі ЗША. Пасля II Сусветнай вайны сталі ўзнікаць грамадскія арганізацыі і аб’яднанні чэрокі, якія садзейнічалі адраджэнню культурнай спадчыны і змаганню за эканамічныя правы. Чэрокі Паўночнай Караліны ўдзельнічалі у грамадзянскім руху за правы цемнаскурых у ЗША.
У 2007 г. была прынята папраўка ў Канстытуцыю нацыі чэрокі, згодна якой яе грамадзянамі могуць быць толькі тыя, хто мае продкаў чэрокі. У выніку 2800 чалавек, пераважна нашчадкаў рабоў, былі пазбаўлены грамадзянскіх правоў і прывілегій нацыі чэрокі.
Культура
Традыцыйныя заняткі Асноўнымі заняткамі чэрокі здаўна былі ручное земляробства, паляванне і рыбалоўства. Земляробства адыгрывала значную ролю ў забеспячэнні ежай. Паселішчы чэрокі знаходзіліся ў атачэнні палеткаў. Апрацоўка зямлі і збор ураджая лічыліся жаночай справай. Вырошчвалі кукурузу, бабовыя, сланечнік, гарбузы. Пасля ўсталявання кантактаў з еўрапейцамі — яблыні, вігну, батат, пачалі трымаць свойскую жывёлуCherokee Agriculture.
Паляванне было мужчынскім заняткам. У лясной горнай мясцовасці было шмат дзікіх жывёл. Палявалі спецыяльнай зброяй, не прызначанай для вайны, звычайна лукам і стрэламі, а таксама дзідаміCherokee Hunting Traditions. Дзідамі таксама білі рыбу.
Да з’яўлення еўрапейцаў рамяство не вылучылася ў асобны занятак. Чэрокі славіліся керамічнымі вырабаміPottery, плеценымі кошыкамі з падвойнымі сценкаміBasket Weaving, мастацкім разьбярствамCarving, пацеркаміBeadwork.
Жытло Чэрокі сяліліся каля водных крыніц на ўзвышшах. Звычайна стала жылі ў вялікіх, добра ўмацаваных вёсках. Каб прайсці ад адной да іншай, трэба было патраціць 1 дзень на шляхCherokee Indians. Некаторыя вёскі мелі гісторыю, якая налічвала сотні гадоў. Каля іх месціліся сакральныя цэнтры, накшталт прыродных пячор і штучных стадол. Вёскі мелі круглявую форму. Унутраная планіроўка рознілася, але ўсе складаліся з прыватных хацін, разлічаных на 1 нуклеарную сям’ю, і грамадскіх будынкаў, дзе праводзіліся супольныя зборы. У некаторых выпадках сям’я мела летнюю і зімовую хаціну.
Традыцыйная хаціна звычайна будавалася круглявай. Каркас сплятаўся з галін дрэў, а потым тынкаваўся зямлёй. Пасярод жытла мясціўся агмень. Грамадскія і рэлігійныя будынкі паўтаралі форму жылых. Пасля ўсталявання кантактаў з еўрапейцамі, чэрокі часцяком узводзілі дамы ў еўрапейскім стылі. Захаваўся будынак прыватнага плантатара-чэрокі Джозефа Вана, узведзены ў 1804 г. Ён уяўляе сабою тыповую плантатарскую сядзібу, каля якой калісьці мясціліся драўляныя хаціны для неграў-рабоў.
Вопратка
Раннія запісы сведчаць пра тое, што чэрокі рабілі вопратку са скур, драўнянай кары і нітак. Знешні выгляд павінен быў адрозніваць іх ад прадстаўнікоў іншых народаў. Гэта дасягалася з дапамогай прычоскі. Мужчыны галілі галаву, пакідалі толькі жмут валасоў на верхавіне. Іх абразалі ў час жалобы.
Вопратка адрознівалася па стылю і часу. Найбольш стандартны народны строй захаваўся з перыяду дарогі слёзCherokee Clothing . Жаночае адзенне ўключала спадніцу з кавалкаў тканін з кароткімі рукавамі. Наверсе рабілася выемка для таго, каб насіць з сабою малых немаўлят. Мужчынская летняя кашуля таксама шылася з кавалкаў тканін, была шырока распаўсюджана сярод суседніх плямён.
Жаночая і мужчынская вопратка ўпрыгожвалася бяззю і пацеркамі. Выраб пацерак узнік сярод чэрокі толькі пасля кантактаў з англійскімі каланістамі, якія карысталіся алганкінскімі вампумамі. З цягам часу чэрокі здолелі наладзіць вытворчасць сваіх арыгінальных пацерак. Росквіт гэтай вытворчасці адбыўся ў першай палове XIX ст.Tsalagi Clothing — Tsalagi Journey Чэрокі не апраналі галаўных убораў. Мужчыны ўпрыгожваліся татуіроўкамі, у час вайны — кветкамі.
Кухня Аснову традыцыйнай кухні чэрокі складалі стравы з кукурузы і бабовых. З кукурузы звычайна рабілі маленькія блінцы, а бабовыя смажылі, ужывалі ў супах і рагу. Смажаныя салодкія зярняты кукурузы лічыліся ласункам. Яны сталі правобразам сучаснага амерыканскага папкорна. Шырока ўжывалі дзікарослыя расліны — цыбулю, чарніцы, ажыну, жалуды, каштаны і іншCherokee Food. Пераважна елі мяса, здабытае на паляванні, — аленяў, індыкоў, трусоў. Рыбаловы лавілі рыбу і чарапах. Зранку жанчыны збіралі вакол паселішчаў малюскаў, якіх смажылі, або дадавалі ў рагу. Алкагольны напой — брагу з дзікіх раслін, вядомую сярод каланістаў як «чорнае пітво»Black drink , — пілі выключна ў рытуальных мэтах.
Да прыходу еўрапейцаў чэрокі трымалі толькі адну свойскую жывёлу — маленькую сабаку. Яе мяса лічылася ядомым. З XVIII ст. з’явіліся і іншыя свойскія жывёлы — каровы, свінні, козы, куры. Чэрокі перанялі вырошчванне дынь, абрыкосаў, батата, арахісаWhat Traditional and Modern Food Do the Cherokee Indians Eat?, што зрабіла традыцыйныя стравы больш разнастайнымі.
У нашы дні нацыянальнымі стравамі чэрокі лічацца смажаны хлеб, мяса і рыба на грылі, бабовыя ляпёшкі, смажаныя арэхіCookBook .
Грамадства