Мехмет Шэху (; , Чоруш, Фіеры, Албанія — , Тырана) — албанскі камуністычны, вайсковы і дзяржаўны дзеяч, член палітбюро ЦК АПП, міністр унутраных спраў, абароны і замежных спраў, у 1954—1981 — прэм’ер-міністр НРА. З’яўляўся другой асобай партыйна-дзяржаўнай іерархіі пасля Энвера Ходжы. Праводзіў жорсткую сталінісцкую палітыку. Загінуў у снежні 1981 пасля канфлікту з Ходжа, паводле афіцыйнай версіі — скончыў жыццё самагубствам.