Рафаел Авецісавіч Ішханян (, 9 сакавіка 1922 года, Ерэван — 1995 год, Ерэван) — армянскі бібліёграф, філолаг-мовазнавец, які займаўся пытаннямі філалогіі і гісторыі. Прафесар Ерэванскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Дэпутат Вярхоўнага Савета Арменіі (1990—1995 гады)
Біяграфія У 1939 годзе скончыў сярэднюю школу імя Н. К. Крупскай (цяпер імя Н. Агбаляна) і паступіў на факультэт армянскай мовы і літаратуры Ерэванскага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1940 годзе быў закліканы ў Савецкую армію, браў удзел у Вялікай Айчыннай вайне. Пасля дэмабілізацыі ў 1945 годзе працягнуў навуку і скончыў Ерэванскі ўніверсітэт у 1949 годзе.
З 1947 па 1962 гг. працаваў у Публічнай бібліятэцы Арменіі (цяпер Нацыянальная бібліятэка Арменіі). У 1954 г. завочна скончыў Маскоўскі бібліятэчны інстытут.
У 1962 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю пра рэпрэсаванага ў 1937 годзе армянскага пісьменніка: «Аксель Бакунц: жыццё і пытанні творчасці» і перайшоў на працу на кафедру армянскай мовы ў Ерэванскім дзяржаўным універсітэце. У 1973 годзе абараніў доктарскую дысертацыю «Нарыс па гісторыі мовы новай армянскай літаратуры», у 1978 г. стаў прафесарам.
З канца 1970-х гг. публікаваў працы па гісторыі Арменіі, дзе прыводзіў розныя довады ў карысць аўтахтоннасці армян на Армянскім нагор'і і вылучнай старажытнасці армянскага народа. У апошні перыяд свайго жыцця актыўна браў удзел у армянскім нацыянальным руху — асабліва, у змаганні за Нагорны КарабахШнирельман В. А. Войны памяти: мифы, идентичность и политика в Закавказье, Академкнига, Москва, 2003 ISBN 5946281186. Дэпутат Вярхоўнага Савета Арменіі (1990—1995 гады). З 1991 года таксама ганаровы дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Арменіі.
Навуковая праца Рафаіл Ішханян апублікаваў 773 працы, галоўным чынам на армянскай мове, прысвечаныя шырокаму колу пытанняў — друкарству, захаванню і развіццю армянскай мовы, паходжанню і старажытнай гісторыі армянскага народа, Нагорнаму Карабаху, гісторыі так званай Трэцяй рэспублікі, а таксама праблемам навукі, рэлігіі і адукацыі, грамадскага жыцця. Рафаіл Ішханян быў адным з аўтараў Армянскай савецкай энцыклапедыі. У некаторых абласцях, прыкладам у гісторыі друкарства, ён з'яўляўся агульнапрызнаным аўтарытэтам, але з іншага боку, некаторыя яго працы, прыкладам па найстаражытнейшай гісторыі Арменіі, падвяргаліся крытыцы як у Арменіі, так і за яе межамі.
Працы па найстаражытнай гісторыі Арменіі
Рафаіл Ішханян у сваіх гістарычных працах настойваў на вылучнай старажытнасці армянскага народа, сцвярджаючы, што армяне жылі на Армянскім нагор'і з IV тысячагоддзя да н.э., утварыўшы самастойную этнічную агульнасць адразу пасля распаду праіндаеўрапейскай мовы, разважаючы далей пра прамыя кантакты армян з шумерамі і семітамі і адносячы шумераў да армяноіднага тыпу еўрапеоіднай расыИшханян Р. А. Вопросы происхождения и древнейшей истории армянского народа. Издательство «Айастан», Ереван, 1988Р. А. Ишханян Вопросы происхождения и древнейшей истории армянского народа, издательство «Грааль», Москва, 2002 ISBN 5946880152. Для доваду сваіх канцэпцый Ішханян карыстаўся прынятым у савецкай літаратуры падыходам, што складаўся ў тым, што крытэрыем этнічнай прыналежнасці з'яўляецца вылучна мова, і пытанне пра паходжанне народа прыраўноўвала да паходжання мовы. Ішханян сцвярджаў, што «Гісторыю армян ці армянскага народа трэба пачынаць з часу з'яўлення армянскай мовы, бо армяне (ці армянскі народ) і ў старажытнасці, і ў сярэднія вякі, і ў сучаснасці — гэта носьбіты армянскай мовы»Ишханян Р. А. Происхождение и древнейшая история армян в свете новых достижений лингвистики // Литературная Армения, № 4, 1981Ишханян Р. А. Без фактов и свидетельств не может быть достоверного исторического труда // Научно-информационный журнал Ереванского университета, № 2, 1982.
Такія цверджанні Ішханяна рабілі армян адзіным у свеце народам, якія здолелі захаваць без істотных змен сваю мову на працягу некалькіх тысячагоддзяў, а таксама аб'яўлялі прышлымі народамі ўсё неармянскае насельніцтва Усходняй Турцыі, улучаючы курдаў. Заканамерна, што гэты кірунак прац Ішханяна сустрэў цвёрдую крытыку сярод гісторыкаў і лінгвістаў як у Арменіі, так і за яе межамі. Працы Ішханяна ў гэтым кірунку крытыкаваліся за адсутнасць належнай доказнай базы, за лінгвістычны і гістарычны дылетантызм, а таксама за выяўную палітычную падкладкуТер-Саркисянц А. История и культура армянского народа с древнейших времён до начала XIX века, Издательство Восточной литературы РАН, Москва, 2005 ISBN 5-02-018445-4Аракелян Б. Н., Джаукян Г., Саркисян Г. К. К вопросу Урарту-Армения // Историко-филологический журнал, Ереван, № 1, 1987Тирацян Г. А., Арешян Г. Е. Археология и проблема Урарту-Армения // Историко-филологический журнал, Ереван, № 3, 1990.
У звязку з крытыкай калег Рафаіл Ішханян так і не змог апублікаваць свае працы ў гэтым кірунку ў навуковай літаратуры ні ў Арменіі, ні за яе межамі, таму неаднаразова выступаў з серыяй папулярных артыкулаў і нататак, адрасаваных аўдыторыі, недастаткова знаёмай з гістарычнай навукай Ишханян Р. А. Языковые источники, относящиеся к происхождению армян // «Гарун», Ереван, № 10, 1979 Ишханян Р. А. Древнейшие аборигены // газета «Коммунист», Ереван, 16 февраля 1980 года Ишханян Р. А. Иллюстрированная история Армении: Беседы для среднего школьного возраста, «Аревик», Ереван, 1989.
Бібліяграфія на армянскай Errord Uzhi Batsarman orenke: Hodvatsner, Azat khosk, ISBN 5807902505 Girke Khorhrdayin Hayastanum: Matenagitakan Tsank, Hayastani azgayin grapalat, ISBN 9993050032 Mer Inknutyan Glkhavor Nshane: (Grakanagitakan Hetazotutyunner), Nairi, ISBN 5550004291 Patkerazard Patmutyun Hayots, Book 1, 1989, Arevik, ISBN 5807700570 Rafael Ishkhanian, Hayeri tzagume yev hnaguin patmutiune (The Origins and Most Ancient. History of the Armenians), Altapress, Beirut, 1984 Вопросы происхождения и древнейшей истории армянского народа, Ереван, 1988
на рускай Вопросы происхождения и древнейшей истории армянского народа, издательство «Грааль», Москва, 2002 ISBN 5946880152
на англійскай On the Origin and Earliest History of the Armenian People, trans. N. Ouzounian, Montreal, 1989 Questions of origin and earliest history of Armenian people, Yerevan 1988
на польскай Ksiazka Ormianska W Latach 1512—1920, Ossolineum, ISBN 8304041782
Літаратура Э. Долбакян Рафаел Аветисович Ишханян // Р.А. Ишханян Вопросы происхождения и древнейшей истории армянского народа, издательство «Грааль», Москва, 2002 ISBN 5946880152
Спасылкі Книги Ишханяна на Amazon.com
Катэгорыя:Філолагі Арменіі Катэгорыя:Філолагі СССР Катэгорыя:Гісторыкі СССР Катэгорыя:Гісторыкі Арменіі Катэгорыя:Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені