Абрэвіяту́ра ( ад  — кароткі). У старадаўніх рукапісах і кнігах скарочанае напісанне слова ці групы слоў. У сучасных выданнях любое скарочанае слова ці словазлучэнне.

Тыпы абрэвіятур

Ініцыяльная Слова, утворанае з назваў пачатковых літар ці з пачатковых гукаў слоў, якія ўваходзяць у зыходнае словазлучэнне АСК — аўтаматызаваная сістэма кіравання ЗДУ — звычайныя дыферэнцыяльныя ўраўненні МАД — мова апісання дадзеных

Літарная Складзена з алфавітных назваў пачатковых літар слоў, што ўтвараюць зыходнае словазлучэнне. БНР (бэ-эн-эр) — Беларуская Народная Рэспубліка БДУ (бэ-дэ-у) — Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт ТФКП (тэ-эф-ка-пэ) — тэорыя функцый комплекснай зменнай У складзе беларускіх літарных абрэвіятур чытанне некаторых назваў літар можа не супадаць з іх агульнапрынятымі назвамі ў алфавіце.

Так, літара «Ф» («эф») можа прамаўляцца як «фэ»: ФБР (фэ-бэ-эр) ЛФК (эл-фэ-ка) — лячэбная фізічная культура Літары «М» («эм») і «Н» («эн») як «мэ» і «нэ»: м.н.с. (мэ-нэ-эс) — малодшы навуковы супрацоўнік

Гукавая (акронім) Утворана з пачатковых літр слоў зыходнага словазлучэння. У адрозненне ад літарнай абрэвіятуры, прамаўляецца як адзінае слова («ГУМ» як гум, а не ГэУэМ), а не палітарна. ДАІ — дзяржаўная аўтамабільная інспекцыя ГЭС — гідраэлектрастанцыя ТАСС — Тэлеграфнае агенцтва Савецкага Саюза

Літарна-гукавая Утворана часткова з назваў пачатковых літар, часткова з пачатковых гукаў слоў зыходнага словазлучэння ЦДСА (цэ-дэ-са) — Цэнтральны дом Савецкай арміі ДІБДР (дзі-бэ-дэ-эр) — Дзяржаўная інспекцыя бяспекі дарожнага руху

Бэкронім Жартоўная расшыфроўка ўжо існай абрэвіятуры. (гл. Слэнгавая дэабрэвіяцыя ў Слэнгавая этымалогія) ВКП(б) —  — Другое Прыгоннае Права (бальшавікоў).

Рэкурсіўная (рэкурсіўны акронім) Расшыфроўка ўключае і саму абрэвіятуру. GNU — GNU’s Not Unix ALT — ALT Linux Team PHP — PHP Hypertext Preprocessor WINE — WINE Is Not an Emulator АТТА — Агенцтва творчых тэхналогій ATTA

Абрэвіятуры з бессэнсоўнай літарай Разнавіднасць рэкурсіўных абрэвіятур, у якіх першая літара не мае ніякага сэнсу. KDE (K Desktop Environment).

Складанаскарочаныя словы (складовая абрэвіятура)

Складанне пачатковых частак двух і больш слоў калгас — калектыўная гаспадарка; камсамол — камуністычны саюз моладзі; абкам — абласны камітэт; парткам — партыйны камітэт;

Складанне пачатку аднаго слова з іншым словам словазлучэння раддом — радзільны дом (радзільня) драмгурток — драматычны гурток тэлесетка — тэлевізійная сетка запчасткі — запасныя часткі

Складанне пачатковай часткі слова з формай ускоснага склона назоўніка загкафедрай — загадчык кафедрай

Складанне пачатку першага слова з пачаткам і канцом другога ці толькі з канцом другога мапед — ма(тацыкл)+(веласі)пед

Графічнае скарачэнне «г.д.» — гэтак далей; «г.зн.» — гэта значыць; «і да т.п.» — і да таго падобнае; «т.м.» — так бы мовіць; «т.зв.» — так званы.

Змяшанае скарачэнне Пачатковая частка слова злучаецца з абрэвіятурай РАСНДІ — Расійскі навукова-даследчы інстытут БелАЗ — Беларускі аўтамабільны завод

Тоеслоўнае скарачэнне Устойлівыя словазлучэнні, у якіх абрэвіятура (як правіла, замежнага паходжання) выкарыстоўваецца адначасова са словам (звычайна пераклад апошняга слова), якое ўваходзіць у дадзеную абрэвіятуру вірус ВІЧ DVD-дыск PIN-код мова HTML IP-пратакол SMS-паведамленне

Абрэвіятуры-словы (сэнсавыя) Пачатковыя літары з’яўляюцца звычайным словам Спам —  — «свіныя лапаткі і кумпякі», a па іншых дадзеных, ад SMILES — SMART —

Ужыванне

Гісторыя Абрэвіятуры, ці скароты (скарачэнні), здаўна ўжываліся на пісьме ва ўсіх народаў, якія валодаюць пісьмовай мовай. Старажытныя рымляне імкнуліся дасягнуць гэтага сваімі ціраніянскімі пазнакамі; у новы час з той жа мэтай вынайдзена стэнаграфія.

У штодзённым жыцці, калі патрабуецца зберагчы месца і час, здавольваюцца ўжытнымі простымі скаротамі. Апошнія складаюцца ці са скароту выразаў, ці са скароту слоў. Скароты выразаў, якія складаюцца ў пропуску неістотных членаў мовы, без намаганняў узнаўляных з агульнай яе сувязі (дапаможных дзеясловаў, асобных часцін мовы і інш.), Скароты слоў складаюцца часткова ў пропуску асобных літар і складоў і апусканні значнай часткі ці нават усяго слова, за выключэннем пачатковых літар, часткова ў адмысловых знаках, якія замяняюць словы. У найстаражытныя часы, калі пісалі загалоўнымі літарамі, можна было наогул скарачаць склады і словы, як гэта можна бачыць на надпісах, манетах і старажытных рукапісах. Толькі з тых часоў, калі ўвайшлі ва ўжыванне вялікія грэчаскія і лацінскія літары, з’явіліся сапраўдныя скарачальныя знакі для складоў, падвойных зычных, падвойных галосных і цэлых слоў. У грэчаскіх рукапісах сустракаецца мноства падобных знакаў, збольшага якія перайшлі і ў друкаваныя выданні грэчаскіх пісьменнікаў, з якіх зусім зніклі толькі ў найноўшы час. Таму ў старадаўніх грэчаскіх граматыках можна знайсці пералік найбольш ужытных абрэвіятур. Старажытныя рымскія абрэвіятуры, ці ціраніянскія пазнакі, перайшлі разам з лацінскай мовай у Сярэднія вякі, дзе яны сустракаюцца галоўным чынам у надпісах і на манетах, а затым у рукапісах, асабліва пачынаючы з XI стагоддзя, таксама і ў граматах, з якіх яны не знікаюць да XVI стагоддзя ўключна. Абрэвіятуры, што сустракаюцца ў найбольш позніх лацінскіх рукапісах і граматах, звычайна складаюцца з пропускаў, а яшчэ часцей — са злучэнняў літар. Апошняе ляжыць у аснове шыфру імёнаў, ці манаграмы. Пералікі такіх скарачэнняў, што сустракаюцца ў граматах, і правілы іх тлумачэння можна знайсці ва ўсіх кіраўніцтвах да дыпламатыкі. Але з часу вынаходства кнігадрукавання гэтыя ўсталяваныя абрэвіятуры выйшлі з ужытку, за выключэннем нешматлікіх.

Наш час На пісьме ўжываюцца толькі пры прыватнай ці асабістай неабходнасці ў хуткапісе; але ў тых паперах, якія прызначаюцца і для чытання іншымі, асабліва друкаваных, іх імкнуцца пазбягаць. Толькі ў некаторых выпадках дапушчальныя выключэнні: у навуковых працах, пры цытаванні, бібліяграфічных пазнаках, тэхнічнай дакументацыі і інш. нельга пазбегнуць абрэвіятур; у асобных навуках, як матэматыка, інфарматыка (мовы праграмавання, базы дадзеных, САПР), астраномія, фізіка, хімія, прыродазнаўчая гісторыя, граматыка, музыка выкарыстанне абрэвіятур выклікана неабходнасцю; для адзінак вымярэння СІ і СГС; для пазначэння манет; у асобных даведкавых выданнях — календарах, лексіконах, кнігапісах; нарэшце, у некаторых літаратурных творах, асабліва англійскіх, па старой звычцы ўтрымліваюцца скароты некаторых няспынна ўжытных слоў.

Цікавыя факты Абрэвіятура — адзін з вядомых метадаў зрабіць складаны, але ў той жа час лёгка запамінальны пароль. Напрыклад пароль ltIsaseIwo12 з’яўляецца ўсяго толькі абрэвіятурай фразы: «Last time I saw a solar eclipse I was only 12» («Апошні раз, калі я бачыў сонечнае зацьменне, мне было ўсяго 12»). Самая доўгая абрэвіятура на рускай мове: (56 літар). Расшыфроўваецца як: «Навукова-даследчая лабараторыя аперацый па армаванні бетону і жалезабетонных прац па збудаванні зборна-маналітных і маналітных канструкцый аддзела тэхналогіі будаўніча-мантажнага кіравання Акадэміі будаўніцтва і архітэктуры СССР» Трыфанаў А. Бітва за МУДО працягваецца. // Раніца. Ru, 26 лістапада, 2004..

Гл. таксама Акронім Ініцыялы Спіс абрэвіятур Скароты ў Бібліі Энтрапія Інфармацыя Тэрмін Знак

Спасылкі Слоўнікі скаротаў — Апісанне і кнігапіс слоўнікаў скаротаў на сайце Грамата.ру Sokr.Ru — расшыфроўка больш 100 тыс. рускіх скаротаў. Українські скорочення — расшыфроўка больш 15 тыс. украінскіх скаротаў. Acronym Search — расшыфроўка больш 50 тыс. англійскіх скаротаў. Abbreviations.com — расшыфроўка больш 400 тыс. англійскіх скаротаў. Acronym Finder — расшыфроўка больш 4 млн англійскіх скаротаў. Acronym.Net.Ru  — Слоўнік англійскіх скаротаў Abkuerzungen.de — Анлайнавы слоўнік нямецкіх скаротаў

Катэгорыя:Лексікалогія