Рускае нацыянальнае адзінства () — грамадска-палітычны рух рускага нацыяналістычнага кірунку ў Расіі і шэрагу іншых дзяржаў. Утвораны 16 красавіка 1990 года з былых членаў руху «Памяць» на чале з А. П. Баркашовым. Выдавала газету «Русский Порядок» (выхадзіла с верасня 1992 года па чэрвень 2002 года, агулам выйшла 48 нумароў і 1 дайджэст).

У сярэдзіне-канцы 1990-х з’яўлялася буйнейшай і найпапулярнейшай рускай нацыяналістычнай арганізацыяй у Расіі. У пачатку 2000-х у сувязі з шэрагам унутраных крызісаў раскалолася на некалькі частак і значна скарацілася.

Падчас расійска-ўкраінскай вайны лідар РНЕ Баркашоў актыўна падтрымліваў прарасійскія сілы. З гэтай мэтай у сакавіку і маі 2014 года ён ездзіў на ўсход Украіны і знаходзіўся ў Данецку прынамсі частку часу.Ukraine Crisis: Who Are the Russian Neo-Nazi Groups Fighting with Separatists? У аўдыёзапісе, зробленым вясной 2014 года, Баркашоў кансультуецца з Дзмітрыем Байцовым, лідарам Рускай праваслаўнай арміі. Па словах Баркашова, яго сын ваяваў як прарасійскі баявік супраць Украіны.

Спасылкі Афіцыйны сайт руху РНЕ Баркашова Афіцыйны сайт новай арганізацыі ВОПД РНЕ Электронная версія Газеты РНЕ, «НАЦЫЯ» Сайт Цэнтральнага акруговага аддзялення ВОПД РНЕ Сайт Поволжского-Уральскага акруговага аддзялення ВОПД РНЕ Сайт Украінскага Рэгіянальнага Аддзялення ВОПД РНЕ Сайт Маскоўскага аддзялення ВОПД РНЕ Сайт ВОПД РНЕ г. Тверь Сайт Рязанского отделения ВОПД РНЕ

Катэгорыя:Арганізацыі Расіі Катэгорыя:Рускія аб’яднанні і рухі Катэгорыя:Рускі нацыяналізм