Цітвя́нскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Цітва.

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Шацкага раёна Мінскай акругі БССР. З 4 жніўня 1927 года ў складзе Пухавіцкага раёна Мінскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Пухавіцкім раёне БССР. З 12 лютага 1935 года ў складзе Рудзенскага раёна, з 6 ліпеня 1935 года ў складзе Смілавіцкага раёна, з 11 лютага 1938 года ў складзе Рудзенскага раёна. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ў Рудзенскім раёне Мінскай вобласці. Пад час Другой сусветнай вайны з чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 года акупіраваны нямецкімі войскамі. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Азярычынскага сельсаветаУказ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Минской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Пухавіцкага раёна. 11 сакавіка 1977 года населенаму пункту, які ўзнік пры торфапрадпрыемстве «Сяргеевіцкае» на тэрыторыі сельсавета, прысвоена назва — пасёлак ПраўдзінскіУказ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР Аб найменаванні населенага пункта, які ўзнік на тэрыторыі Цытвянскага сельсавета Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці ад 11 сакавіка 1977 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1977, № 8 (1526).. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 16 населеных пунктаў. 31 сакавіка 1977 года пасёлкі Бор (Рудзенскі сельсавет)Бор, Бярозаўка, Васількі, Доўгі, вёскі Варонічы, Русаковічы, Цітва перададзены ў адміністрацыйнае падпарадкаванне Рудзенскага пассавета, пасёлак Праўдзінскі перададзены ў склад Сяргеевіцкага сельсавета, цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Узляны, сельсавет перайменаваны ва УзлянскіРашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 31 сакавіка 1977 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1977, № 15 (1533)..

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.

Гл. таксама Цітвянская воласць

Катэгорыя:Былыя сельсаветы Пухавіцкага раёна Катэгорыя:Былыя сельсаветы Шацкага раёна Катэгорыя:Былыя сельсаветы Рудзенскага раёна Катэгорыя:Былыя сельсаветы Смілавіцкага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1977 годзе