Аўксенцій Філіпавіч Юртаў (; , в. Калейкіна, Мензялінскі павет, Уфімская губерня — , с. Андрэеўка, Уфімскі павет, Уфімская губерня) — расійскі эрзянскі асветнік, педагог, этнограф. Аўтар першага эрзянскага буквара на аснове кірыліцы.
Біяграфія Нарадзіўся года ў вёсцы Калейкіна (цяпер Альмецьеўскі раён Рэспублікі Татарстан) у эрзянскай сялянскай сям’і. З дзяцінства ведаў татарскую мову, скончыў Казанскую цэнтральную хрышчана-татарскую школу. Паступіў у Казанскую іншародніцкую настаўніцкую семінарыю, быў вучнем усходазнаўца Мікалая Іванавіча Льмінскага. Юртаў займаўся вывучэннем эрзянскай і макшанскай моў, зборам фальклору. У 1872 годзе пераклаў на эрзя-мардоўскую мову «Гісторыі Старога Запавету». У тым жа годзе скончыў семінарыю, працаваў настаўнікам падрыхтоўчага класа, затым выкладчыкам у мардоўскім вучылішчы пры семінарыі. З 1883 года працаваў настаўнікам у народных вучылішчах сёлаў Самарскай і Уфімскай губерняўЮртов Авксентий Филиппович // Российская педагогическая энциклопедия. — М: «Большая Российская Энциклопедия». Под ред. В. Г. Панова. 1993.. Займаўся перакладамі на мардоўскую мову. Увёў выкладанне ў школах на эрзянскай і макшанскай мовах. У 1883 годзе выдаў у Казані «Узоры мардоўскай народнай славеснасці» (). У 1884 годзе пад кіраўніцтвам Н. І. Ільмінскага выдаў «Буквар для мардвы-эрзя з даданне малітваў і рускай азбукі» (). Кніга была напісана з улікам вопыту складання буквароў для народаў Паволжа. Буквар быў заснаваны на элементах рускай графікі, але пры гэтым аўтар увёў арыгінальныя дыякрытычныя знакі. Апроч асноўнага тэксту буквара, у кнізе змяшчаліся ўзоры мардоўскай народнай славеснасці і малітвы на эрзянскай мове. Пазней Юртаў займаўся ўніфікацыяй правапісу і ўвядзеннем адзіных нормаў для эрзянскай пісьменнасці.
У 1891 годзе Юртаў прыняў сан святара і больш не займаўся выкладчыцкай дзейнасцю. Служыў у адным з прыходаў Уфімскай губерні. Сканаў 20 красавіка 1916 года ў сяле Андрэеўка Уфімскага павета Уфімскай губерні (цяпер Башкартастан).
Памяць У 1992 годзе ў гонар Юртава была названа вуліца ў Саранску.
Сачыненні Букварь для мордвы-эрзи с присоединением молитв и русской азбуки, Каз., 1884; Погребальные обряды и поверья крещеной мордвы Уфимской губ., «Известия по Казанской епархии», 1887, № 8, с. 227—29.
Літаратура Ильминский Н. И. Опыты переложения христианских вероучительных книг на татарский и другие инородческие языки в начале текущего столетия, Каз., 1883; Феоктистов А. П. Очерки по истории формирования морд, письменно-литературных языков, М., 1976; Осовский Е. Г. А. Ф. Юртов — предтеча мордовского просветительства, Саранск, 1995. Е. Г. Осовский.
Катэгорыя:Этнографы Расіі Катэгорыя:Філолагі Расіі Катэгорыя:Педагогі Расіі Катэгорыя:Святары Рускай праваслаўнай царквы Катэгорыя:Эрзянская мова Катэгорыя:Нарадзіліся ў Татарстане Катэгорыя:Памерлі ў Башкартастане