Ахалазíя кáрдыі — найбольш распаўсюджаная (>70%) першасная дыскінезія стрававода невядомай этыялогіі, характарызуецца падвышаным ціскам супакою і парушэннем рэлаксацыі ніжняй страваводнай сціскальніцы (НСС), а таксама адсутнасцю першаснай перыстальтычнай хвалі сярэдняй часткі стрававода. Парушэнне рэлаксацыі НСС, верагодна, выклікана пашкоджаннем і памяншэннем колькасці постгангліянарных нейронаў спляцення Аўэрбаха, адказных за рэлаксацыю НСС. З развіццём захворвання ўзнікае звужэнне стрававода, з пашырэннем прасвету вышэй і са значным станчэннем сценкі.

Сімптомы і плынь Найбольш характэрнай з'яўляецца цяжкасць пры глытанні спачатку цвёрдай ежы, а пасля і вадкасцяў. Дысфагія можа суправаджацца: рэгургітацыяй ежы ў рот, болем у грудной клетцы, пякоткай, хранічным кашлем. Гэта прыводзіць да страты масы цела і недаядання; рэгургітацыя ежы можа прывесці да аспірацыйнай пнеўманіі і абсцэсу лёгкага. Іншыя ўскладненні: эзафагіт, дывертыкул ніжняй часткі стрававода, крывацёкі (рэдка).

Дыягностыка Рэнтгенапіс стрававода пасля ўвядзення кантраснага рэчыва: НСС ў выглядзе «птушынай дзюбы», сценкі з гладкімі контурамі, рэзка звужваюцца дадолу. Эндаскапія з'яўляецца абавязковай для выключэння іншых прычын звужэння, перадусім пухліны стрававода. Сярод іншага, высвятляе, ці суправаджаецца захворванне пранцамі страваводнай адтуліны дыяфрагмы, што вельмі важна перад правядзеннем аператыўнага лячэння. У цяжкіх выпадках ахалазіі: стрававод атанічны, пашыраны і звілісты, са зменамі ў слізістай абалонцы ў выніку хранічнага раздражнення застаялай ежай (эратэма, далікатнасць, раскеліны, кандыдоз), НСС зачынены і не адчыняецца падчас падачы паветра, але пры невялікім націсканні прапускае эндаскоп ў страўнік . Моцны супраціў і калянасць кардыяльнай часткі страўніка сведчыць на карысць іншай прычыны (постзапаленнае звужэнне, пухліна). Манаметрыя стрававода выяўляе адсутнасць перыстальтыкі ў сярэдняй частцы стрававода (у > 90% пацыентаў) і змены тонусу НСС - павышэнне ціску спакою (> 45 мм рт.сл.) і парушэнне рэлаксацыі. Дыягнастычныя крытэрыі Дыягназ ставіцца на падставе рэнтгенапісу верхніх аддзелаў страўнікава-кішачнага тракта з кантрасным рэчывам і эндаскапіі, а для пацверджання выконваецца манаметрыя стрававода.

Лячэнне Агульныя прынцыпы Абмежаванне спажывання цяжкай для праглынання ежы; часам паказаная кашападобная дыета; Пазбяганне спешкі і станаў павышанага эмацыйнага напружання, якія спрыяюць ахалазіі; Узняцце падгалоўя ложка, каб прадухіліць аспірацыю.

Эндаскапічнае лячэнне Механічнае пашырэнне стрававода: выконваецца з прэмедыкацыяй, пад рэнтгенаўскім кантролем. Эфектыўнасць паўторных маніпуляцый каля 80%. Ўскладненні: перфарацыя стрававода (у выпадку падазрэння выканаць рэнтгенапіс з водным кантрасным рэчывам), крывацёк з верхніх аддзелаў страўнікава-кішачнага тракта, рэфлюкс, эзафагіт, аспірацыйная пнеўманія. Ін'екцыі батулатаксіна падчас эндаскапіі: тармозіць вызваленне ацэтылхаліну, тым самым зніжаючы спазму НСС. Метад рэкамендуецца, калі іншыя метады супрацьпаказаныя альбо неэфектыўныя. Эфектыўнасць паўторных ін'екцый каля 50%.

Аператыўнае лячэнне Кардыяміятомія, г.зн. падоўжны надрэз цягліц стрававода і кардыі. Эфектыўнасць блізкая да эндаскапічнага пашырэння. Паказанні: звужэнне кардыі, якое перашкаджае эндаскапічнаму ўвядзенню правадніка ў страўнік, узрост <30 гадоў, перспектыва шматразовых працэдур пашырэння стрававода. Ускладненне - страўнікава-страваводны рэфлюкс. У некаторых выпадках (напр. вельмі вялікае пашырэнне стрававода) можа быць паказана сячэнне стрававода.

Фармакатэрапія У якасці дадатку да інвазіўнага лячэння выкарыстоўваюцца лекавыя прэпараты, якія зніжаюць напружанне НСС: пераважна, 5-20 мг ізасарбіда дынітрату ротава 10-30 хв. перад ежай (эфект утрымліваецца ≈ 1,5 гадз.).

Прагноз Большасць пацыентаў патрабуе частага эндаскапічнага або хірургічнага лячэння, і эфект часта з'яўляецца няпоўным. Пасля 15-25 гадоў, рызыка развіцця спінацэлюлярнай пухліны стрававода павялічваецца нават у 100 разоў (складае 1-3%), у сувязі з чым рэкамендуецца перыядычны эндаскапічны кантроль.

Літаратура

Катэгорыя:Гастраэнтэралогія Катэгорыя:Парушэнні маторыкі стрававода Катэгорыя:Захворванні страўнікава-кішачнага тракту