Галоўная (Вялікая) «Рок-карона» (ці Гурт года) — галоўная намінацыя штогадовай беларускай рок-прэміі «Рок-каранацыя». Першае ўручэнне прэміі адбылося па выніках 1994 года, апошняе — па выніках 2011. Не адбылася цырымонія ўзнагароджання «Рок-каранацыя 2003», а ўзнагароды цырымоніі «Рок-каранацыя 2005» прысуджалі за музычныя падзеі двух гадоў — 2004 і 2005. На юбілейнай цырымоніі, якая падсумоўвала 15 год існавання прэміі, Галоўная «Рок-карона» не была ўручана.

Уладальнікамі галоўнай рок-кароны з'яўляюцца 11 беларускіх гуртоў і 1 супольны музычны праект. Тры рок-гурты атрымлівалі Вялікую «Рок-карону» двойчы ў гісторыі прэміі. Выканаўца Лявон Вольскі ўсталяваў своеасаблівы рэкорд: атрымліваў Галоўную «Рок-карону» двойчы ў складзе гурта «N.R.M.» і адзін раз у складзе гурта «Крамбамбуля». Спіс У табліцы ніжэй лаўрэаты размешчаны ў храналагічным парадку. пазначаны гурты, якія атрымлівалі Галоўную «Рок-карону» двойчы. ГодВыяваНазваЗаўвагі Рок-каранацыя '94 200px гурт «Крама» Рок-гурт з Баранавічаў, заснаваны ў 1991 годзе на базе гурта «Рокіс» Рок-каранацыя '95 200px гурт «Rouble Zone» Рок-гурт з Барысава, заснаваны Алегам «Джагерам» Мінаковым. Зараз не існуе. Рок-каранацыя '96 200px гурт «Ляпіс Трубяцкі» Рок-гурт, заснаваны ў 1990 годзе. Лідарам з'яўляўся Сяргей Міхалок. Распаўся 1 верасня 2014 года. Рок-каранацыя '97 200px гурт «N.R.M.» Мінскі рок-гурт, заснаваны ў 1994 годзе ўдзельнікамі рок-гурта «Мроя». Назва гурта расшыфроўваецца як «Незалежная Рэспубліка Мроя». Рок-каранацыя ’98 200px гурт «Neuro Dubel» Панк-рок гурт з Смалявіч, заснаваны ў 1989 годзе. Да 2003 года выконвалі песні пераважна на рускай мове. Рок-каранацыя '99 200px гурт «KRIWI» Мінскі фолк-гурт, заснаваны ў 1996 годзе. Рок-каранацыя 2000 200px гурт «N.R.M.» Рок-каранацыя 2001 200px прадзюсар Алесь Суша Атрымаў за беларускі супольны музычны альбом «Я нарадзіўся тут», запісаны ў 2000 годзе. Рок-каранацыя 2002 200px гурт «Крамбамбуля» Мінскі гурт, які выконвае музыку ў змешаным стылі пад уплывам рока і поп-фолка. Заснаваны ў 2001 годзе Лявонам Вольскім. Рок-каранацыя 2004—2005 200px гурт «J:морс» Мінскі поп-рок гурт, заснаваны ў 1999 годзе. Рок-каранацыя 2006 200px гурт «Rasta» Гомельскі метал-гурт. Рок-каранацыя 2007 200px гурт «Neuro Dubel» Рок-каранацыя 2008 200px гурт «Ляпіс Трубяцкі» Рок-каранацыя 2009 200px гурт «Без Билета» Альтэрнатыўны гурт з Вілейкі, заснаваны ў 1999 годзе. Рок-каранацыя 2010 Галоўная рок-карона не ўручалася Рок-каранацыя 2011 200px гурт «Pomidor/OFF» Мінскі гурт, лідарам якога з'яўляецца Аляксандр Памідораў.

Гл. таксама Рок-кола

Спасылкі Афіцыйны канал на YouTube

Катэгорыя:Рок-каранацыя