Хва́лі дэ Бро́йля, ці хва́лі імаве́рнасці — характарыстыка хвалевых уласцівасцей элементарных часціц; колькаснае праяўленне карпускулярна-хвалевага дуалізму матэрыі.

Наяўнасць у святла карпускулярных уласцівасцей на працягу доўгага часу заставалася незаўважанай. Пасля выяўлення ў электрамагнітных хваль карпускулярных уласцівасцей паўстае пытанне: ці не валодаюць, у сваю чаргу, матэрыяльныя часціцы хвалевымі ўласцівасцямі. Адказ на гэтае пытанне даў дэ Бройль, які прапанаваў гіпотэзу, што ўсе матэрыяльныя часціцы валодаюць не толькі карпускулярнымі, але і хвалевымі ўласцівасцяміМатвеев, А. Н. Атомная физика / А. Н. Матвеев. М.: Высш. шк., 1989..

Уведзены Луі дэ Бройлем (1924); іх існаванне пацверджана ў доследах па дыфракцыі часціц.

Кожнай часціцы з энергіяй і імпульсам адпавядае хваля дэ Бройля з даўжынёй і частатой , дзе  — пастаянная Планка.

Хвалевая функцыя такой часціцы перыядычная ў прасторы і часе з адпаведнай даўжынёй хвалі і перыядам . Напрыклад, для электронаў з энергіяй ад 1 эВ да 10 кэВ даўжыні хваль дэ Бройля ляжаць у дыяпазоне рэнтгенаўскага выпрамянення.

Літаратура С. 570. Волны де Бройля // С. 330—331. Матвеев, А. Н. Атомная физика / А. Н. Матвеев. М.: Высш. шк., 1989.

Заўвагі Катэгорыя:Атамная фізіка Катэгорыя:Квантавая фізіка Катэгорыя:Хвалевая фізіка