Сяргей Мошнікаў (; нар. , ) — эстонскі футбаліст, паўабаронца клуба «Левадыя U21» з Таліна і былы ігрок нацыянальнай зборнай Эстоніі.
Клубная кар’ера Пачынаў займацца футболам у клубе «Пярну», пазней далучыўся да іншага клуба з роднага горада — «Вапруса». У 2005—2006 гадах гуляў за юнацкую каманду нідэрландскага «Херэнвена». Улетку 2006 года вярнуўся ў Эстонію, стаўшы іграком «Флоры». У складзе сталічнага клуба двойчы здабыў тытул чэмпіёна Эстоніі, тройчы выйграў кубак краіны.
У снежні 2011 года далучыўся да клуба другога польскага дывізіёна «Погань». Па выніках сезона 2011/12 «Погань» атрымала месца ў Экстраклясе, але эстонскі паўабаронца не згуляў ніводнага матча. У пачатку 2013 года, згуляўшы за «Погань» толькі ў двух матчах, перайшоў у «Гурнік», аднак у канцы таго ж года пакінуў клуб.
У лютым 2014 года далучыўся да казахстанскага «Кайсара». У верасні таго ж года вярнуўся ў «Флору», падпісаўшы кантракт да канца сезона. У лютым 2015 года зноў накіраваўся ў Казахстан, стаўшы іграком «Табола», аднак ужо ўлетку з-за траўмы пакінуў каманду. У лютым 2016 года прыняў прапанову стаць іграком талінскага «Інфанета», якому дапамог у сезоне 2016 выйграць свой першы тытул чэмпіёна Эстоніі.
У лютым 2017 года падпісаў кантракт з беларускім клубам «Мінск». Спачатку трывала выхадзіў у стартавым складзе мінчан, але ў чэрвені перастаў з’яўляцца на полі. У ліпепі 2017 года кантракт з «Мінскам» па пагадненні бакоў быў разарваны, і неўзабаве паўабаронца стаў іграком фінскага клуба «ПС Кемі». Па заканчэнні сезона 2017 пакінуў каманду.
У сакавіку 2018 года стаў іграком «Гурнік» з Лэнчны, які выступаў у Першай лізе Польшчы. Пасля вылету «Гурніка» ў Другую лігу ў ліпені 2018 года перайшоў у карагандзінскі «Шахцёр».
У лютым 2019 года далучыўся да літоўскага клуба «Паланга». Стаў адным з лідараў каманды, але не здолеў выратаваць яе ад вылету ў Першую лігу. У студзені 2020 года стаў іграком клуба «Пайдэ», а ў пачатку 2024 года перайшоў у «Левадыю U21».
Міжнародная кар’ера Выступаў за юнацкія і моладзевыя зборныя Эстоніі розных узростаў. 19 чэрвеня 2010 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Эстоніі, выйшаўшы на замену ў канцы матча Балтыйскага Кубка супраць Латвіі.
Дасягненні Чэмпіён Эстоніі (3): 2010, 2011, 2016 Срэбраны прызёр чэмпіянату Эстоніі (3): 2007, 2008, 2020 Бронзавы прызёр чэмпіянату Эстоніі (2): 2021, 2022 Уладальнік Кубка Эстоніі (4): 2008, 2009, 2011, 2022 Уладальнік Суперкубка Эстоніі (3): 2009, 2011, 2023
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Эстоніі Катэгорыя:Ігракі зборнай Эстоніі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Вапрус Пярну Катэгорыя:Ігракі ФК Херэнвен Катэгорыя:Ігракі ФК Флора Талін Катэгорыя:Ігракі ФК Погань Шчэцін Катэгорыя:Ігракі ФК Гурнік Забжэ Катэгорыя:Ігракі ФК Кайсар Кызыларда Катэгорыя:Ігракі ФК Табол Кастанай Катэгорыя:Ігракі ФК Інфанет Катэгорыя:Ігракі ФК Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК ПС Кемі Катэгорыя:Ігракі ФК Гурнік Лэнчна Катэгорыя:Ігракі ФК Шахцёр Караганда Катэгорыя:Ігракі ФК Паланга Катэгорыя:Ігракі ФК Пайдэ Катэгорыя:Ігракі ФК Левадыя II Талін