Аршак Абра́мавіч Фетваджан (; 1 кастрычніка 1866, Трапезунд, Асманская імперыя — 10 кастрычніка 1947, Медфард, Масачусетс, ЗША)— армянскі мастак і дызайнер. Найболей вядомы як аўтар акварэлей архітэктурных помнікаў сярэднявечнага армянскага горада Ані, а таксама як праектант грашовых знакаў і паштовых марак Дэмакратычнай Рэспублікі Арменіі.
Біяграфія
Дзіцячыя і юнацкія гады Аршак Фетваджан нарадзіўся ў 1866 годзе ў Трапезундзе. У родным горадзе ён вучыўся ў нацыянальным мастацкім інстытуце, а потым працягнуў сваё навучанне ў Дзяржаўнай мастацкай школе, адкрытай у Канстанцінопалі армянскім скульптарам Ервандам ВасканамЧуказян Л. Фетваджян Аршак Абрамович (Ֆեթվաճյան, Արշակ Աբրահամի) // Армянская советская энциклопедия. — Ереван: Академия наук Армении, 1986. — Т. XII. — С. 623—624.. Тут Аршак навучаўся тэхніцы акварэлі ў італьянца ВалерыАршак Фетваджян — живописатель Ани // Новое время. — 2009. — № 1794. — 17 октября. . Па сканчэнні мастацкай школы ў 1887 годзе Фетваджан працягнуў навучанне за мяжой. Ён з'ехаў у Рым і быў прыняты ў акадэмію Сан-Лука, дзе вучыўся ў італьянскага мастака і скульптара Чэзарэ Макары.
Творчае станаўленне У 1891 годзе Аршак Фетваджан узяў удзел у італьянскай нацыянальнай мастацкай выставе, дзе яго мастацкі талент апынуўся ў цэнтры ўвагі. У тым жа годзе ён з'язджае на навуку ў Вену. Шмат разоў Фетваджан бываў у Венецыі, Армянскім Востраве Святога Лазара (Сан-Лазара-дэльі-Армені), дзе меў зносіны з Алішанам, піша яго партрэт — адзін з нешматлікіх.
У 1895 годзе А. Фетваджан пераязджае ў Санкт-Пецярбург. У Расіі ён браў удзел у мастацкіх выставах і далучыўся да Саюза рускіх мастакоў. Па просьбе тэатральных улад Аршак Абрамавіч нядоўгі час займаўся тэатральнай крытыкай. Апроч іншага ў Санкт-Пецярбургу Аршак Абрамавіч заняўся вывучэннем архітэктуры.
Каўказскі перыяд
У пачатку 1900-х гадоў А. Фетваджан з'ехаў у Закаўказзе, дзе арганізаваў некалькі сваіх выставак у Батуме, Тыфлісе і Баку. У якасці мастака-даследніка ён браў удзел у археалагічных раскопах (пад кіраўніцтвам Мікалая Мара) сярэднявечнай армянскай сталіцы Ані — горада, у якім засяродзіліся адны з самых выбітных прыкладаў армянскай архітэктуры сярэднявечча. Вывучыўшы ўвесь горад, Аршак Абрамавіч зрабіў больш тысячы акварэляў і малюнкаў капліц, палацаў, цэркваў і манастыроў, захаваўшы ў драбнюткіх падрабязнасцях іх дэталі і дэкор. Шмат што з таго, што намаляваў мастак, потым ці зусім знікла, ці моцна змянілася.
У 1906 годзе Фетваджан пераехаў у Тыфліс, дзе застаўся на трынаццаць гадоў. У гэты час ён шмат ездзіць па Еўропе, Арменіі. Вывучае гісторыю армянскай архітэктуры, ужытковае мастацтва, нацыянальны касцюм. Робіць акварэльныя малюнкі армянскага адзення. Апроч гістарычных помнікаў Ані Фетваджан таксама захаваў і іншыя армянскія помнікі культуры Каўказа.
Стварэнне банкнот і марак У маі 1918 года была абвешчана Дэмакратычная Рэспубліка Арменія (ДРА). Праз год кіраўніцтва рэспублікі даручыла Аршаку Фетваджану падрыхтаваць узоры грошай і знакаў паштовай аплаты ДРА. Заказ на друкаванне банкнот выканала лонданская банкнота-друкавальная фірма «Ватэрлоа і сыны», а серыю з 10 стандартных марак арыгінальных малюнкаў вырабіла ў лістападзе 1920 года парыжская друкарня ШапоЩёлоков А. Парагены // Филателия СССР. — 1990. — № 12. — С. 42—43.. Аднак гэтыя банкноты і маркі не паступілі ў абарот, бо да моманту іх выхаду ўрад партыі Дашнакцуцюн быў зрынуты, а Арменія абвешчана Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікай. Надалей маркі Фетваджяна з наміналамі у 1, 3, 5, 10 і 15 рублёў з чорнай наддрукоўкай герба ССР Арменіі выкарыстоўваліся як гербавыя маркі.
Эміграцыя З Парыжа, дзе Фетваджян кантраляваў друк марак, у Савецкую Арменію мастак не вярнуўся. Ён працягнуў выстаўляцца ў прэстыжных залах; так, прыкладам, яго мастацкія працы былі заўважаны на паказах у Луўры (1919, 1920) і Музеі Вікторыі і Альберта. У 1922 годзе мастак пераехаў у ЗША, спачатку ў Нью-Ёрк, а потым у Бостан. Аршак працягваў маляваць і быў уведзены ў мастацкія грамадствы ўніверсітэтаў Гарварда, Калумбіі і Чыкага. Некалькі разоў ён звяртаўся да савецкага ўрада Арменіі з просьбай пра вяртанне, аднак штораз атрымваў адмову.
Аршак Фетваджан памёр у Медфардзе (штат Масачусетс) у 1947 годзе. Яго рэшткі былі перапахаваны ў Ерэване.
Літаратура Ерканян В. С. Армянская культура в 1800—1917 гг. — Ереван, 1985. Fetvadjian A. A. «Շրջագայություն նկարչաց աշխարհին մեջ» // Handes Amsorya. — 1892. — № 1—6; 1893. — № 9—11. Fetvadjian A. A. Les Ruines d’Ani. — Venice, 1906. Fetvadjian A. A. Իմ մտքեր (My Thoughts). — Boston, 1941. Manuelian A. T. Նկարիչ Արշակ Ֆեթվաճյան [The Painter Arshak Fetvadjian]. — Beirut: Sevan Press, 1966.
Катэгорыя:Мастакі марак Катэгорыя:Мастакі Расіі XIX стагоддзя Катэгорыя:Баністыка