Музей Мікеля () — філіял Эстонскага мастацкага музея, размешчаны на тэрыторыі палацава-паркавага ансамбля Кадрыёрг у Таліне. У ім прадстаўлена галоўным чынам калекцыя заходняга мастацтва і керамікі, а таксама кітайскі фарфор, падораны музею калекцыянерам Ёханэсам Мікелем у 1994 годзе.

Гісторыя Музей быў заснаваны як месца для размяшчэння калекцый твораў мастацтва Ёханэса Мікеля, які ў 1994 годзе ахвяраваў свае зборы замежнага мастацтва Эстонскаму мастацкаму музею. Ёханэс Мікель (1907—2006), выхадзец з паўднёвай Эстоніі, вывучаў розныя дысцыпліны (у тым ліку і мастацтва) у Тартускім універсітэце, пасля Другой сусветнай вайны працаваў кіраўніком у некалькіх антыкварных крамах Таліна. Дзякуючы сваім сувязям ён змог сабраць калекцыю цяперашняга музея. У 1996 годзе пабудаваны ў 1754 годзе будынак былой кухні палаца Кадрыёрг быў адрамантаваны для размяшчэння ў ім калекцый Мікеля.

Калекцыя Калекцыя музея складае каля 600 розных прадметаў мастацтва. Аснову калекцыі складае вялікая колькасць заходніх графічных работ XVI—XIX стагоддзяў, сярод якіх асабліва вылучаюцца творы, якія адносяцца да . У іх лік уваходзяць творы такіх майстроў, як Альбрэхт Дзюрэр, Лукас Кранах, Рэмбрант, Клод Ларэн, , і . Значную частку калекцыі складаюць таксама карціны прыкладна таго ж перыяду, сярод іх можна вылучыць карціны Мельхіёра дэ Хондэкутэра і , партрэт са студыі Антоніса ван Дэйка.

Акрамя таго, у музеі выстаўляюцца еўрапейская кераміка і кітайскі фарфор. Музей Мікеля — адзінае месца ў Эстоніі, дзе шырока прадстаўлена еўрапейская кераміка, якая ахоплівае некалькі стагоддзяў. Аснову калекцыі фарфору складае , таксама ў яе ўваходзяць сеўрскі фарфор, і прадукцыя расійскага Імператарскага фарфоравага завода. Калекцыю кітайскага фарфору пераважна складае сіне-белы фарфор.

Галерэя

Гл. таксама

Спасылкі Афіцыйны сайт музея

Катэгорыя:Будынкі і збудаванні, пабудаваныя ў 1754 годзе Катэгорыя:Музеі Таліна Катэгорыя:Мастацкія музеі Эстоніі