Аўтамагістра́ль, аўтастра́да — дарога, адмыслова пабудаваная і прызначаная для руху аўтатранспартных сродкаў, якая не абслугоўвае прыдарожныя ўладанні і якая:

за выключэннем асобных месцаў ці ў часовым парадку мае для абодвух кірункаў руху асобныя праезныя часткі, адлучаныя адна ад адной падзяляльнай паласой, не прызначанай для руху, ці, у вылучных выпадках, іншымі сродкамі;

не мае скрыжаванняў на адным узроўні ні з дарогамі, ні з чыгуначнымі ці трамвайнымі шляхамі, ні з пешаходнымі дарожкамі;

адмыслова пазначана ў якасці аўтамагістралі.

У Беларусі аўтамагістраль пазначаецца знакам 5.1.

Гісторыя

Першая аўтамагістраль (аўтастрада) была пабудавана ў 1924 годзе на поўначы Італіі працягласцю 85 км, яна злучыла Мілан і Варэзе. Да 1939 года было пабудавана прыкладна 500 км аўтамагістраляў.

У Германіі працягласць аўтабанаў да 1942 года складала каля 2100 км.

Пасля Другой сусветнай вайны аўтамагістралі будаваліся ва Францыі і Вялікабрытаніі. Самае актыўнае будаўніцтва вялося ў ЗША, дзе да 1974 года налічвалася 70 800 км хуткасных аўтамагістраляў.

Афіцыйнае тлумачэнне Міжнародныя прававыя акты n.i ст.1 гл.1 Канвенцыі пра дарожны рух (Вена, 8.11.1968).

Прававыя акты РБ Указ Прэзідэнта РБ № 551 ад 28.11.2005 г. (зацверджаны Правілы дарожнага руху). Указ Прэзідэнта РБ № 526 ад 18.10.2007 г. (змены ў Правілы).

Гл. таксама Аўтабан Хайвэй Класіфікацыя аўтамабільных дарог Дарожны затор Аўтамабіль Выхлапныя газы

Спасылкі Указ Прэзідэнта РБ № 551 ад 28.11.2005 г. Указ Прэзідэнта РБ № 526 ад 18.10.2007 г. Аўтамагістраль  — дарожны знак адмысловых прадпісанняў. Вонкавы выгляд і правілы ўжывання.

Артыкулы Забруджванне паветра ў раёне аўтамагістралі як фактар рызыкі. Чыстае паветра — гэта не раскоша, а сродак жыццезабеспячэння.