Назва Арменіі узыходзіць, паводле афіцыйнай версіі, ад лацінскай назвы Armenia, што прыйшла з грэчаскага Ἀρμενία. Энданім армян і іх краіны — адпаведна, аер і айк. Дакладная этымалогія назвы невядомая, з прычыны чаго існуюць мноства версій, што злучаюць гэтыя назвы з больш старымі тапонімамі і этнонімамі.
Этымалогія Найранейшае згадванне экзоніма «Арменія» датуецца VI стагоддзем да н.э.. У Бехістунскім надпісе на трох мовах персідскі цар Дарый I называе дзяржаву Урарту тапонімам «Арміна» (старажытнаперсідская мова) і «Армінуя» (эламская мова). У старажытнагрэчаскай мове слова «арменоі» (Αρμένιοι) з'явілася прыкладна ў гэты ж час: яго каля 476 г. да н.э. ўжыў Гекатэй Мілецкі"Χαλύβοισι πρὸς νότον Ἀρμένιοι ὁμουρέουσι (Армяне граничат с халибами на юге)". . Герадот пісаў: «Армяне былі падрыхтаваны як фрыгійцы, быўшы фрыгійскімі асаднікамі»Книга седьмая. «Полигимния», часть 73. Ксенафан апісаў шмат аспектаў вясковага жыцця старажытных армян і іх гасціннасць, а таксама адзначыў, што мова армян здавалася яму падобнай да персідскайXenophon, Anabasis, IV.v.2-9..
Версіі Шэраг версій пра паходжанне экзоніма «Арменія» разглядаецца гісторыкамі, але пераканаўчых довадаў на карысць якой-небудзь версіі дагэтуль не знойдзена. Шэраг версій аспрэчыў у 1946 годзе арменазнавец Нікалас АдонцNicholas Adontz. "Histoire d'Arménie : les origines, du Xe siècle au VIe siècle av. J.C.", Paris 1946: "Armani has absolutely no relation to Armenia.".
Ад Арманы, Армынум, Эрменен, Урмену ці Мінні У пачатку XX стагоддзя армяністы выказалі здагадку, што персідскае «Арміна» і грэчаскае «Арменоі» з'яўляюцца вытворнымі ад асірыйскага тапоніма «Армынум» (Armanum) ці «Арманы» (Armani)H. A. Rigg (1937).. Некаторыя дакументы бронзавага веку Месапатаміі і Старажытнага Егіпта ўтрымваюць гэты тапонім. Найранейшым з гэтых згадванняў з'яўляецца некаторае царства «Армынум» разам з зямлёй Ібла як тэрыторыі, якія прыкладна ў 2250 годзе да н.э. скарыў Нарам-СуэнBabylonian copy, ca. 2200 BC, URI 275, lines I.7, 13; II.4; III.3, 30. — гэтыя землі ідэнтыфікуюцца як акадскія селішчы ў сучаснага турэцкага горада ДыярбакырHorace Abram Rigg, Jr., A Note on the Names Armânum and Urartu, Journal of the American Oriental Society (1937).. Аднак такія гісторыкі, як Уэйн Хоравіц, лічаць, што заваяванай зямлёй была не Арменія, а наваколле сірыйскага АлепаWayne Horowitz, Mesopotamian Cosmic Geography, Eisenbrauns 1998, ISBN 0-931464-99-4. Іншая версія — варыянт «Урмані» ці «Урмену», які сустракаецца нібы ў дакументах эпохі цара Менуа, уладара УрартуVahan Kurkjian, History of Armenia, Michigan 1968 . У Бібліі згадваецца краіна Мінні, якая часам асацыюецца з гістарычным рэгіёнам Арменіяй (прыкладам, , ). Лічыцца, што Арменія («Хар-мінні») з'яўлялася ўсходняй часткай краіны Мінні, якая межавала з Арарацкім і Аскеназскім царстваміEaston's Bible Dictionary. У асірыйскіх рукапісах сустракаецца назва «Міннаі» ці «Маннаі»International Standard Bible Encyclopedia s.v. Minni, якое ставіцца да дзяржавы Манна. Яшчэ адна версія — у клінапісных надпісах «Mannai» азначае частку Гістарычнай Арменіі паміж азёрамі Ван і Урмія. Шэраг аўтараў злучаў індаеўрапейскі корань *ar- са значэннем «збіраць»T. V. Gamkrelidze and V. V. Ivanov, The Early History of Indo-European (aka Aryan) Languages, Scientific American, March 1990James P. Mallory, "Kuro-Araxes Culture", Encyclopedia of Indo-European Culture, Fitzroy Dearborn, 1997..
Ад Хаяса («Аястан») Яшчэ адна версія — пра існаванне племя арменаў ці арманаў у эпоху Бронзавага веку (, арменнер; , араменнер), якія нібы жылі на тэрыторыі старажытнай дзяржавы ХаясаР.А.Ишханян. Вопросы происхождения и древнейшей истории армянского народа, Ереван, 1988Elisabeth Bauer. Armenia: Past and Present (1981), p. 49. У такім разе «Арменія» класіфікуецца як этнонім, а не тапонім.
Гістарыяграфічная традыцыя У армянскай традыцыі Арам з'яўляецца чалавекам, ад імя якога і ўтварылася назва Арменіі і армян — Арам быў нашчадкам прабацькі армян Айка, сын кабеты па імі Арма і бацька цара Ары Выдатнага (паводле гісторыка Маўсеса ХарэнацыMOBCEC XОPEНАЦИ. «ИСТОРИЯ АРМЕНИИ». Книга 1. РОДОСЛОВИЕ ВЕЛИКОЙ АРМЕНИИ. Глава 12. "О происшедших от Хайка родах и потомках и о деяниях каждого из них." History of Armenia by Father Michael Chamich from B.C. 2247 to the Year of Christ 1780, or 1229 of the Armenian era, Bishop's College Press, Calcutta, 1827, page 19: "[Aram] was the first to raise the Armenian name to any degree of renown; so that contemporary nations ... called them the Aramians, or followers of Aram, a name which has been corrupted into Armenians; and the country they inhabited, by universal consent, took the name of Armenia.". Часам Арам асацыюецца з першым царом Урарту па імі Арама"Արամ" in H. Ačaṙean (1926-35), Hayocʿ Anjnanunneri Baṙaran (Yerevan: Yerevan State University), 2nd ed., 1942-62. Энданім «Айк» з грабара (класічнай формы армянскай мовы), паводле гэтай традыцыі ставіцца непасрэдна да самага АйкаRazmik Panossian, The Armenians: From Kings And Priests to Merchants And Commissars, Columbia University Press (2006), ISBN 978-0-231-13926-7, p. 106.. Мужчынскія імёны Армен, Арман і жаночае Армінэ — самыя пашыраныя ў армян, а ў персідскай мове таксама ёсць мужчынскае імя АрмінParsiana, Book of Iranian Names: a dweller of the Garden of Eden, a son of king Kobad.
Сучасная назва Назвы армян і Арменіі ў армянскай мове і мовах суседніх з імі краін: Мова Армяне Арменія Армянская հայեր (аер) Հայաստան (аястан), Հայք (хайк) Арабская أرمن (Арман) أرمينيا (Армінія) Арамейская ܐܪܡܐܢܥ (Армані) ܐܪܡܝܢܝܐ (Армінія) Азербайджанская Ermənilər Ermənistan Персідская ارمنی (Армані) ارمنستان (Арманестан) Грузінская სომხები (Самхебі) სომხეთი (Самхеці) Грэчаская Αρμένιοι (Арменіас) Αρμενία (Арменія) Іўрыт ארמנים (Арменім) ארמניה (Арменія) Курдская Ermeni Ermenistan Руская армяне Армения (Арменія) Турэцкая Ermeniler Ermenistan
Літаратура Horace Abram Rigg, Jr., A Note on the Names Armânum and Urartu Journal of the American Oriental Society, Vol. 57, No. 4 (Dec., 1937), pp. 416–418.
Спасылкі Armenian History Alternate Names or Name Variants for Republic of Armenia History of Armenia
Катэгорыя:Гісторыя Арменіі