Парламенцкая асамблея Еўранэст () — міжпарламенцкая ўстанова, якая аб’ядноўвае прадстаўнікоў Еўрапарламента і парламентаў краін-удзельніц Усходняга партнёрства. Створана з мэтай спрыяння палітычнай асацыяцыі і далейшай эканамічнай інтэграцыі паміж Еўрапейскім Саюзам і краінамі Усходняга партнёрства. Еўранэст робіць уклад ва ўмацаванне і развіццё Усходняга партнёрства, як установа, якая адказвае за парламенцкія кансультацыі, нагляд і кантроль.http://www.euronest.europarl.europa.eu/euronest/cms/home
Устаноўчы акт Парламенцкай асамблеі Еўранэст падпісаны ў Брусэлі 3 мая 2011 года.http://www.euronest.europarl.europa.eu/euronest/webdav/site/mySite/shared/constituent_act/%D0%A3%D0%A7%D0%A0%D0%95%D0%94%D0%98%D0%A2%D0%95%D0%9B%D0%AC%D0%9D%D0%AB%D0%99%20%D0%90%D0%9A%D0%A2_RU.pdf
Склад Асамблея складаецца з дэлегацыі Еўрапарламента і дэлегацый краін-удзельніц Усходняга партнёрства (Арменія, Азербайджан, Грузія, Малдова, Украіна). Дэлегацыю Еўрапейскага парламента складаюць 60 еўрадэпутатаў, а дэлегацыі краін-удзельніц -10 прадстаўнікоў ад кожнай краіны.
Беларусь, якая з'яўляецца ўдзельніцай Усходняга партнёрства, не мае прадстаўнікоў у Асамблеі па палітычных прычынах, звязаных з падзеямі снежня 2010 года ў Мінску.https://telegraf.by/2011/04/dakumenti_pa_stvarenn_eranest_padpshuc__bez_belarus
Структура Асамблея мае наступную структуру: Пленум Парламенцкай асамблеі Еўранэст; Бюро; Камітэты; Сакратарыят. Таксама існуюць пасады двух сустаршыняў, якія кіруюць на пленарных паседжаннях.
Камітэты і працоўныя групы Пастаянныя камітэты Асамблеі сустракаюцца двойчы на год. Адна з такіх сустрэч адбываецца паралельна з пленарнай сэсіяй. Працоўныя групы сустракаюцца пры неабходнасці.
Пастаянныя камітэты Камітэт па палітычных пытаннях, правах чалавека і дэмакратыі; Камітэт па эканамічнай інтэграцыі, збліжэнні прававых норм і канвергенцыі з палітыкай ЕС; Камітэт па энергетычнай бяспецы; Камітэт па сацыяльных пытаннях, адукацыі, культуры і грамадзянскай супольнасці.
Працоўныя групы Працоўная група па Беларусі; Працоўная група па працэдурных правілах.
Катэгорыя:Еўрапейская палітыка Катэгорыя:Еўрапейскі Саюз