«МутнаеВока» — беларускі гурт, які выконвае песні на беларускай мове. Створаны ў 2005 годзе ў Мінску. Граюць альтэрнатыўны рок, авангард-рок, пост-панк.

Гісторыя Дэбютны альбом «Пошлы гламур» у 2010 годзе стаў першым буйным запісам гурта. Акрамя гэтага альбома, у дыскаграфію гурта МутнаеВока ўваходзяць некалькі сінглаў, ЕР, а таксама другі поўнафарматны дыск «Дзень Незалежнасьці» (2014), які ўвайшоў у 10-ку лепшых альбомаў 1-га паўгоддзя на думку партала Experty.by.

З 2014 года з гуртом замест дырэктара клуба «Re:Public» Андрэя Старцава пачынае працаваць прадзюсар Ганна Маркевіч, якая ў далейшым становіцца дырэктарам калектыву.

У маі 2015 года гурт выпускае максі-сінгл «Голыя танцы». У 2016 годзе рэліз адзначаецца музычнай прэміі «Даём рады» як лепшы сінгл 2015 года.

МутнаеВока выступаў на адной сцэне з такімі музыкантамі, як Сегодня Ночью, Noize MC, Animal Джаz і «Воплі Відоплясова». У верасні 2013 года музыкі выйшлі на сцэну мінскага Палаца спорту разам з фінскім рок-гуртом The Rasmus. 1 снежня 2015 года — «разагрэлі» брытанскі гурт Carl Barât & The Jackals у сталічным клубе «Re:Public».

Першыя прадстаўнікі Беларусі на фестывалі «Соседний мир» (2011, Украіна), удзельнікі фестываляў «Жывы гук on-line» (2009, 2013, Беларусь), «Рок-Млын» (2011, Беларусь), «Мотор байк-фэст» (2011, 2012, Беларусь), а таксама «Рок за Бобров» (2010, Беларусь), дзе занялі 3-е месца ў конкурсе «Движение за освежение». У 2015 годзе гурт прыняў удзел у рок-фестывалі ў горадзе Лагойск, а таксама стаў пераможцам конкурсу і адкрыў фестываль «GreenFest». У 2016 годзе гурт стаў удзельнікам фестывалю «Lidbeer».

У 2014 годзе выйшаў першы прафесійны кліп гурта на песню «Апантаны».

У красавіку 2016 года гурт прадставіў Беларусь і выступіў у межах тэматычнага беларускага паказу на музычнай канферэнцыі Colisium Music Week у Санкт-Пецярбургу.

Дыскаграфія

Альбомы «Пошлы гламур» (2010) «Дзень Незалежнасьці» (2014) «Метро» (2018) «Антыдэпрэсанты» (2024)

Сінглы «Усе мае сябры» (2011) «Ліхаманка» (2012) «Апантаны» (2014) «Голыя танцы» (2015) «Лініі» (2019)vk.com/wall-1418799_4707

Склад

Актуальны склад Яўген Змушка (вакал) Васіль Сідарок (гітара) Аляксандр Кавалёў (ударныя)

Былыя ўдзельнікі

Аляксандр Бялоў (бас) Антон Чарнышоў Віталь Каралец (ударныя) Філіп Дылеўскі (ударныя) Павел Волкаў (ударныя) Аляксей Яфрэменка (ударныя) Кірыл Тараненка (клавішы, сэмплы) Васіль Ярмоленка (гітара) Аляксандр Ільін (бас)

Крыніцы

Спасылкі Інтэрв’ю для «Наш неформат»

Катэгорыя:Музычныя калектывы паводле алфавіта Катэгорыя:Рок-гурты Беларусі Катэгорыя:Квартэты Катэгорыя:Музычныя калектывы, якія з’явіліся ў 2005 годзе