Ша́цкі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР з 17 ліпеня 1924 года па 4 жніўня 1927 года. Цэнтр — мястэчка Шацк.

Гісторыя

Шацкі раён утвораны 17 ліпеня 1924 года ў складзе Мінскай акругі БССР. 20 жніўня 1924 года падзелены на 8 сельсаветаў: Гарэлецкі Задашчэнскі Слабадскі Сяргеевіцкі Хатлянскі Цепленскі Цітвянскі Шацкі 4 жніўня 1927 года раён скасаваны. Гарэлецкі, Сяргеевіцкі, Цітвянскі, Шацкі сельсаветы перададзены ў склад Пухавіцкага раёна, Цепленскі сельсавет — у склад Самахвалавіцкага раёна, Задашчэнскі, Слабадскі — у склад Грэскага раёна, Хатлянскі — у склад Уздзенскага раёна.

Гл. таксама Шацкая воласць Шацкі сельсавет

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / А. И. Карпачева и др. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 1: (1917―1941 гг.). — Мн., «Беларусь», 1985. — 390 с.

Катэгорыя:Раёны, утвораныя ў 1924 годзе Катэгорыя:Раёны, скасаваныя ў 1927 годзе Катэгорыя:Былыя раёны Беларусі

Катэгорыя:Шацк (Пухавіцкі раён)