Заграбская астранамічная абсерваторыя () — астранамічная абсерваторыя, размешчаная ў сталіцы Харватыі Заграбе. Заснавана ў 1903 годзе і знаходзіцца ў падпарадкаванні Заграбскага астранамічнага таварыства. Галоўнай дзейнасцю абсерваторыі з'яўляецца адукацыйная.
Месцазнаходжанне і абсталяванне Галоўным тэлескопам, размешчаных пад купалам абсерваторыі, з'яўляецца рэфрактар TMB APO 175/1400 мм, усталяваны ў 2007 годзе. Стары тэлескоп фірмы (130/1950 мм) усталяваны паралельна першаму; з яго дапамогай пасля ўстаноўкі дадатковага абсталявання плануецца праводзіць фотаздымку Сонца ў . Таксама ў абсерваторыі маюцца некалькі партатыўных тэлескопаў паменш, сярод іх — Celestron 200/2000 мм і Konus refractor 80/900 мм. Фоталабараторыя пры абсерваторыі праяўляе здымкі ў чорна-белым колеры.
Абсерваторыя размешчана ў цэнтры горада, недалёка ад галоўнай плошчы. Размяшчаецца на апошнім паверсе вежы пад нумарам 22 на вуліцы Опатычка (), званай «Вежай святара» (), якая была ўзведзена ў XIII стагоддзі ў часы пагрозы татарскага нашэсця і раней была ва ўладанні Заграбскага архіепіскапа. Акрамя непасрэдна купала на верхняй тэрасе, абсерваторыя змяшчае лекцыйную залу на 50 чалавек, фоталабараторыю, 5 офісаў, бібліятэку і невялікі каворкінг.
Гісторыя Абсерваторыя была заснавана Харвацкім таварыствам натуральных навук. Памяшканні на версе вежы былі прадастаўлены гарадскім урадам, які таксама фінансаваў рэканструкцыю і ўстаноўку купала. Адкрыццё адбылося 5 снежня 1903 года. Першым яе кіраўніком быў , вядомы харвацкі папулярызатар навукі.
, адкрыты ў 1906 годзе ў , у гонар адкрыцця Загребской абсерваторыі атрымаў назву «Харватыя».
Нягледзячы на чаканні Кучэры, абсерваторыя не стала даследчыцкім цэнтрам — у сувязі з недахопам спецыялістаў. Яна заўсёды выкарыстоўвалася пераважна для папулярызацыі навукі. У сярэдзіне XX стагоддзя атрымалі вядомасць выданні на эсперанта, выпушчаныя пад эгідай абсерваторыі. Яна была зачынена ў перыяд Другой сусветнай вайны. У 1963 годзе абсерваторыя і Харвацкае астранамічнае таварыства зрабілі важны ўклад у культуру горада, сканструяваўшы планетарый. Пазней ён быў перададзены ў дар , дзе функцыянуе да гэтага часу. Рэфрактар Zeiss замяніў тэлескоп, першапачаткова усталяваны ў абсерваторыі, ў 1966 годзе.
У сярэдзіне 1980-х будынак абсерваторыі быў адрамантаваны. У 1992 годзе быў устаноўлены новы купал, тады ж падвергнулася абнаўленню абсталяванне. Цяпер абсерваторыя з'яўляецца месцам сустрэчы аматараў астраноміі і іншых натуральных навук. Тут праходзяць назіранні за начным небам, лекцыі і іншыя адукацыйныя мерапрыемствы на астранамічную тэматыку. Навуковыя даследаванні абсерваторыі прысвечаны фізіцы Сонца і праводзяцца ў супрацоўніцтве з Хварскай абсерваторыяй.
Крыніцы
Спасылкі Афіцыйны сайт абсерваторыі
Катэгорыя:Астранамічныя абсерваторыі Харватыі Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Заграба