Чыдзі Асучукву (; нар. , Бенін-Сіці, Нігерыя) — нігерыйскі футбаліст, паўабаронца казахстанскага клуба «Аксу».
Клубная кар’ера Выступаў за юнацкія каманды клуба «Гэйтвэй», у 2010 годзе далучыўся да іншага клуба — «Долфінс», з якім у 2011 годзе стаў чэмпіёнам Нігерыі. У 2013 годзе перабраўся ў партугальскі клуб «Брага». 14 сакавіка 2014 года дэбютаваў у Прымейра-лізе, выйшаўшы на замену ў другім тайме матча супраць «Акадэмікі» (1:1). У асноўным жа выступаў за фарм-клуб «Брага B» у другім партугальскім дывізіёне.
У студзені 2017 года падпісаў кантракт з беларускім клубам «Дынама-Брэст»Брестское "Динамо" заключило контракт с нигерийским хавбеком. У складзе брэстчан хутка замацаваўся ў якасці асноўнага апорнага паўабаронцы. У другой палове сезона 2018 не гуляў з-за траўмы, таксама прапусціў амаль увесь сезон 2019, з’явіўшыся на полі толькі ў двух апошніх турах чэмпіянату.
У студзені 2020 года пакінуў «Дынама»Чиди Осучукву покинул брестское "Динамо" і неўзабаве папоўніў склад іншага брэсцкага клуба — «Руха»"Рух" подтвердил подписание контракта с Осучукву, дзе замацаваўся ў аснове.
У верасні 2020 года «Рух» абвясціў аб пераходзе паўабаронцы ў клуб расійскай Прэм’ер-лігі «Хімкі»Осучукву сменил "Рух" на "Химки", аднак «Хімкі» не пацвердзілі трансфер і не заявілі футбаліста на чэмпіянат Расіі. У кастрычніку 2020 года стаў іграком «Тамі»Осучукву подписал контракт с "Томью", дзе выхадзіў у стартавым складзе.
У лютым 2021 года адправіўся на прагляд у казахстанскі «Ардабасы» і неўзабаве падпісаў кантрактЭкс-полузащитник "Динамо" и "Руха" Осучукву перешел в "Ордабасы" . У «Ардабасы» таксама стаў іграком асновы. У лютым 2022 перайшоў у іншы казахстанскі клуб — «Туран»Полузащитник «Ордабасы» Осучукву перешел в «Туран». У ліпені 2022 года стаў іграком кастанайскага «Табола», пакінуў клуб у студзені 2023 года.
У сакавіку 2023 года трапіў у заяўку «Аксу» на новы сезон.
Міжнародная кар’ера Выступаў за моладзевую зборную Нігерыі. У 2013 годзе ў складзе зборнай удзельнічаў у моладзевым чэмпіянаце свету, дзе выхадзіў на поле ў двух матчах.
Дасягненні Чэмпіён Нігерыі: 2010/11 Чэмпіён Беларусі: 2019 Уладальнік Кубка Беларусі (2): 2017, 2018 У спісе 22 найлепшых ігракоў чэмпіянату Беларусі: 2017 Уладальнік Суперкубка Беларусі: 2018 Бронзавы прызёр чэмпіянату Казахстана: 2022
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Нігерыі Катэгорыя:Ігракі ФК Долфінс Катэгорыя:Ігракі ФК Брага B Катэгорыя:Ігракі ФК Брага Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Брэст Катэгорыя:Ігракі ФК Рух Брэст Катэгорыя:Ігракі ФК Том Томск Катэгорыя:Ігракі ФК Ардабасы Шымкент Катэгорыя:Ігракі ФК Туран Туркестан Катэгорыя:Ігракі ФК Табол Кастанай Катэгорыя:Ігракі ФК Аксу