Нара́йр Марціро́савіч Сісакя́н () (, Аштарак, Эрыванская губерня — 12 сакавіка 1966, Масква) — савецкі біяхімік.

Акадэмік АН СССР (10.06.1960; член-карэспандэнт з 23.10.1953), акадэмік АН Армянскай ССР (1965; член-карэспандэнт 1945).

Асноўныя працы па вывучэнні заканамернасцей дзеяння ферментаў падчас абмену рэчываў, біяхіміі засухаўстойлівасці раслін, тэхнічнай біяхіміі, касмічнай біялогіі.

Біяграфія Скончыў Маскоўскую сельскагаспадарчую акадэмію імя К. А. Ціміразева (1932).

З 1935 года працаваў у інстытуце біяхіміі імя А. Н. Баха АН СССР (адначасна — прафесар МДУ).

У 1959—1963 гадах — акадэмік-сакратар Аддзяленні біялагічных навук АН СССР. З 1960 года — член Прэзідыума АН СССР. З 1963 галоўны навуковы сакратар Прэзідыума АН СССР.

З 1965 года — віцэ-прэзідэнт Міжнароднай астранаўтычнай акадэміі, удзельнік Пагуошскага руху вучоных.

Бацька расійскага фізіка, акадэміка РАН Аляксея Сісакяна.

Узнагароды 2 ордэны Працоўнага Чырвонага Сцяга (у т.л. 10.06.1945) ордэн «Знак Пашаны» медалі Сталінская прэмія трэцяй ступені (1952) за навуковую працу «Ферментацыйная актыўнасць пратаплазмавых структур» (1951) 2 прэміі АН СССР імя А. Н. Баха (1950, 1966) Прэмія АН СССР імя І. І. Мечнікава (1951)

Памяць Імем Сісакяна названы кратар на Месяцы. Таксама яго імем названа школа № 5 у г. Аштараку (Арменія). У Арменіі былі выпушчаны паштовыя маркі, прысвечаныя Сісакяну. Мемарыяльная дошка ўсталявана на будынку інстытута біяхіміі ім. А. Н. Баха ў Маскве.

Літаратура

Норайр Мартиросович Сисакян, М., 1967 (АН СССР. Материалы к биобиблиографии учёных СССР. Серия биологических наук. Биохимия, в. 5)

Спасылкі

Из воспоминаний Е. В. Косминской. Каким я помню Норайра Мартиросовича Сисакяна Памяти академика Н. М. Сисакяна // Вестник АН СССР, 1966, № 3, стр. 3 Елена Курапова Академик Норайр Сисакян — человек с учащенным пульсом. К 100-летию со дня рождения выдающегося ученого. // Независимая информационно-аналитическая международная армянская газета «Ноев Ковчег», № 2 (113), февраль 2007 года

Катэгорыя:Выпускнікі РДАУ-МСГА імя К. А. Ціміразева Катэгорыя:Біёлагі СССР Катэгорыя:Асобы на марках