Міжнародны інстытут кіравання і прадпрымальніцтва — беларуская прыватная вышэйшая навучальная ўстанова, якая знаходзіцца ў Мінску.

Асноўныя дасягненні і структура Заснаваны ў 1993 годзе як Прыватны інстытут кіравання і прадпрымальніцтва. У 2022 годзе інстытут быў набыты кітайскім інвестарам і ў сакавіку 2023 года змяніў назву на Міжнародны інстытут кіравання і прадпрымальніцтва. Падрыхтаваў больш за 20 тыс. юрыстаў і эканамістаў. У 2001 годзе пры інстытуце пачала дзейнічаць аспірантура, а з 2009 года — магістратураПаводле звестак старонкі История института //Официальный сайт ИУП. Як мінімум двойчы пра Інстутут рабілі рэпартажы СМІЧастный институт управления и предпринимательства//БелтаАлександр Семешко, ректор УО «Частный институт управления и предпринимательства» на СТВ //СТВ.

У інстытуце дзейнічаюць 3 факультэты — эканамічны, юрыдычны і, з 2013 года, факультэт павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі. Вучэльня рыхтуе спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй па такіх спецыяльнасцях як: «Менеджмент», «Эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве», «Бухгалтарскі ўлік, аналіз і аўдыт», «Фінансы і крэдыт», «Сусветная эканоміка», «ПравазнаўстваПаводле звестак старонкі История института //Официальный сайт ИУП».

Факультэты Эканамічны; Юрыдычны; Падвышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі.

Рэктары Валерый Якаўлевіч Кожар (1993—2013) Юрый Іванавіч Міксюк (2013—2020) Мікалай Георгіевіч Сіняк (2020—2023) Аляксандр Рымавіч Цыганаў (з 23 снежня 2024)23 декабря приказом Министра образования Республики Беларусь Александр Риммович Цыганов назначен ректором Международного института управления и предпринимательства.

Цікавыя факты У навучальна-метадычным аддзеле Інстытута працавала Наталля Максімчук, якая 3 ліпеня 2019 года стала адзінай ахвярай «Крывавага салютуМинские власти выплатят компенсации семье погибшей и пострадавшим во время салюта 3 июля // TUT.BY», а раней ледзь не патрапіла пад выбух у мінскім метрапалітэне ў 2011 гДАРЬЯ ЛОМОНОВСКАЯ. «Была добрым, отзывчивым человеком»: в Минске простились с погибшей 3 июля // Камсамольская праўда, 06.07.2019. У пастанове калегіі Мінадукацыі РБ № 1 ад 19.01.2024 было узгадана: "У шэрагу устаноў адукацыі прыватнай формы ўласнасці не забяспечваюцца неабходныя ўмовы дзейнасці моладзевых грамадскіх аб'яднянняў", сярод гэтых устаноў быў узгаданы МІКППастанова калегіі Міністэрства адукацыі РБ ад 19.01.2024 №1, с. 2.

Спасылкі Афіцыйны сайт Інстытута (рус.) Старонка ІКП на сайце kudapostupat.by (рус.) Старонка ІКП на Адукар (рус.)

Катэгорыя:Універсітэты паводле алфавіта Катэгорыя:Колішнія навучальныя ўстановы Беларусі Катэгорыя:1993 год у Мінску Катэгорыя:Вуліца Славінскага (Мінск)