Вячэра Гасподня ці Вечар успаміну смерці Ісуса Хрыста — свята, якое 14 нісана паводле яўрэйскага месячнага календара адзначаюць Сведкі ІеговыВечеря воспоминания смерти Иисуса Христа. Традыцыю адзначаць дзень смерці Ісуса замест дня яго ўваскрасення грунтуецца на звестках аб тым, што раннім хрысціянам было характэрна адзначаць гэты дзень адзін раз штогод, а не праводзіць таінства або рытуал Еўхарыстыі, характэрнае для большасці іншых хрысціянскіх канфесійThe New Schaff-Herzog Encyclopedia of Religious Knowledge. Edited by Samuel Macauley Jackson. Гранд-Рапидс, 1958. Т. 4. С. 43—44; John McClintock, James Strong. Cyclopedia of Biblical, Theological, and Ecclesiastical Literature. Гранд-Рапидс, 1981. Т. 8. C. 836. The New Cambridge History of the Bible—Volume I: From the Beginnings to 600. Edited by James Carleton Paget and Joachim Schaper. Нью-Йорк, 2013. Гл. 36. С. 841. цыт па: Почему Свидетели Иеговы отмечают Вечерю Господню не так, как это принято в других религиях? зноскі 1 і 2. Пры гэтым святкаванне Вячэры Сведкамі Іеговы не заўжды супадае з іўдэскім святам Песах, бо, як тлумачыцца на афіцыйным сайце Сведкаў Іеговы «у сучасным яўрэйскім календары пачатак месяца нісан вызначаецца па астранамічнаму маладзіку, аднак у першым стагоддзі такі метад не выкарыстоўваўся. У той час лічылася, што месяц пачынаецца з першага з’яўлення над Іерусалімам новага месяцавага сярпа, а гэта магло здарыцца праз дзень або больш пасля з’яўлення астранамічнага маладзіка. Гэта розніца з’яўляецца адной з прычын, па якіх дата святкавання Вячэры ўспаміны ў Сведкаў Іеговы не заўсёды супадае з датай святкавання сучаснага яўрэйскага Песаха»Почему Свидетели Иеговы отмечают Вечерю Господню не так, как это принято в других религиях? зноска 3. Звычайна гэта дата выпадае на канец сакавіка ці пачатак красавіка грыгарыянскага календара. У 2024 годзе мерапрыемства выпадае на вечар 24 сакавіка.
Цырымонія
Звычайна Сведкі Іеговы і іх госці рознага веравызнання збіраюцца для святкавання Вячэры ў сваіх месцах пакланення (Залы Царства і Залы кангрэсаў), арандаваных памяшканнях ці прыватных дамах. Спачатку адзін з прысутных выступае з прамовай, у якой тлумачыцца сэнс мерапрыемства, потым тым, хто прысутнічае перадаюць па чарзе прэсны хлеб без дадатковых інгрэдыентаў і сухое чырвонае віноПочему нужно праздновать Вечерю Господню?//Сторожевая Башня 15 февраля 2003 г. цыт.па: «Он-лайн библиотека сторожевой башни» (рус)Как приготовить хлеб для Вечери воспоминания//JW Broadcasting (анлайн тэлеканал Сведкаў Іеговы). Пры гэтым толькі частка прысутных, якая мае надзею цараваць з Хрыстом на небе, прымае ад сімвалаў, а астатнія Сведкі, якія спадзяюцца жыць вечна на зямлі, проста прысутнічаюць на мерапрыемствеВечеря воспоминания смерти Христа — событие, прославляющее Бога // Чему на самом деле учит Библия?.
Пазіцыя іншых канфесій
Прадстаўнікі многіх хрысціянскіх канфесій лічаць, што святкаваць Вячэру Гасподню не абавязкова толькі раз у год і праводзяць аналагічныя мерапрыемствы кожны тыдзень ці штомесяцВасиле Филат Как часто необходимо праздновать Вечерю Господню (Святое Причастие)? // Сайт «Христианская Молдова»Леонид Михович Вечеря Господня // Сайт Мінскай семінарыі ХВЕ. У праваслаўных цэркваў і каталікоў гэта свята з’яўляецца часткай таінства (у пратэстантаў — рытуалам) Еўхарыстыі.
Цікавыя факты Першы вядомы выпадак святкавання Вячэры Сведкамі Іеговы (тады Міжнароднымі даследчыкамі Бібліі) на тэрыторыі Беларусі быў 30 сакавіка 1923 года, калі на святкаванне ў Дамачава сабралася 20 чалавекC.T. Russell. Memorial Report // Watchtower, June 15, 1923, p 218, 223, а ў наступным годзе — 27 чалавекC.T. Russell. Memorial Report for 1924 // Watchtower, July 15, 1924, p 218. Звычайна за некалькі тыдняў да святкавання Сведкі Іеговы праводзяць масавую кампанію па запрашэнню людзей, незалежна ад іх рэлігійных перакананняў, наведаць свята Вячэры з імі. У 2016 г. гэта мерапрыемства наведала больш за 20,1 млн чал, з якіх самі Сведкі Іеговы і іх актыўныя прыхільнікі склалі з іх толькі 8,3 млн чал . У 2017 г. суадносіны Сведкаў Іеговы і гасцей мерапрыемства амаль не змяніліся . У 2016 г. афіцыйны відэаролік запрашэння на свята быў перакладзены на беларускую мовуУспамін пра смерць Ісуса Хрыста і ў Мінску мерапрыемства ўпершыню было праведзена Сведкамі Іеговы на беларускай мове. З 2021 г. цырымонію на беларускай мове сталі праводзіць штогод, а ў 2024 г. старонка беларускамоўнага раздзелу афіцыйнага сайта арганізацыі, прысвечаная святу, была абноўленаІнфармацыя пра святкаванне Вячэры на беларускай старонцы афіцыйнага сайта Сведкаў Іеговы.
Вячэра ў 2020-22 гг. 7 красавіка 2020 года Сведкі Іеговы ў большасці краін свету вырашылі правесці па відэасувязі ва ўмовах каранціну, выкліканым пандэміяй COVID-19. У сувязі з гэтым на афіцыйным сайце арганізацыі на шэрагу моў былі выкладзены відэазіпісы прамоўСпецыяльная прамова 2020 і Прамова на Вячэру 2020 // JW.ORGУ звароце № 3 Кіруючай рады Сведкаў Іеговы, прысвечанай пандэміі, адзначалася, што прамовы для Вячэры былі апублікаваныя на 500 мовах, прысвечаных Ісусу і святкаванню Вячэры, а сходы заахвоцілі правесці святкаванне праз відэаканферэнцыі ў Zoom ці Skype, каб вернікі не выходзілі з домуОтчет о ситуации с коронавирусом (видео) //JW.ORG. Сведкі Іеговы заяўляюць, што гэта святкаванне Вячэры стала гістарычным, бо так яе не праводзілі з дзён Ісуса на зямліHistoric Commemoration of Christ’s Death //JW.ORG.
У шэрагу краін Афрыкі і ў Венесуэле праграму святкавання трансліравалі па тэлебачанні, у сувязі з адсутнасцю доступу ў інтэрнэт многіх жыхароў гэтых краінСМИ Венесуэлы и Замбии предложили провести Вечерю Господню вместе со Свидетелями Иеговы // Блог Fakt777. Згодна рэпартажу на афіцыйным сайце гэтай канфесіі, «Яшчэ да Вячэры браты з 11 філіялаў (у Анголе, Беніне, Гане, Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга, Замбіі, Зімбабвэ, Камеруне, Кот-д’Івуары, Малаві, Мазамбіку і Сенегале) звязаліся з тэле- і радыёкампаніямі і дамовіліся на трансляцыю прамовы больш чым у 36 месцаў на тэрыторыі 16 краін»Как отпраздновали Вечерю в 2020 году. Африка // JW.ORG.
Некаторыя тэлеканалы Францыі і Італіі адзначылі, што правядзенне Вячэры праз анлайн сувязь з’яўляецца прыкладам для традыцыйных канфесій гэтых краінИталия и Франция ставит Свидетелей Иеговы в пример другим религиям // Блог Fakt777.
На Філіпінах у г. Даваа праграму Вячэры глядзелі па відэасувязі 31 тысяча чалавекКак отпраздновали Вечерю в 2020 году. Филипины //JW.ORG. Таксама на самаізаляцыі па відэасувязі адбыліся святкаванні ў ЗША, Канадзе, Рэспубліцы Карэя, Японіі, краінах Афрыкі і Цэнтральнай Амерыкі і ў іншых рэгіёнах светуГл. рэпартажы на JW.ORG: Как отпраздновали Вечерю в 2020 году. Вефильские комплексы в США, Как отпраздновали Вечерю в 2020 году. Канада, Как отпраздновали Вечерю в 2020 году. Соединенные Штаты, Как отпраздновали Вечерю в 2020 году. Азия, Как отпраздновали Вечерю в 2020 году. Северная и Центральная Америка, Как отпраздновали Вечерю в 2020 году. Фотографии со всего мира. У дзень правядзення Вячэры, 7 красавіка, у сайта jw.org было больш за 7 млн праглядаў, што стала рэкордам наведванняў у дзеньКак отпраздновали Вечерю в 2020 году. Сайт jw.org. Рекордная посещаемость нашего сайта // JW.ORG
У 2021 г. Вячэру 27 сакавіка адзначылі тым жа чынам, што і ў 2020 г.: па відэасувязі, сотавай сувязі, стацыянарнай тэлефоннай сувязі, праз тэлебачанне і радыёвяшчанне (там дзе ёсць праблемы з інтэрнэтам)Как отпраздновали Вечерю в 2021 году. Мьянма, Как отпраздновали Вечерю в 2021 году. Венесуэла, Как отпраздновали Вечерю в 2021 году. Вефильские комплексы по всему миру, Как отпраздновали Вечерю воспоминания в 2021 году. Высшее число присутствующих в Бельгии за последние десятилетия, Как отпраздновали Вечерю в 2021 году. Заключённые румынской тюрьмы слушают библейскую речь по видеосвязи, Как отпраздновали Вечерю в 2021 году. Фотографии со всего мира // JW.ORG. У Мінску цырымонія была праведзена другі раз з 2016 г. на беларускай мове ў сэсійнай зале праграмы Zoom аднаго з рускамоўных сходаў.
15 красавіка 2022 года святкаванне Вячэры Успаміну прайшло ў гібрыдным фармацеМиллионы людей собрались на Вечерю воспоминания смерти Иисуса Христа // JW.ORG. Пры гэтым цырымонія на беларускай мове поўнасцю прайшла па відэасувязі.
Спасылкі Яўрэйскі месячны каляндар Інфармацыя пра святкаванне Вячэры на беларускай старонцы афіцыйнага сайта Сведкаў Іеговы
Катэгорыя:Святы паводле алфавіта Катэгорыя:Сведкі Іеговы